Еўрарадыё | Еврорадио
9.84K subscribers
39.8K photos
7.89K videos
14 files
29.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
加入频道
4 кастрычніка школы ў Мінску ізноў атрымалі паведамленні пра бомбы. Цяпер іх (і школы, і паведамленні) правярае міліцыя.

Па звестках @euroradio, адна з замініраваных — 43-я школа ў Чыжоўцы.

Мінулы раз такое было ўсяго тры дні таму. Тады паведамленні пра мініраванне атрымалі школы і ўніверсітэты па ўсёй Беларусі (на фота эвакуацыя з БАТУ ў той дзень). Ліст пра помсту за падман мігрантаў тады прыйшоў нават у Нацыянальную бібліятэку.
Калі вакцыны Pfizer і AstraZeneca усё ж завязуць у Беларусь, дык прышчапляць імі будуць платна. Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Гэта тлумачыцца тым, што заходнія вакцыны даражэйшыя, чым "Спутнік V" беларускага разліву. Беларуская сістэма аховы здароўя не можа сабе дазволіць прышчапляць імі грамадзянаў проста так.

Тым часам у Польшчы грамадзянаў Беларусі бясплатна прышчапляюць вакцынамі Pfizer і Johnson&Johnson. Ёсць магчымасць прышчапіцца заходняй вакцынай ад COVID-19 і ва Украіне.
У шклоўскай калоніі, куды два тыдні таму этапавалі Паўла Севярынца, адключылі ацяпленне. Зняволеныя ў размовах са сваякамі скардзяцца на холад.

Тэмпература паветра ў Шклове ўночы апускаецца да +2. Але, як піша @MAYDAYhr, менавіта цяпер адміністрацыя калоніі неспадзявана вырашыла пачаць замену водаправодных труб.

Папраўчая калонія #17 у Шклове (у народзе яе называюць "сямнашка") — тая самая, дзе ў траўні 2021 года загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.
У Мінгарвыканкаме новы галоўны ідэолаг. Гэта Вольга Чамаданава, якая раней працавала прэс-сакратаркай Міністэрства ўнутраных справаў.

Чамаданава заняла пасаду прэс-сакратаркі МУС амаль тры гады таму. Яна запомніцца, перш за ўсё, паведамленнем пра смерць Аляксандра Тарайкоўскага. Тады міліцыя заявіла, што ў руках пратэстоўцы выбухнула невядомая прылада. Напраўду ў руках у Тарайкоўскага нічога не было, ён загінуў ад стрэлу сілавіка.

Ну і злітай "Кібер-Партызанамі" размовай двух сілавікоў, настолькі незадаволеных працай прэс-сакратаркі, што лаюць яе апошнімі словамі.
Восеньская сесія Палаты прадстаўнікоў пачалася менш за гадзіну таму, а дэпутаты ўжо паспелі:

- падтрымаць законапраект аб змене Канстытуцыі і ўвядзенне Адзінага дня галасавання;
- а цяпер разглядаюць праект закона аб увядзенні крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый.

І куды так спяшаюцца?
Еўрарадыё | Еврорадио
Восеньская сесія Палаты прадстаўнікоў пачалася менш за гадзіну таму, а дэпутаты ўжо паспелі: - падтрымаць законапраект аб змене Канстытуцыі і ўвядзенне Адзінага дня галасавання; - а цяпер разглядаюць праект закона аб увядзенні крымінальнай адказнасці за заклікі…
Наступныя выбары ў Беларусі будуць толькі ў 2023 годзе. Выбары ў мясцовыя Саветы, якія мусілі прайсці на працягу найбліжэйшых 100 дзён, пераносяцца на паўтара года наперад.

4 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за ўвядзенне Адзінага дня галасавання. Гэта значыць, што паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых Саветаў працягнутыя да наступных парламенцкіх выбараў.

Выбары ў мясцовыя Саветы мусілі адбыцца не пазней за 18 студзеня 2022 года. А наступныя выбары ў парламент — не пазней за 5 лістапада 2023-га.

Натуральна, улады не хочуць, каб у Беларусі сёлета адбывалася выбарчая кампанія — апазіцыя ж можа скарыстаць яе, каб мабілізаваць пратэстоўцаў. А да 2023 года, магчыма, прыдумаюць што-небудзь яшчэ.
Мінадукацыі рэкламуе новы моладзевы інтэрнэт-партал. Але спасылка, якую міністэрства публікуе ў сваім тг-канале — молодёжь.бел — вядзе на старонку Моладзевага блоку )

А новы сайт, распрацаваны на замову чыноўнікаў, знаходзіцца па іншым адрасе. На першым экране на ім можна прачытаць: "Основной государственный информационный ресурс в сфере молодёжной политики".
Беларусь такі выходзіць з пагаднення аб рэадмісіі з Еўрасаюзам. Праект закона "Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу", ухвалены Палатай прадстаўнікоў раніцай 4 кастрычніка.

