ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
加入频道
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
✍️ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ👍

У гімназіі адбыліся дэбаты сярод вучняў 10 “А” і 11 педагагічных класаў на тэму “Сучасны настаўнік: прафесія або прызванне?” 🎓💬

Гімназісты былі падзелены на дзве каманды. Першая каманда выступала за тое, што настаўніцтва — гэта прафесія, якая патрабуе спецыяльных ведаў, навыкаў і пастаяннага развіцця. 💡📚 Яны падкрэслілі важнасць адукацыі, метадаў навучання і здольнасці працаваць з сучаснымі тэхналогіямі.

Другая каманда, якая абараняла ідэю, што настаўніцтва — гэта прызванне, акцэнтавала ўвагу на чалавечых якасцях настаўнікаў. ❤️👩‍🏫 Яны адзначылі, што сапраўдны настаўнік — гэта той, хто здольны натхняць і падтрымліваць сваіх вучняў, а не толькі перадаваць веды. Удзельнікі прыводзілі прыклады вядомых педагогаў, чыя работа з вучнямі змяняла іх лёсы.🌟

#Прызванне #Настаўнікі #Гiмназiя14
🧩СЕМІНАР РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА!😊

🎎Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэсурснага цэнтра гімназіі Гурыновіч А.У., Тарасенка В.Ф., Хмяльніцкая Н.В. у чарговы раз запрасілі настаўнікаў горада на творчую майстэрню “Музейны квэст як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і пазакласных мерапрыемствах”. 📚

🧩Педагогі падзяліліся вопытам па складанні і выкарыстанні музейных квэстаў, паказалі прыклады такіх квэстаў і запрасілі гасцей прыняць удзел у квэсце “Беларуская хатка”. 🏡

🛖Настаўнікі горада змаглі пабываць на двух экскурсіях у музеі “Беларуская хатка” і музеі музычных інструментаў, пабываць на майстар-класе ўдзельніка заслужанага аматарскага калектыву “Дударыкі” Ровенскай А.І. 🎶

Папаўняем метадычныя скарбонкі разам! 💼

#Гiмназiя14 #МузейныКвэст #Настаўнікі #МетадычнаСупрацоўніцтва