ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
444 subscribers
6.99K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🎊

У актавай зале гімназіі прайшла сустрэча школ Заводскага раёна з хакейным клубам "Дынама". Прадстаўнікі клуба расказалі пра гісторыю стварэння хакея. Дзецi прынялi ўдзел у эстафетах, дыялогавай пляцоўцы, змаглi прымерыць хакейную форму і пагуляць са спартыўнымі персанажамi, атрымалi ў падарунак Азбуку хакея і зрабілi фота з хакеістамі і прадстаўнікамі клуба "Дынама".📸

Вучні 4-х класаў разам з загадчыкам бібліятэкі адправіліся ў цікавае падарожжа па старонках часопісаў "Юный спасатель” і “Служба спасения”.📚

Вучаніца 6 "А" класа Крывіцкая Аліса атрымала Дыплом І ступені ў раённым этапе гарадскога конкурсу "Я малюю права".🏆

7 класы прынялі ўдзел у камунікатыўнай гульні "Зразумей мяне", дзе дзяліліся на групы і выконвалі займальныя заданні, у якіх вучыліся разумець адзін аднаго.🤝

Для вучняў 8-х класаў было праведзена мерапрыемства "Прафесіі, якія мы выбіраем". Вучні пашырылі ўяўленне пра прафесійную дзейнасць як адну з асноўных сфер жыцця чалавека.👩‍🏫

#Гiмназiя14 #Камунiкацыя #Заводскi
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!✨️

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ🫂 "У кожнага часу свае героі" – пад такой назвай прайшла сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Ігарам Віктаравічам Берняком, які выконваў свой воінскі і чалавечы абавязак у Афганістане.🌍

10 класы наведалі спецыялізаваную выставу "Адукацыя і кар’ера", пабывалі ў БНТУ. 🎓
Таксама выставу наведалі настаўнікі гімназіі, дзе бяруць удзел адукацыйныя цэнтры, замежныя ВНУ, а таксама вытворцы і пастаўшчыкі галіны.💫

У музеі Партызанскай Славы гімназіі была арганізавана выстава "Эха баявых дзён".🕯

Навучэнцы педагагічных класаў з гонарам прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры "Педагагічны эрудыт".🏆
Юнакі здзівілі ўсіх сваімі тэатральнымі і музычнымі выступленнямі, прысвечанымі прэстыжу педагагічнай прафесіі.🎭 Акрамя таго, распрацавалі кейс у выглядзе кнігі-матэрыялу, дзе прадставілі вынікі сваёй працы.

Выстава дзіцячых малюнкаў "Шчаслівыя дзеці, калі мір на планеце!" вучняў 1-2 класаў прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.🎨

#Гімназія14 #Заводскi