ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.19K photos
196 videos
13 files
228 links
加入频道
Дайджэст чацвёртага дня тыдня англійскай мовы🇺🇸

📚У рамках пераддыпломнай практыкі студэнты МГЛУ правялі пазакласныя мерапрыемствы: квізы, квэсты, віктарыны, інтэрактыўныя падарожжы і віртуальныя экскурсіі.

👩‍🎓👨‍🎓Вучні 3-8-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным конкурсе “Лінгвісцяня-2024”.

Learning English 🇬🇧 is fun!!!🤩
🧑‍💻ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ👷

💠У рамках прафарыентацыйнай работы, вучні 9-ых класаў гімназіі пазнаёміліся з гісторыяй развіцця, дасягненнямі і планамі на будучыню 13-тысячнага калектыву Мінскага аўтамабільнага завода. 🚍

💠Ацаніўшы напрамкі работы завода і спецыяльнасці, якія патрэбны для стварэння прадукцыі, якая запатрабавана ў многіх краінах, чарговы раз пераканаліся ў неабходнасці набыцця трывалых ведаў!


#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
19 красавіка вучні 1 "А" класа наведалі музей 🏛"Прыроды і экалогіі". 🏞

👫 Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй "Арніталагічная разнастайнасць"

👫Вучні пазнаёміліся з рознымі відамі птушак, іх жыццём у веснавы перыяд. Выконвалі цікавыя, займальныя заданні, прагледзелі фільм пра пярнатых сяброў.

#Заводскі
#гімназія14
ТЫДЗЕНЬ АНГЛІЙСКАЙ МОВЫ🇺🇸

Пяты дзень тыдня англійскай мовы 🇬🇧 прайшоў вельмі цікава і музыкальна🎵. У гімназіі быў праведзены канцэрт песень і талентаў “Еўрабачанне-2024”. Выдатныя галасы, цудоўнае выкананне нумароў і цёплая абстаноўка спрыялі атрыманню неверагодных эмоцый! Мы ганарымся нашымі таленавітымі вучнямі!

Let’s sing 🎤 English songs together !


#Заводскі
#гімназія14
НАСТАЎНІЦТВА👩‍🏫

Падыходзіць да завяршэння навучальны год. Многія маладыя спецыялісты гімназіі, за якімі былі замацаваны настаўнікі, на наступны год адправяцца ў самастойнае педагагічнае падарожжа.

🔸Таму ў рамках дэкады “Разам з настаўнікам” яны даюць свае першыя адкрытыя ўрокі і заняткі.

🎶Сёння сваё майстэрства паказвала малады спецыяліст Кашанская Вольга Сяргееўна, настаўнік музыкі, і дала першы адкрыты занятак сумесна са сваім настаўнікам вышэйшай катэгорыі Ровенскай Аксанай Іванаўнай.


#Заводскі
#гімназія14
#настаўніцтва