ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
☝🏻 Да міжнароднага дня супраць курэння

Супрацоўнікі бібліятэкі гімназіі 14 на базе бібліятэкі № 13 г.Мінска для вучняў гімназіі правялі пазнавальную сустрэчу. Спікерам выступіў Талкачоў Валянцін Андрээвіч - метадыст Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Міністэрства спорта і турызму Рэспублікі Беларусь і старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання "Цвярозасць-Аптымаліст". Валянцін Андрэевіч мае званне "Майстар спорта СССР", узнагароджаны медалямі. Ён з'яўляецца аўтарам больш 50 навуковых прац, а таксама кніг.

Валянцін Андрэевіч эксперт ААН па праблемах прафілактыкі ужывання алкагольных напояў і курэння тытуню, у сваім жыцці паспеў атрымаць спартыўныя разрады па 15 відах спорта, у тым ліку па плаванні, спартыўным турызме і гімнастыцы

Размова адбылася ў гульнёвай форме, дзе спікер расказваў гімназістам пра "схему жыцця", якую ён сабе абраў і якая дапамагла яму дасягнуць высокіх вынікаў. Шмат было пытанняў і цікавых ідэй выказана.

#Заводскі
#гімназія14
#ЗЛЖ
🎉 Віншуем пераможцаў!

🎉Віншуем каманду вучняў гімназіі 14 г.Мінска і кіраўніка каманды педагога сацыяльнага Т.В.Фамічову з дыпломам за 3 месца ў раённым конкурсе сацыяльных флешмобаў "Мы за ЗЛЖ!"😉

Малайцы! Так трымаць! Ганарымся вамі!

#Заводскі
#гімназія14
#пераможцы
#ЗЛЖ