ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
472 subscribers
7.25K photos
201 videos
13 files
230 links
加入频道
"Золак" збірае сяброў!

🎄15 снежня ў Палацы дзяцей і моладзі "Золак" адбылося ўрачыстае адкрыцце каляднай дэкады. Гасцей свята чакалі захапляльныя казачныя фотазоны, святочны канцэрт і ўзнагароджанне лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці Заводскага раёну.

Усіх удзельнікаў свята павітаў кіраўнік адміністрацыі раёна - Масляк Сяргей Міхайлавіч.

🎄 Віншуем заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль гімназіі 14 - "Дударыкі" з высокай ацэнкай творчай працы ад кіраўніцтва Заводскага раёна. Мастацкі кіраўнік калектыва - Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч. 👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻👏🏻

Свята ў Палацы "Золак" атрымалася багатым на таленты, яркім на ўсмешкі і нават здалося, што казка сапраўды існуе! 😉
Усім шчаслівага Новага года! 🎅👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#Золак
#КаляднаяДэкада
#Таленты
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🎉

Займальна прайшоў дзень прыемных сюрпрызаў у гімназістаў! 🌟
Вучні падрыхтавалі для родных мноства сюрпрызаў, прадэманстраваўшы свае таленты і энтузіязм. 💪

Мы ўпэўненыя, што такія дні запамінаюцца надоўга і натхняюць на новыя добрыя справы! 😊

#Гiмназiя14 #Сюрпрызы #Таленты #ДобрыяСправы
☺️ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!🎉

Незвычайна прайшоў 5 дзень тыдня пачатковых класаў!🤩
Сёння дзень быў напоўнены творчасцю і прыгажосцю. 🌈 Гэты дзень быў чырвоным❤️, яркім, вясёлым, цікавым!

Да гімназістаў 1-2-х класаў прыехаў ТЭАТР “Залюстаркоўе”. Дзецям расказалі, як важна выконваць правілы дарожнага руху. 🚦

🥳Але самая вясёлая частка сённяшняга дня - краіна творчасці “мы шукаем таленты!”. Гімназічная скарбонка папоўнілася яркімі талентамі. 🌟 Нашы дзеці самы яркія, прыгожыя і таленавітыя!

#ТыдзеньПачатковайШколы #Таленты #Творчасць #Гiмназiя14
🌟 УСМІХНІСЯ ЗОРАЧКА! 😊

У “ДДіМ “Золак” г.Мінска прайшоў традыцыйны конкурс таленавітых дзяцей “Усміхніся, Зорачка!”. 🎉 Вучні гімназіі прымалі актыўны ўдзел у намінацыях “Вакальная творчасць”, “Тэатральная творчасць” і “Харэаграфічная творчасць”. 🌟 Па выніках конкурсу:

Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакальная творчасць” - Лявонава Дар'я, 8 “Б” клас.🥇
Дыплом 2 ступені ў намінацыі “Тэатральная творчасць” - Мосін Мікіта, 10 “Б” клас.🥈
Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць” - клуб “Сігма”.🥉
Дыплом фіналіста ў намінацыі “Вакальная творчасць” - Крайнюк Мікалай, 10 “Б” клас.🏆

Віншуем нашых таленавітых гімназістаў і жадаем далейшых перамог і дасягненняў! 🎊

#Гiмназiя14 #УсміхнісяЗорачка #Таленты #Конкурс