ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.05K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
🏫РАБОТА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👨🏻‍🏫

👫У гарадской студыі працягваецца работа па падрыхтоўцы лепшых вучняў горада Мінска да конкурсаў і алімпіяд. 📖

🏛У рамках выканання плана мерапрыемстваў удзельнікі наведалі Музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе вельмі актыўна і карысна правялі час: адказвалі на пытанні віктарыны “Загадкі дзеда Кандрата”, а таксама шукалі займеннікі ў творах Кандрата Крапівы.
🏫У Нацыянальнай бібліятэцы былі ўручаны падзякі лепшым выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска.

👩🏼‍🎓Сярод лепшых выпускніца 11 “А” класа гімназіі Музыка Дарья, якая атрымала Падзячны ліст ад начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкам В.М.Чамаданавай за значны ўклад у развіцце маладзёжных ініцыятыў.

Віншуем Дар’ю з гэтым высокім дасягненнем.🎉
💪ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆

11 чэрвеня каманда гімназіі “Надзея” пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Яцына Іны Дзмітрыеўны былі ўзнагароджаны Дыпломам 🥇 ступені за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе відэакліпаў “Першацветы” сярод удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.
👨🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👩🏻‍🏫

🏫У гімназіі працягвае працу гарадская летняя студыя
па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў
па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

🗓Кожны дзень удзельнікі студыі актыўна і весела паглыбляюць веды па беларускай мове і літаратуры.

🔶 Сёння ў студыі адбыліся заняткі па пошуку лічэбнікаў: шукалі іх у прыказках, успаміналі алфавіт, складалі крыптаграмы, удзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне.

🔷 У другой палове заняткаў адбыўся псіхалагічны трэнінг “Па слядах Рабінзона”.
🏡АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆

👫Выхаванцы аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” адпачываюць, наведваюць сацыякультурныя ўстановы Мінска, удзельнічаюць у майстар-класах і падтрымліваюць ЗЛЖ.

🎭Атрады лагера сёння наведалі тэатр “Маладзічок”, дзе пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю А.С.Пушкіна, а таксама паўдзельнічалі ў віктарыне пра яго жыццё, праслухалі новую казку “Пра рыбака і цмока”. Паглядзелі “Казку аб мёртвай царэўне і сямі волатах”.
👩🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👨🏻‍🏫

📚У гімназіі працягвае працу гарадская летняя студыя
па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў
па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

👫Сёння вучні разбіраліся з фанетычнымі асаблівасцямі роднай мовы: “дзеканнем” і “цеканнем”, паўтарылі лексічныя значэнні слоў, іх правапіс. А яшчэ студыйцы падарожнічалі па гарадах і мястэчках Беларусі, па яе рэках, азёрах, у назвах якіх сустракаюцца гукі [ дз'] і [ц']. Гэта было незвычайна і запамінальна!
🏫У актавай зале адміністрацыі Заводскага раена горада Мінска адбылося ўшанаванне лепшых выпускнікоў. 🏆

👩🏼‍🎓Сярод гэтай слаўнай кагорты залатая медалістка гімназіі Пунтус Аліна. Першы намеснік главы адміністрацыі Мельнікаў У.К. павіншаваў моладзь, пажадаў жыць, вучыцца і працаваць на карысць роднага раена.

🥇Намеснік главы ўручыў выпускнікам памятны знак лепшага выпускніка Заводскага раена і падзякі бацькам.
🏕АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆

👫Атрады “Лінгвісты” і “Філолагі” гімназіі пабывалі ў цудоўным зялёным кутку Мінска - Цэнтральным батанічным садзе.

🏞Чыстае свежае паветра, прыгожыя ландшафтныя кампазіцыі, беласнежныя лебедзі з лебедзянятамі... Асабліва ўразіла алея елак, пасаджаных удзельнікамі парада Перамогі 17 мая 1945 года... А ці можа пакінуць раўнадушнымі алея касманаўтаў, ці можна забыць водар руж, язміну, сасновай жывіцы....

🔠Дзеці ў захапленні! Але мы не проста падарожнічалі, а збіралі цікавыя словы па-беларуску і па-англійску.
🪗19 чэрвеня Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі” прадставіў сваё майстэрства на гала-канцэрце “Шляхамі мар і ўспамінаў” калектываў мастацкай творчасці ў рамках Рэспубліканскага фестывалю “Беларусь - мая песня” ў Палацы Рэспублікі.

🎼Чароўная народная музыка ў выкананні калектыву ўразіла і зачаравала гледачоў. Гукі гармонікаў і дудак, цымбалаў і бубнаў напоўнілі сэрцы цеплыней і любоўю да спадчыны наша народа, які ў адзінстве беражэ свае традыцыі і глядзіць у будучыню.

Ганарымся “Дударыкамі” і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!🎉