ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
443 subscribers
6.99K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
🔻Сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны 🔻

🔻Гімназісты разам з настаўніцай гісторыі гімназіі 14 Блешчавай Т.В. наведаліся ў Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў, дзе павіншавалі Уладзіслава Платонавіча Бірана з Днём Перамогі.🔻

🔻Уладзіслаў Платонавіч - заснавальнік Мінскага афтальмалагічнага цэнтра , вядомы афтальмолаг нашай сталіцы. У дзяцінстве ён трапіў разам з членамі сваёй сям’і ў канцлагер Азарычы. 🔻

🔻Вучні гімназіі 14 з цікавасцю збіраюць звесткі аб сведках падзей Вялікай Айчыннай вайны, запісваюць іх расказы, складаюць "Электронную кнігу памяці" для віртуальнай версіі музея гімназіі. Такія сустрэчы з Біранам У.П. для гімназістаў з’яўляюцца традыцыйнымі.
Уладзіслаў Платонавіч расказаў аб сваім жудасным дзяцінстве падчас Вялікай Айчыннай вайны і нагадаў, наколькі важная для пакаленняў гістарычная памяць, мэта якой - захаванне міру на нашай Зямлі.🔻

#Заводскі
#гімназія14
#помнім
#ганарымся
😊 Сяргей Маліноўскі, вучань X класа гімназіі, у складзе каманды РУУС Заводскага раёна і клуба "Сталь" узнагароджаны Дыпломам III ступені ў гарадскіх спаборніцтвах па тактычным арыентаванні сярод супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў РУУС, а таксама вучняў ваенна-патрыятычных клубаў.🎖️

Віншуем! 🎉 Ганарымся! 💪

#Гiмназiя14 #Ганарымся #Спаборніцтвы