ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.97K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
🎅Экскурсія "У госці да Дзядулі Мароза"🎅

🎄З нагоды набліжэння Новага года і Калядаў маленькія пачаткоўцы 1-х класаў наведалі выязную экскурсію "У госці да Дзядулі Мароза", якая адбылася на аграсядзібе "Дары Вялеса".🎄

Юныя вандроўнікі паўдзельнічалі ў актыўных гульнях, забавах, пазнаёміліся з жывёламі кантактнага заапарка. Праявілі свае творчыя здольнасці ў размалёўцы каляднага перніка. На працягу праграмы дзяцей суправаджалі навагоднія героі з конкурсамі і танцамі.

#Заводскі
#гімназія14
#У_госці_да_Дзеда_Мароза