ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
445 subscribers
7.04K photos
178 videos
13 files
225 links
加入频道
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды

Сёння гімназія 1️⃣4️⃣ сустракала ўдзельнікаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". Падчас урачыстага адкрыцця ўдзельнікаў алімпіяды павітала дырэктар гімназіі 14 Гарохава Марыя Іванаўна і пажадала ўсім поспехаў!

У першы дзень удзельнікі алімпіяды пісалі водгук на верш беларускага паэта.

У трэцім этапе прымаюць удзел 136 вучняў 9, 10, 11 класаў школ горада Мінска!

Пажадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды!

#Заводскі
#гімназія14
#РэспубліканскаяАлімпіяда