ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
470 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
233 links
加入频道
Ура! #Перамога!

👏🏻👏🏻 Віншуем каманду гімназіі 14 - "HOPE", удзельнікаў раённага квэста па англійскай мове "Поўнае пагружэнне ці Неверагоднае падарожжа 2021" з Дыпломам за першае месца! 🎉

💥 Склад каманды:
💫 Паўлішына Сафія, 6В
💫 Каратыш Кацярына, 6А
💫 Макавецкая Маргарыта, 6А
💫 Сячко Марыя, 7Б
💫 Малік Васіль, 6В
💫 Булах Цімур, 6Б
💫 Калініна Ганна, 6В

💥 Кіраўнікі каманды:
🔻 Вялічка Вольга Міхайлаўна
🔻 Міхайлава Надзея Анатольеўна.

💯 Наша каманда атрымала два дыпломы: за перамогу ў конкурсе і за лепшую прэзентацыю каманды!
💯 Малайцы! Так трымаць! 😉👌🏻Ганарымся вамі! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ПераможцыКонкурсу
Віншуем пераможцу! 🎉

Вучаніца 9Б класа гімназіі 14 Музыка Дар'я стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Славянскі калейдаскоп-2022" у намінацыі "Публіцыстыка", атрымаўшы дыплом 3 ступені сярод 300 удзельнікаў. Узнагароду ўручыў Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення "Саюза пісьменнікаў Беларусі" Пазнякоў М.П..

Віншуем і навуковага кіраўніка - настаўніцу гісторыі гімназіі 14 Т.В.Блешчаву. МАЛАЙЦЫ!
Ганарымся вамі! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#гісторыя
#перамога
🏆ПЕРАМОГА!🏆

🎉Віншуем з перамогай вучаніцу 9 “В” класа гімназіі Горбач Сафію ў рэспубліканскім фестывалі юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які адбыўся ў Рэспубліканскіі цэнтры экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

🥇Дыплом I ступені ўручыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мацюшонак Аляксандр Мікалаевіч.

#Заводскі
#гімназія14
#перамога
💫Падведзены вынікі ІІІ раённага чэлендж-конкурсу "Мая матуля лепшая за ўсіх". 🎉

💯Пераможцам стаў Мікіта Мосін, вучань 10 класа, гімназіі 14. 📚🥇 Яго конкурсная работа надрукавана на старонках раённай дзіцячай газеты "МОРС".

💫Віншуем Мікіту і яго настаўніцу Галіну Мікалаеўну Кміта і жадаем творчага натхнення і новых перамог. 🌟

#МікітаМосін #МОРС #Гiмназiя14 #ТворчаеНатхненне #Перамога
🎊УРАЧЫСТАЕ УЗНАГАРОДЖАННЕ! 🎉

🏛У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XII гарадскога фестываля праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў “Пазнанне і творчасць”. 🌟

Сярод іх і вучань нашай гімназіі Вайнеловіч Павел з неверагодна цікавым і незвычайным праектам “Музей у чамадане” 🧑🎓

Жадаем поспехаў, новых дасягненняў і перамог юнаму таленту! 💪

#Гiмназiя14 #Перамога #Творчасць #Навука
🎉 18 лютага 2025 года ў УА "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі" адбыўся конкурс па геаграфіі "Зямля мая-лёс мой" для вучняў 9-10-х класаў. 🌍

🏆Віншуем з перамогай вучняў 9"В" класа: Пыко Міхаіла, Тужыка Івана, Крупко Вераніку, Міралюбава Клеменція, Маліка Васіля і Галаенка Савелія, вучня 8"А" класа з дыпломам 1 ступені. Узнагароджанне адбудзецца 10 красавіка 2025 года. 🥳

#Гiмназiя14 #Конкурс #Геаграфія #Перамога
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! ☀️

