ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🏫

👫Вучні 5 "В" і 5 "Г" класаў сення глядзелі мультыплікацыйную стужку "Пабег з куратніка" ў к/т "Камасамолец". Перад праглядам мультфільма прадэманстраваны дакументальны фільм пра жывел, занесеных у Чырвоную Кнігу Беларусі. Пазнаем Беларусь і адпачываем адначасова.

👫Вучні 9-х класаў правялі акцыю "Абаронім першацветы" ў Рэспубліканскім біялагічным заказніку Сціклева. Гімназісты расклеілі лістоўкі ў абарону першацветаў і запісалі экатрэйлер.

👫У вялікай спартыўнай зале гімназіі прайшло свята спорту і здароўя "Кубак гімназіі 14 г.Мінска па каратэ" прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

👫Вучні гімназіі прынялі ўдзел у раённым этапе Міжнародных краязнаўчых чытанняў "Гістарычная памяць народа: з мінулага ў будучыню".

#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
🏛МУЗЕЙНЫ ПАНЯДЗЕЛАК🏛

👫Вучні 4 “Б” класа наведалі Музей агню. Падчас экскурсіі і квэсту гімназісты замацавалі свае веды аб правілах бяспечных паводзін у грамадскіх месцах, на вуліцах горада, на прыродзе.

Дзяўчынкам і хлопчыкам паведамілі аб гісторыі ўзнікнення пажарнай службы, аб відах надзвычайных сітуацый, аб аказанні першай дапамогі.

👫Вучні 3 “В” класа наведалі палац дзяцей і моладзі “Золак”. Гімназісты прынялі ўдзел у занятку на тэму "Культура звяртання з адходамі". Навучэнцы ўзнавілі веды, атрымалі новыя, прыняўшы ўдзел у навуковых гутарках, віктарынах, тэстах, праглядзе прэзентацый і навуковых відэаролікаў

👫Вучні 8-х класаў наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа, размешчаны ў доме, дзе апошнія гады жыў народны паэт Беларусі. Гімназісты агледзелі экспазіцыю, паглыбілі веды пра жыццёвы шлях і творчую дзейнасць песняра.

#Заводскі
#гімназія14
👫У вучняў 7 “Б” класа працягваецца акцыя "Наш утульны двор". Прыемна, калі вакол чысціня і парадак.


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні педагагічнага атрада “Праметэі” гімназіі прынялі ўдзел у адкрыцці VI фестывалю педагагічных класаў “Вектар поспеху”.

Гімназісты творча, з запалам і гумарам прадставілі свой педагагічны клас, сваё ўяўленне пра прафесію сучаснага педагога.


#Заводскі
#гімназія14
#фестываль
Бацькоўскі сход👩‍🦰👨

У гімназіі 9 красавіка прайшлі бацькоўскія сходы для вучняў 1-4 класаў.

🔸Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. расказала аб арганізацыі адукацыйнай дзейнасці ў 4 чвэрці.

🔸Педагог-псіхолаг акрэсліла пытанні небяспекі ўздзеяння сацыяльных сетак на дзяцей.

☀️Былі разгледжаны пытанні арганізацыі летняга аздараўлення малодшых школьнікаў.


#Заводскі
#гімназія14
#бацькоўскісход
🔥У рамках праекта “Генацыд.Азарычы.Голас сведкі падзей” напярэдадні Міжнароднага дня памяці вязняў фашысцкіх канцлагераў лектары музея Партызанскай Славы з настаўнікам гісторыі Блешчавай Т.В. прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Памяць і час” на базе Дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, дзе распавялі аб нямецкіх злачынствах у канцлагерах Беларусі, а таксама прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з вязнем Азарыцкага лагера Уладзіславам Платонавічам Біранам сумесна з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання.

#Заводскі
#гімназія14
#генацыд
10 красавіка на базе факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя М.Танка адбылася выніковая сустрэча ўдзельнікаў прафарыентацыйнага праекта «Рэаліці-канструктар "Педагагічныя прыгоды". Трэці сезон».

🔸У мерапрыемстве прыняла ўдзел вучаніца педагагічнага класа Більдзюк Паліна, якая прадставіла вынікі выкананых заданняў у выглядзе арыгінальнага календара, які дазволіць захаваць у памяці падзеі і эмоцыі сумеснай дзейнасці гімназіі і педагагічнага ўніверсітэта.

🙏Наперадзе ў Паліны новы этап, і сертыфікат, які яна атрымала, дапаможа ёй ва ўступнай кампаніі.

🔸Падвядзенне вынікаў сустрэчы адбылося пры ўдзеле дэкана факультэта пачатковай адукацыі Наталлі Уладзіміраўны Ждановіч, якая падзякавала за цікавасць да прафесіі настаўніка і пажадала ўдзельнікам поспехаў.

#Заводскі
#гімназія14