ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
465 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
🇧🇾 Школа Актыўнага Грамадзяніна🔻

🔻У гімназіі 14 для вучняў 8-11 класаў прайшлі заняткі ў рамках праекта "ШАГ" на тэму "Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе - ключ да здаровага жыцця".🔻

🔻Вучні 10 класа падрыхтавалі паведамленні, у якіх расказалі пра прыарытэты Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. 🔻

🔻Актыўная дзяржаўная палітыка ў напрамку інтэграцыі эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага аспектаў развіцця дзяржавы вядзе да захавання чыстага навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. 🔻

Карыстаемся прыродай разумна сёння - даем шанс на здаровае заўтра!

#Заводскі
#гімназія14
#праект_ШАГ
😊 На базе ДДіМ "Золак" прайшла дыялогавая пляцоўка "Прэзідэнцкая рэспубліка" з удзелам запрошаных спікераў, арганізаваная заводскім раённым аддзяленнем партыі "Белая Русь". У ёй прынялі ўдзел адміністрацыя і педагогі гімназіі №14.

🇧🇾📚 Тэматыка мерапрыемства прысвечана добрым якасцям нашай роднай дзяржавы - Рэспублікі Беларусь. Спікеры абмеркавалі важныя аспекты грамадзянскай свядомасці, патрыятызму і ролі адукацыі ў фарміраванні актыўнай пазіцыі моладзі.

🏆👏 Завяршэннем пляцоўкі стала ўзнагароджанне ўдзельнікаў сертыфікатамі за актыўны ўдзел у рэспубліканскім асветніцкім праекце "Прэзідэнцкая рэспубліка". Гэта падзея стала не толькі прызнаннем працы, але і стымулам для далейшага развіцця і ўдзелу ў такіх ініцыятывах.

🌟🤝 Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню грамадзянскай супольнасці і павышэнню ўзроўню грамадскай свядомасці!

#ПрэзідэнцкаяРэспубліка #ГрамадзянскаяСвядомасць #Праект #Адукацыя #Гiмназiя14
5👍2🫡2🍓1
ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ!🌟

У рамках праекта па стварэнні дружалюбнага асяроддзя ў гімназіі каманда навучэнцаў 7”Б” класа арганізавала форум-тэатр, які прайшоў у 8”Б” і 5”В” класах. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала праблема булінгу. 🚫🤝

Каманда падрыхтавала інсцэніроўку, у якой паказала рэальны сцэнарый булінгу. Гэта дазволіла ўдзельнікам форуму не толькі ўбачыць, як праяўляецца агрэсія, але і зразумець, якія эмоцыі адчуваюць ахвяры і назіральнікі.💔 Гімназісты актыўна абмяркоўвалі ўбачанае. 💬

Кожны з удзельнікаў мог стаць часткай інсцэніроўкі, і гэты абмен роляў зрабіў абмеркаванне яшчэ глыбейшым. 🎭 Навучэнцы спрабавалі на практыцы свае ідэі, як можна прадухіліць булінг і падтрымаць тых, хто аказаўся ў цяжкай сітуацыі. 🤗💪

У канцы мерапрыемства вучнi распрацавалі дакладныя і практычныя спосабы дзеянняў у выпадку сутыкнення з булінгам, як правільна рэагаваць, куды звяртацца па дапамогу і як падтрымліваць сваіх сяброў. 📋

#Гiмназiя14 #Праект #нетбулінгу #безбуллінга #нашашколабезбуллінга #іпбгпу #юнісэф
3👏2
ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ ПРАЕКТ! 😊

Педагагічны калектыў гімназіі актыўна ўдзельнічаў у 5-гадовым рэспубліканскім праекце “Апрабацыя мадэлі стварэння дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”, арганізаваным Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М.Танка. 🌟

Праект накіраваны на развіццё інавацыйных падыходаў у адукацыі і стварэнне камфортнага асяроддзя для кожнага вучня. Дзякуючы сумесным намаганням, мы змаглі ўкараніць новыя метады, якія садзейнічаюць гарманічнаму развіццю гімназістаў. 🌱

Дырэктар Інстытута псіхалогіі БДПУ Наталля Валер'еўна Драздова ўзнагародзіла ўдзельнікаў праекта, у тым ліку і дырэктара гімназіі Гарохаву Марыю Іванаўну сертыфікатамі і дадатковымі метадычнымі распрацоўкамі за актыўны ўдзел у праекце. 🏅

Мы дзякуем усім удзельнікам праекта за іх неацэнны ўклад. Імкненне кожнага дапамагае ствараць дружалюбнае і падтрымлівае асяроддзе ў гімназіі. Разам мы можам усё! 💪

#Праект #Адукацыя #Iнавацыі #ДружалюбнаеАсяроддзе #Гiмназiя14
👍4🔥1