ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
435 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК!!!

🍃Педагогі гімназіі прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

💪Актыўна і з запалам! Сябры прафсаюза на чале са старшынёй Леановіч Наталляй Мікалаеўнай навялі парадак на гімназічным двары, пабялілі дрэвы, перакапалі і прапалолі ўсе нашы неверагодныя формы клумбаў з кветкамі!

🔸Разам з дырэктарам гімназіі Гарохай Марыяй Іванаўнай творча падышлі да новага вясенняга дызайну!

#Заводскі
#гімназія14
#суботнік
🏫ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!!! 6️⃣

👫Вучні 3-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у творчай майстэрні "Рыхтуем паштоўку ветэрану".

👫Прайшоў апошні дзень тыдня англійскай мовы, які быў адзначаны правядзеннем падарожжа па станцыях “LingvoLand”. Пяць каманд 5-7-х класаў прынялі ўдзел у цікавым і пазнавальным мерапрыемстве.
WE LOVE ❤️ ENGLISH!!! 🇬🇧

👫Вучні 2-іх класаў прынялі ўдзел у інфармацыйнай акцыі “Я выратавальнік”.

👫Вучні 9-х класаў каманды гімназіі "Славяне" прынялі ўдзел у раённым гістарычным квізе "Калейдаскоп народаў свету-2024" на базе СШ 92, дзе занялі другое месца.

👫Сення адбылося ганаровае закрыццё VI гарадского фестывалю педагагічных класаў у 155 школе г.Мінска. Вучні гімназіі 14 заявілі аб сабе як творчая і дружная каманда.

👫Вучні гімназіі прынялі ўдзел у адборачным туры чытальнікаў "Радкі, абпаленыя вайной".

Усе вельмі хваляваліся, стараліся. Чакаем вынікаў...🙏


#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
📚У бібліятэцы гімназіі для вучняў 5 “Г” класа адбылося мерапрыемства ”Вайна вачыма дзяцей. Лагеры смерці”.

🔸Загадчык бібліятэкі Ладуцька Т.Б. расказала вучням пра дзіцячыя лагеры смерці, якія існавалі на тэрыторыі былога СССР у гады ВАВ, а таксама прэзентавала вучэбнае выданне “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” з элементамі дадатковай рэальнасці(QR- кодамі).


#Заводскі
#гімназія14
#бібліятэка
#ВАВ
🌐 ДЗЕНЬ ЗЯМЛІ 🌍

🔸У гімназіі ў ДЗЕНЬ ЗЯМЛІ адкрыўся тыдзень прыродазнаўчых навук. Аб'яўлены конкурс плакатаў сярод вучняў “Беражыце планету. Чалавек і экалогія”. Прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у кабінеце хіміі.

👫Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з прадметам хімія, пытаннямі па экалогіі. Дзеці падрыхтавалі выступленні на адкрыццё тыдня.
Ура! Тыдзень экалогіі пачаўся!

👫Вучні 2 “В” класа гімназіі завіталі ў бібліятэку на экалагічны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню Маці-Зямлі. Гімназісты даведаліся, што такое экалогія, чаму патрэбна берагчы навакольнае асяроддзе, разгадвалі экалагічныя загадкі і рэбусы, а напрыканцы намалявалі сваіх самых любімых жывел.

👫Экалагічная агітбрыгада вучняў 9-х класаў гімназіі “НАДЗЕЯ” на раённым этапе гарадскога конкурсу ў рамках нацыянальнай кампаніі “Расліна года” на тэму “Ёсць сябры ў першацветаў!” занялі 3-е месца. Але вучні не спыніліся на дасягнутым і будуць прымаць удзел у гарадскім конкурсе ў Акадэміі Навук РБ.

#Заводскі
#гімназія14
ПРАДМЕТНЫ ТЫДЗЕНЬ 📖

🔸Другі дзень тыдня прыродазнаўчых навук у гімназіі прайшоў вельмі цікава і пазнавальна.

👫На працягу дня вучні 8-9-х класаў удзельнічалі ў інтэрактыўным экалагічным квэсце па прадметах біялогія, хімія, геаграфія.

👫Вучні 5-7-х класаў паказалі свае веды, адгадваючы рэбусы і анаграмы па геаграфіі.

👫Вучні 9-х класаў на базе УЗ “10 Гарадская клінічная бальніца” прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Мэта. Выбар. Кар'ера”.

🔥Завяршыўся дзень, які прайшоў пад дэвізам “Дазнайся. Пазнай. Здзівіся” конкурсам экатрэйлераў, анемацыйных прэзентацый і паштовак.

#Заводскі
#гімназія14