ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🙏ГІМНАЗІЯ ПОМНІЦЬ!🙏
🔥Вучні гімназіі наведалі памятны мітынг у мемарыяльным комплексе "Трасцянец", прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

🔸Памяць загінуўшых вязняў у фашысцкіх канцлагерах удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання, усклалі кветкі ля падножжа помніка.

🔥Вучні 9 "А" класа гімназіі выступалі з літаратурнай кампазіцыяй "Цені Трасцянца". Гледачы былі ўзрушаныя пачутым і ўбачаным, бо вельмі пранікнёнымі былі галасы артыстаў.

🔸Кожнае слова, што гучала са сцэны, быццам прапушчана скрозь сэрца, нібы гэта быў голас жывых сведкаў трагедыі, генацыду.

#Заводскі
#гімназія14
#трасцянец
Напрыканцы 4 чвэрці ў большай паловы другакласннікаў станоўча фарміруюцца ўяўленні і адносіны да будучай ацэначнай дзейнасці.

🔸Цеснае супрацоўніцтва са школьнай службай псіхолага-педагагічнай падтрымкі пад кіраўніцтвам Сабалеўскай М.В. і Чачыашвілі К. даюць плённыя вынікі і фарміруюць адэкватную самаацэнку сваёй дзейнасці.

🔸Цыкл інтэрактыўных занятках, праведзеных з калектывам вучняў 2 "А" класа на працягу навучальнага года радуе сваімі вынікамі. І гэта не прыпынак...

💬Актыўны дыялог супрацоўніцтва пад назваю "Выдатная адзнака 9-10" атрымаўся сёння, дзе вучні адэкватна выказвалі адносіны да будучых адзнак, не толькі высокага і дастаткова ўзроўню, але і нізкага.

❗️Падведзены вынік:
Я выбіраю моцныя і трывалыя веды!
Імкненне да іх - мая галоўная
вучэбная задача ў гімназіі!

#Заводскі
#гімназія14
АЛІМПІЯДА!
📃На базе гімназіі адбылася адкрытая раённая алімпіяда па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" для вучняў 3-4 класаў.

🔸Вызначэнне высокаматываваных вучняў сярод пачаткоўцаў Заводскага раёна ў накірунку мовазнаўства з'яўляецца мэтай правядзення раённай алімпіяды.

👫Нашы вучні старанна і адказна выконвалі заданні, праявілі свае творчыя здольнасці ў вывучэнні прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

🙏Пажадаем поспехаў будучым пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд!


#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда
📚У бібліятэцы гімназіі для вучняў 3 "В" класа была праведзена бібліятэчна-пазнаваўчая гадзіна “Мая любая Беларусь”.

🔸Вучні з зацікаўленнасцю слухалі пра дасягненні нашай краіны, адказвалі на пытанні чаму яны любяць сваю краіну, якіх касманаўтаў-беларусаў ведаюць, што можна паказаць турыстам з другіх краін.

#Заводскі
#гімназія14
СУПРАЦОЎНІЦТВА
11 красавіка дырэктар гімназіі Гарохава М.І. і намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Гурыновіч А.У. прынялі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Педагагічныя класы:вопыт і перспектывы”.

🔸На плянарным пасяджэнні педагогі Беларусі, Расіі, Казахстана расказвалі пра суправаджэнне дзейнасці педагагічных класаў у сваіх рэспубліках.

🔸На дыялогавай пляцоўцы па суправаджэнні прафесійнага росту педагогаў Гарохава М.І. падзялілася вопытам работы па фарміраванні сістэмы метадычнай работы гімназіі з маладымі настаўнікамі.

Настаўнікі-метадысты гімназіі Яцына І.Д. і Долбік А.А. праводзілі майстар-класы ў студэнтаў БДПУ ім. М.Танка ў рамках дэкады студэнцкай навукі-2024 - Марафон інавацыйнага педагагічнага вопыту “Настаўнікі-метадысты - будучым педагогам-даследчыкам”.


#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва