ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
465 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
🧩ЗАЙМАЛЬНЫ КВЭСТ!✨️

У гімназіі прайшоў квэст для 5-х класаў “За здаровы лад жыцця: добры настрой!” 🎉 Вучні атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся даследаваць восем станцый, кожная з якіх дапамагала самастойна паляпшаць настрой.😊

На танцавальнай станцыі вучні радасна танчылі, зараджаючыся энергіяй.💃 На гусенічнай - утварылі вялікую гусеніцу і рухаліся разам як каманда. На карамельнай - выказвалі пазітыўныя думкі, атрымліваючы асалоду ад прысмакамі.🍬

Мячыказліўальная станцыя дала магчымасць дапамагчы адзін аднаму пабудаваць дарогі для мячыкаў. На музычнай гучалі вясёлыя песні, якія паднімалі настрой!🎶 На ўсмешлівай - ператвараліся ў адну вялікую ўсмешку!😄

На мэтанакіраванай запускалі самалёцікі да сваіх мэтаў, на эмацыйнай адгадвалi эмоцыі сваіх настаўнікаў, што спрыяла лепшаму разуменню адзін аднаго.👐

Квэст быў не толькі займальным, але і карысным.🌟 Гімназісты атрымалі зарад пазітыву і навучыліся важным навыкам! Чакаем новых прыгод наперадзе! 🚀

#Гiмназiя14 #Квэст #ДобрыНастрой #ЗдаровыЛадЖыцця #Пазітыў
🤩5👍3🫡1
ПЕДАГАГІЧНЫ КЛАС! 🌟

У рамках дзейнасці педкласаў гімназіі вучань 10 “Б” Крайнюк Мікалай правёў у 6 “А” класе інтэрактыўны занятак па гісторыі - квэст па музею Партызанскай Славы. 🗺️

Гімназісты з задавальненнем і захапленнем выканалі ўсе заданні квэста і расшыфравалі кодавыя словы. 🔍

Правядзенне такіх заняткаў з'яўляецца важным інструментам у развіцці вучняў, спрыяе іх інтэлектуальнаму і культурнаму росту, а таксама захаванню Памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. 🕊️

#Гімназія14 #Квэст #Гісторыя #Памяць #ПедКлас
3🔥1
Яркі дзень у лагеры "Сонейка"! ☀️ Наш атрад адправіўся ў захапляльнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры - у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы! 📚 Рабяты сталі сапраўднымі даследнікамі!

Спачатку іх чакала найцікавейшая экскурсія, дзе дзеці пагрузіліся ў жыццё і творчасць вялікага паэта, убачылі яго асабістыя рэчы і рукапісы. ✍️ А потым пачалося самае захапляльнае - квэст-гульня. 🕵️‍♂️

Дзеці з рызыкай разгадвалі загадкі, шукалі падказкі сярод экспанатаў і выконвалі заданні, каб раскрыць сакрэты творчасці Янкі Купалы. 🎉 Было весела, пазнавальна і вельмі актыўна! 💪

#Гiмназiя14 #Сонейка #ЯнкаКупала #Літаратура #Квэст
👍3