Вуліцы, на якіх мы жывём: што мы ведаем пра іх назвы? 🏙️
У рамках патрыятычнай акцыі “30 дзён да Перамогі” адбылося цікавае віртуальнае падарожжа па вуліцах Заводскага раёна, якія названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. 🌟

Вучні гімназіі падрыхтавалі змястоўныя і пазнавальныя прэзентацыі пра свае родныя вуліцы. 📚

Назвы вуліц - гэта важны арыенцір, які вельмі неабходны для сучаснага грамадства, паколькі назвы адлюстроўваюць гісторыю. 🕰️

Заводскі раён беражліва захоўвае памяць пра гераічныя дні Вялікай Айчыннай вайны. У назвах вуліц і завулкаў увасоблены вялікі подзвіг нашых продкаў - абаронцаў Айчыны. 🛡️

#Перамога #Заводскі #Гiмназiя14
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉

Добрай традыцыяй сталі сустрэчы прадстаўнікоў адміністрацыі Заводскага раёна, членаў Беларускага саюза жанчын і вучнёўскай моладзі гімназіі №14 з жывымі сведкамі страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны. 🕊️

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі яны наведалі і павіншавалі Інэсу Георгіеўну Кулагу са святам, якая падзялілася сваімі ўспамінамі і пачаставала гасцей духмянай гарбатай.

Падобныя сустрэчы вельмі каштоўныя, бо гэта магчымасць сказаць дзякуй за мірнае неба над галавой, за права жыць, працаваць і проста атрымліваць асалоду ад кожнага дня. 🌺

#Перамога #Гімназія14 #Успаміны
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉

У рамках акцыі “30 дзён да Перамогі” вучні сёмых класаў і 9 "Б" класа наведалі гісторыка-культурны комплекс "Гродзенская крэпасць - Партызанскі лагер". 🏰

У час наведвання экспазіцыі ўдзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з побытам партызан, гісторыяй партызанскага руху ў нашай краіне, ваеннай тэхнікай.⚔️

Потым мы разам адправіліся ў адзіную галерэю халоднай зброі ў Беларусі "Грышук Арсенал", дзе нас чакала цікавая экскурсія з займальнымі фактамі аб розных артэфактах 18-19 стагоддзяў. 🏹

#Перамога #ГродзенскаяКрэпасць #Гiмназiя14
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉

Вучні 11-га класа гімназіі сустрэліся з вязнем вайны Канчук Евалінай Васільеўнай.👵 Рабяты ўважліва слухалі аповед жывой сведкі гісторыі пра яе няпросты жыццёвы шлях. 📖

Еваліна Васільеўна расказала, як пасля нараджэння ў партызанскім атрадзе ў жніўні 1941 года, будучы немаўляткам, разам з маці і іншымі партызанамі была вывезена ў Германію, колькі гора яна пражыла, як цудам выжыла ў той жудасны час. 🫢 Вучні атрымалі выдатны ўрок мужнасі і стойкасці беларускага народа ў час ліхалецця. 💪

#Гiмназiя14 #Перамога #Мужнасць #Гісторыя
АЎТАПРАБЕГ У ГОНАР ПЕРАМОГІ! 🚗

🇧🇾Члены пярвічкі БСЖ гімназіі прынялі ўдзел у мерапрыемстве ў гонар 80 годдзя Вялікай Перамогі - разам з завадчанамі ажыццявілі аўтапрабег ад СЗК Чыжоўка-Арэна да мемарыяльнага комплексу Трасцянец і ўсклалі кветкі 💐 з пашанай да ахвяр вайны!

#Аўтапрабег #Перамога #Гімназія14 #БСЖ
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎊

Вучні паралелі 8-ых класаў і 7 “А” класа гімназіі ў рамках акцыі “30 дзён да Перамогі” прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу школьных тэатраў. 🎭

Гімназісты паказалі спектакль па творы А.Твардоўскага “Васіль Цёркін”. 🌟

#Перамога #Конкурс #Гімназія14