КУБАК ЗОЛАКА! 🎉
🏆Віншуем і ганарымся камандай “Патрыёты” гімназіі
Канапацкім Яраславам, Пыка Міхаілам, Міралюбавым Кляменціем, Кальчынскай Ульянай, Малікам Васілём, Тужыкам Іванам, якая заняла 1 месца ў вясновым сезоне інтэлектуальных гульняў сярод каманд IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Заводскага раёна г.Мінска “Кубак Залака 2025”. 💪
❤️Шчыры дзякуй кіраўніку каманды Дземяшкевіч Ліліі Мікалаеўне, педагогу-арганізатару, за якасную падрыхтоўку гімназістаў. 🙌
#КубакЗалака2025 #Патрыёты #Гiмназiя14

🏆6👍4🫡1
ПІЯНЕРСКАЯ ДРУЖЫНА! 🇧🇾
Быць піянерам - асаблівы гонар, але разам з тым і асаблівая адказнасць. Любіць сваю Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых рабят – вось толькі некалькі пунктаў з клятвы піянера. 🌍
У піянерскай дружыне імя К.С. Заслонава гімназіі адбылася цырымонія, прысвечаная прыёму ў піянеры. Вучні 4-х класаў уступілі ў шэрагі піянерскай арганізацыі і, вядома ж, яны стануць гонарам і надзеяй гімназіі! 🎉
Мы рады вітаць юных піянераў у вялікай і дружнай сям'і. Жадаем ім радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх справах. 🎈
Віншуем юных хлопчыкаў і дзяўчынак з новым званнем - піянер! 🌟
#Гiмназiя14 #Піянерам #Адказнасць

👍5🫡2
ПАЗНАВАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 😊
Вучні 2 “А” і 2 “Б” класаў гімназіі наведалі партызанскі лагер у вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна. 🎓 Дзеці даведаліся пра жыццё партызан, аб іх подзвігах у часы вайны, наведалі зямлянку камандзіра, салдат, партызанскую тыпаграфію, “Лясную школу”.
Пад час экскурсіі гімназісты пагулялі па заасадзе, дзе ўбачылі і пакармілі розных жывёл, а каля старога дуба загадалі жаданні. 🌳 Напрыканцы вандроўкі быў наладжаны пікнік. 🍉
#Гiмназiя14 #Экскурсія #Партызаны #Станькава

👍3❤1
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ! 🎉
🏆Філімонава Алена, вучаніца VII “В” класа стала пераможцай - заняла 1 месца на гарадскім конкурсе па экалогіі “Новае жыццё старых рэчаў” 🌱, які праходзіў у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Словы падзякі выказваем кіраўніку, настаўніку-метадысту Іне Дзмітрыеўне Яцына. 💚🌟
Падведзены вынікі інтэрнэт-праекта “Інтэлектуальны марафон па матэматыцы “Школа геніяў” 📚. Віншуем гімназістаў-пераможцаў з якасным выступленнем: Канавалаў Станіслаў, 6 “Б” клас - Дыплом І ступені, 🥇
Лашкевіч Станіслаў, 6 “А” клас - Дыплом ІІ ступені, 🥈
Шэйка Міхаіл, 6 “А” клас - Дыплом ІІ ступені, 🥈
Саванец Дзмітрый, 6 “А” клас - Дыплом ІІІ ступені, 🥉
Буяльскі Мікіта, 6 “А” клас - Дыплом ІІІ ступені. 🥉
Словы падзякі выказваем кіраўніку, настаўніку інфарматыкі і матэматыкі Знак Наталлі Аляксееўне. ❤️✨
#Перамога #Экалогія #Матэматыка #Гiмназiя14

