ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
460 subscribers
7.15K photos
194 videos
13 files
227 links
加入频道
🍁ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫

🌼 У суботні дзень вучні 1-х і 2-х класаў правялі вельмі цікавы ўрок краязнаўства ў гімназічным музеі "Беларуская хатка". Дзеці пазнаёміліся з побытам, традыцыямі, рамёствамі беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі. Напрыканцы занятку вучні падзяліліся на мастакоў і ганчароў. У выніку сумеснай працы атрымаліся вырабы посуду і эскізы беларускіх ручнікоў. 🎨👩‍🎨

Для вучняў 6"А" і 6"Б" класаў было праведзена мерапрыемства "Матэматыка для кемлівых".

🏃‍♂️ Вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у квэсце "Па слядах згубленага здароўя". 💚
Дзеці заўзята праходзілі кожнае выпрабаванне, прыдумвалі правілы і парады для таго, каб зберагчы здароўе.🙂

⚖️ Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у прававым турніры “Сіла закона”.
Інтэлектуальнае спаборніцтва спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра законы нашай незалежнай краіны, у першую чаргу, асноўнага закона - Канстытуцыі Беларусі.📚

#Гiмназiя14 #Краязнаўства #Матэматыка #Здароўе #Права
🏆ВЫДАТНАЯ СУБОТА!☀️

☀️Сёння для вучняў 3 і 4 класаў была праведзена масленічная гульнёва праграма з цікавымі і забаўляльнымі конкурсамі🪅 Вясну сустракалі карагодамі, песнямі і танцамі💃🕺 Наеўшыся смачных бліноў, печыва і цукерак, дзеці шчаслівыя пайшлі дадому😊
☀️Вучні 6"В" і 6"Г" класаў сення на музейным занятку "Беларуская кафля" ў музеі В.Ваньковіча. Дзеці даведаліся пра прафесію археолага, змаглі сваімі рукамі дакрануцца да гісторыі - убачыць і патрымаць у руках кавалачкі цэглы, кафлі 18-19 стагоддзяў, знойдзеныя ў працэсе раскопак. 🏺 Занятак быў даволі пазнавальны і цікавы!
☀️Каманда гімназіі прыняла ўдзел у раённым этапе гарадскога конкурсу "Жыві годна!", мэтай якога з'яўляецца фарміраванне прававой культуры вучняў і прафілактыка правапарушэнняў. ⚖️ Конкурс праходзіў у фармаце інтэлектуальнага турніру.

#Гiмназiя14 #Масленіца #Гісторыя #Права #Конкурс
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ✨️

🌱"Мая краіна" - вiртуальнае падарожжа, па якім адправіліся вучні 10 класаў. Перамагла ў гульні каманда «Рамонкі»! Усе каманды ўзнагароджаны прызамі і дыпломамі.
🌱Настаўнікі гісторыі Блешчава Т.В. і Літвіновіч Н.Ю. прынялі ўдзел у раённым этапе міжнародных краязнаўчых чытанняў "Шлях да Вялікай Перамогі ў памяці пакаленняў". Падзяліліся вопытам работы з інтэрактыўнымi метадамi навучання ў краязнаўчай дзейнасці. Работа была высока ацэнена журы і прапанавана да выступлення на гарадскім этапе конкурсу.
🌱Навучэнцы 9"Б" класа наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства ў Мінскім дзяржаўным педагагічным каледжы. Гімназісты пазнаёміліся з умовамі навучання і перспектывамі атрымання педагагічнай прафесіі.
🌱Вучні 4 класаў адправіліся на віртуальную экскурсію "Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс". Падчас экскурсіi пабывалі ў памятных і знамянальных месцах дзвюх краін.
🌱Вучні 2 класаў на мерапрыемстве "Прававая гадзіна. Дзяржаўныя сімвалы-гонар краіны".

#Гiмназiя14 #Краіна #Вопыт #Права