ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
443 subscribers
6.99K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
🌐ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА🚔

З мэтай прафілактыкі ўцягвання гімназістаў у дэструктыўную дзейнасць, фарміравання ў іх адмоўнага стаўлення да экстрэмізму і тэрарызму, у гімназіі прайшла інфармацыйная гадзіна з праглядам і наступным абмеркаваннем фільма-расследавання АНТ “Вірус нацызму” для вучняў 9-11-х класаў. 🎬

Дакументальная стужка падымае вельмі актуальныя пытанні:

- адкуль у падлеткаў узнікае цікавасць да нацысцкіх ідэй? 🤔
- да чаго можа прывесці захапленне, якое здаецца бяскрыўдным на першы погляд? ⚠️
- што бывае, калі зусім не дзіцячая гульня зайшла занадта далёка? 😟
- чаму так важна памятаць урокі гістарыі? 📚

Дадзены фільм-расследаванне дапамагае маладому пакаленню разумна ацэньваць сітуацыю і рабіць правільныя высновы. 💡

#Гімназiя14 #Прафілактыка #Моладзь
29 кастрычніка Дзень нараджэння Камсамола. 🎉

У ПДіМ "Золак" адбылася цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступлення ў рады ГА "БРСМ". 🌟 Шэрагі моладзевай арганізацыі папоўнілі мэтанакіраваныя, актыўныя, таленавітыя, захопленыя гімназісты 10-х класаў нашай установы. 💪 Жадаем ім актыўнай жыццёвай пазіцыі і творчага натхнення!

#ДзеньКамсамола #БРСМ #Гiмназiя14 #Моладзь
👮‍♀️ПРАФІЛАКТЫЧНЫЯ ГУТАРКІ!💬

На базе ДУА "Гімназія №14 г.Мінска" прайшла прафілактычныя гутарка з урачом-нарколагам для вучняў 9-11 класаў гімназіі і СШ 98. Вучні даведаліся пра наступствы ўжывання псіхаактыўных рэчываў.💬

У фокусе ўвагі былі пытанні прафілактыкі і папярэджання нарказалежнасці. У форме даверлівай гутаркі абмяркоўваліся пытанні: чаму людзі пачынаюць ужываць наркотыкі; як развіваецца залежнасць, якая вядзе да дэградацыі; як па знешніх прыкметах зразумець, што чалавек ужывае наркотыкі і інш.🤔

Была праведзена гутарка i з інспектарам ІСН Катовіч Елізаветай Міхайлаўнай, якая расказала аб адказнасці за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, абмеркавалі сітуацыі махлярства з банкаўскімі картамі і спосабы засцерагчы сябе. 💳

Абмеркавалі пытанне курэння вейпаў сярод моладзі. Інспектар адзначыла, што многія не ўсведамляюць рызыкі для свайго і чужога здароўя і адказнасць за курэнне ў грамадскіх месцах. Гутарка была карыснай і інфарматыўнай. 📚

#Гiмназiя14 #Прафілактыка #Моладзь