🏆6👍2🕊2🤗2❤🔥1🍓1🫡1
🔔 АПОШНІ ЗВАНОК! 🎉
Шары, букеты, прыгожыя сукенкі, строгія касцюмы і слёзы на вачах – сёння ў гімназіі прайшло свята апошняга званка, якое не адзначана на календары чырвоным колерам, але яго адзначае ўся рэспубліка – гэта свята, калі для нашых выпускнікоў прагучаў апошні школьны званок. 🌹
З самай раніцы двор установы напоўніўся радасцю прадчування свята. Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці. Урачыстае віншаванне дырэктара і ганаровых гасцей, пажадання настаўнікаў, якія за столькі гадоў, праведзеных у школе, сталі амаль роднымі, кранальная прамова бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў. 👨👩👧👦 І вось кульмінацыйны момант. Звініць апошні званок!!! 🔔
Наперадзе хвалюючая пара - экзамены і паступленне ў выбраныя ВНУ, ліцэі і каледжы. Поспехаў Вам, дарагія выпускнікі!!! 🌟
Звіняць званкі, звіняць, пераліваюцца,
Яны гучаць для вас у апошні раз!
Так гімназія з вамі ласкава развітваецца,
І ў добры шлях адпраўляе вас! ✨
#Гiмназiя14 #АпошніЗванок #Выпускнікі

❤14👍3💋2
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ! 🎉
Па выніках конкурсу юных журналістаў, які штогод праводзіцца ў рамках Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці "Мой Мінск — мая сталіца — творчасці і таленту крыніца!", Савасцюк Ілья (9 "А") ўзнагароджаны Дыпломам III ступені. 🏆
Кіраўнік Манголаў Павел Пятровіч 👨🏫
#Журналістыка #МойМінск #Гiмназiя14

👍7💋2❤🔥1🤗1😘1
МУЗЕЙ ПРЫРОДЫ І ЭКАЛОГІІ 🌿
Вучні 3 класаў гімназіі наведалі Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь. 🏛️
Дзеці пазнаёміліся з разнастайным жывёльным светам нашай краіны, даведаліся, якія змены адбываюцца ў жыцці жывёл у розныя поры года, пазнаёміліся з жывёламі, якія занесены ў Чырвоную кнігу РБ. 📚
У кацы гімназісты прайшлі квэст і атрымалі падарункі! 🎁
#МузейПрыроды #Экалогія #Гiмназiя14

👍4❤1🔥1
🌿28 мая🌿 РАЗВІТАННЕ З ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛАЙ!
Гэты дзень назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці многіх.❤️
Заканчэнне пачатковай школы - асаблівая падзея.
Здаецца, яшчэ зусім нядаўна гімназія сустракала маленькіх, нясмелых першакласнікаў, якія моцна-моцна трымаліся за бацькоўскую руку, якія толькі са слоў дарослых чулі слова “школа” і нават не меркавалі, якія прыгоды іх чакаюць наперадзе. 😊
Але час імчыцца няўмольна хутка, прайшлі ўжо цэлых чатыры гады... 🥹 Чатыры гады вялікай працы, намаганняў, цярпення. Мы больш не ўбачылі ранейшых нясмелых дзяўчынак і хлапчукоў, сёння - гэта ўжо разумныя, самастойныя, сапраўдныя вучні, сёння яны - выпускнікі пачатковай школы! 🧑🎓
Безліч шчырых, цёплых слоў было выказана ў адрас адміністрацыі, настаўнікаў, бацькоў; неверагодна мудрыя пажаданні і парады прагучалі для вучняў.
Чатыры гады пачатковай школы не прайшлі, яны праляцелі. Гэтак жа будзе і з наступнымі. Таму цаніце кожны час, кожнае імгненне, кожны этап свайго жыцця! 💐
#Гiмназiя14 #Успаміны #Дзяцінства

❤9
УРАЧЫСТАЕ ЎЗНАГАРОДЖАННЕ! 🎉
У ПДіМ “Золак” адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў раённага конкурсу відэаролікаў “Дзеці - за бяспеку на дарозе!”🚦
Відэаролік “Правілы перамяшчэння на ровары!” (аўтар Лявонава Дар'я, вучаніца 8 “Б” класа) атрымаў Дыплом удзельніка. 🌟
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у творчых конкурсах! ✨
#Гiмназiя14 #БяспекаНаДарозе #Конкурс

🔥3
СВЯТА БУКВАРА! 🎉
Для першых класаў гімназіі прайшло ўрачыстае свята буквара. 📚
Гэта кранальны і важны рытуал для першакласнікаў, які азначае заканчэнне першага этапу навучання грамаце. ✏️
Цяпер іх чакаюць новыя навукі і заняткі! 🌟
#Гiмназiя14 #СвятаБуквара #Навучанне

❤5🤗1