ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Алімпійцы" - спартландыя "Зімовыя старты" для вучняў 6, 7 класаў прайшла на вуліцы. Надвор'е паспрыяла добраму ходу лыжаў і цудоўнаму настрою спартсменаў! 😉
Спаборніцтвы па валейболу для вучняў 10, 11 класаў прайшлі ў спартыўнай зале. Сустрэча атрымалася сяброўскай, усе удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму. 😆😃😉

Работу цэнтра арганізавалі настаўнікі фізічнай культуры Вялікі Д.С. і Туманава А. С..😉

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - вучні 6Б класа і Грэчкіна С. М. наведалі выставу "Калядныя цуды" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Даведаліся пра гісторыю святкавання, пра калядную зорку, пабачылі экспанаты: цацкі, яркія маскі. Святочны настрой гарантаваны! 😉
Вучні 1Б класа і Собаль С. М. наведалі музей Акіянаграфіі. 💦 Дзеці ўбачылі шмат розных рыб. 🐟 🐠 🐡 Даведаліся пра водных жывёл свету, убачылі экіпіроўку даследчыкаў водных глыбінь. Шмат уражанняў атрымалі! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Спорт
#Выставы #Музеі
Панарама шостага школьнага дня гімназіі 14

💢Цэнтр "Алімпійцы" - зімовыя старты "Усе на лыжы".
Пакуль ляжыць снег - трэба выкарыстоўваць час! 😉👌 Сёння пункт пракату лыжаў у гімназіі 14 працуе вельмі актыўна! На лыжы сталі і вучні і настаўнікі! ❄️ Лыжню і актыўнасць на вуліцы сёння задавалі: намеснік дырэктара Юрый Васільевіч Маліноўскі і настаўнікі фізічнай культуры Аляксей Іванавіч Балук і Анастасія Сяргееўна Туманава. 😉👍🏻

У спартыўных залах сёння гулялі ў спартыўныя гульні вучні 6-х, 9-х, 11 класаў. Зарад бадзёрасці атрымалі ўсе! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#спорт
Калейдаскоп шостага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "ІНФАбяспека і прававыя веды".
- Пазнавальную гульню "Ці ведаю я закон?" для вучняў 8-х класаў правяла класны кіраўнік Андрушка Аліна Міхайлаўна. Вучні старанна разбіралі жыццёвыя сітуацыі, удакладнялі адказнасць за тыя ці іншыя ўчынкі і дзеянні. ☝️😉

💫- Знаёмства з прававым сайтам працягваецца ў вучняў 3-х класаў. Пазнавальную інфармацыю расказала Смаляк Таццяна Міхайлаўна: раздзелы сайта, гульні і нават юрыдычныя веды, якія можна тут атрымаць.💫

💢 Цэнтр "Алімпійцы" сёння запрашаў на лыжню і на спаборніцтвы па валейболу і гандболу для дзяўчат і хлопцаў 8-10 класаў. Кіраваў работай цэнтра - настаўнік фізічнай культуры Вялікі Дзмітрый Сяргеевіч.

Праводзім суботу з карысцю!

#Заводскі
#гімназія14
#ПрававыяВеды
#Спорт
Спартыўнае раённае свята

У рамках святкавання Дня бацькі на стадыёне сярэдняй школы 162 прайшло спартыўнае свята "Сонца, тата, спорт і я!" у якім прынялі ўдзел у саставе зборнай каманды вучні гімназіі 14 г.Мінска.

Удзельнікі квэстаў выконвалі розныя заданні, дзе патрабавалася і лоўкаць, і спрытнасць, і смякалка!

Розныя цікавыя зоны актыўнасці, фотазоны і цудоўнае надвор'е ўзнялі агульны настрой і далі зарад бадзёрасці на бліжэйшыя дні! 😉👌

Усіх са святам! О, #Спорт - ты жыццё!

#Заводскі
#гімгазія14
#спартыўнае_свята
Каманда спартсменаў гімназіі 14 годна прадставіла Заводскі раён на гарадскім этапе рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства “Фестываль школьнага спорту”.
🌟 Гімназісты занялі ў горадзе прызавое 3 месца і вярнуліся, узнагароджаныя граматай і кубкам. Шмат сіл, спрыту і цярпення прыклалі вучні і настаўнікі.
🎉Шчыра віншуем пераможцаў! Выказваем словы падзякі ўсім членам каманды і настаўнікам фізічнай культуры Хацкевічу Ю.А., Мацкевічу А.А.
Ганарымся лепшымі спартсменамі раёна.



#Заводскі
#гімназія14
#спорт
🍁КАНІКУЛЫ🍁

Сёння ў лагеры "Сонейка" прайшоў захапляльны занятак "У пошуках спакою". Малодшакласнікі патрапілі ў чароўную краіну, дзе перамаглі злога чараўніка і вярнулі Спакой! 🌟

Адбылося спартыўнае свята "У краіне здароўя". На стадыёне сабраліся вучні 1-4 класаў, а старшакласнікі правялі відовішчны валейбольны матч. 🏐💪

На базе СШ186 прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі, дзе абмяркоўвалася "Арганізацыя самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў". 🌷

Для вучняў 10 і 11 класаў была праведзена дзелавая гульня "Выбар прафесіі", якая дапамагла ацаніць будучыя кар'ерныя шляхі. 🎓

Настаўнікі пачатковых класаў удзельнічалі ў ВМА на тэму "Развіццё пазнавальнай сферы вучняў". 🌱

Для вучняў 6-х класаў прайшла квэст-гульня "Мудрасці вучыцца — заўсёды спатрэбіцца". Навучэнцы паказалі свае веды і дух калектывізму. 🤝

Адбылося пасяджэнне настаўнікаў музыкі ў ДУА 124 на тэму "Арганізацыя самастойнай пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў". 💫

#Гiмназiя14 #Сонейка #Спорт #Канікулы