Дэпутаты сёння разыйшлася не на жарт. За першую гадзіну восеньскай сесіі прынялі праект закона аб змене Канстытуцыі і ўвядзенні Адзінага дня галасавання. За другую — прагаласавалі за ўвядзенне адказнасці за заклікі да санкцый (да 12 гадоў пазбаўлення волі). І вось за спыненне пагадненне аб рэадмісіі з ЕС.
Міністэрства юстыцыі Расіі абвясціла "замежнай агенткай" 70-гадовую пенсіянерку Людмілу Кузьміну з Самары. Фармальнай падставай для гэтага стаў удзел Кузьміной ў праектах руху назіральнікаў на выбарах "Голас" — яго абвясцілі "замежным агентам" крыху раней.

Кузьміна ўсё жыццё пражыла ў Самары. Адзіная крыніца яе даходу — пенсія, якую яна атрымлівае на звычайную картку расійскага банка, распавядае @novaya_pishet. Але цяпер у Расіі і простая пенсіянерка можа стаць "замежнай агенткай", калі мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Паўсюль прасачыліся гэтыя "замежныя агенты"!
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне за 2021 год прысуджаная Дэвіду Джуліусу і Ардэму Патапуцяну — "за адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і дотыку".

Дэвід Джуліусу 65 гадоў. Ён нарадзіўся ў Брукліне ў сям'і мігрантаў з Расіі. У 1977 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Масачусетскім тэхналагічным інстытуце, у 1984 годзе — ступень доктара філасофіі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. З 1990 года працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска.

Ардэму Патапуцяну 43 гады. Ён спецыяліст у галіне біямедыцыны ў навукова-даследчым інстытуце Скрыпса ў Сан-Дыега.

У 2020 годзе навукоўцы з падобнай фармулёўкай атрымалі прэмію Каўлі ў галіне нейранавук.
Ці трапіць пад інфармзачыстку “Спутнік” і хто прыйдзе на пустое месца?

Пад рэпрэсіі беларускага рэжыму на інфармацыйным полі нечакана трапіў расійскі СМІ “Комсомольская правда в Беларуси”. Быў не толькі заблакаваны сайт выдання, але і затрыманы журналіст Генадзь Мажэйка, аўтар артыкула, які выклікаў такую рэакцыю спачатку прапагандысцкіх тг-каналаў, а потым і беларускага рэжыму.

Ці сапраўды матэрыял Мажэйкі стаў прычынай “зачысткі” расійскага выдання? Чаму галасы абурэння гэтай сітуацыяй з расійскага боку гучаць так квола? Ці пойдзе рэжым далей у выцісканні з беларускай інфармацыйнай прасторы расійскіх медыя? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
У Маскве ці то сапраўды пакрыўдзіліся на Лукашэнку за ціск на "Комсомольскую правду в Беларуси", ці то дэманстратыўна гуляюцца ў "сваіх не выдаем". 4 кастрычніка прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль чакае спынення блакіроўкі сайта КП, але "пакуль няма адчування, што ў Мінску чуюць нашу пазіцыю".

Па яго словах, у дайджэст для Уладзіміра Пуціна ўключылі інфармацыю пра сітуацыю вакол выдання і затрыманне журналіста Генадзя Мажэйкі. Але "ў Крамлі не ведаюць дэталяў", а абараняць журналіста Масква не можа, бо ён хаця і супрацоўнік расійскага СМІ, але грамадзянін Беларусі.

Падобна да таго, што Масква хоча выціснуць максімум з сітуацыі.
Еўрарадыё | Еврорадио
У Маскве ці то сапраўды пакрыўдзіліся на Лукашэнку за ціск на "Комсомольскую правду в Беларуси", ці то дэманстратыўна гуляюцца ў "сваіх не выдаем". 4 кастрычніка прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль чакае спынення блакіроўкі сайта КП, але…
Журналіста "КП у Беларусі" Генадзя Мажэйку вывезлі з тэрыторыі Расіі супрацоўнікі КДБ Беларусі. Пра гэта піша расійскі сайт readovka.news са спасылкай на ўласныя крыніцы на смаленскай мытні.

Выданне сцвярджае, што Мажэйку вывезлі праз пункт пропуску "Чырвоная горка" на мяжы Беларусі і Расіі. Ніякай перадачы журналіста ад расійскіх сілавікоў беларускім не было — у Мінск яго павезлі тыя ж людзі, якія везлі з Масквы.

Тое, што беларускія ўлады робяць з "камсамолкай", быццам бы абурае расійскіх прапагандыстаў і прадстаўнікоў улады.
Што такое “Оньдэ” і ці трэба саромецца сваёй гаворкі?

Нягледзячы на ўсё, што адбываецца ў Беларусі (а можа, насуперак гэтаму), беларуская культура працягвае жыць і беларускія творцы працягваюць пісаць творы і выдаваць кнігі. Здаецца нават, што падзеі апошняга года сталі штуршком і свае літаратурныя таленты выявілі людзі, якія, можа, і самі ад сябе такога не чакалі. Вось і Аляксей Дзікавіцкі выдаў кнігу вершаў і апавяданняў на палескай гаворцы пад загадкавай назвай “Оньдэ”.

Ці час цяпер для творчасці і якая галоўная ідэя кнігі? Губляе ці выйграе кніга ад мовы, на якой напісаныя творы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара тэлеканала “Белсат” пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыгоды вясёлага сірыйца Мухамада Аль-Кадры ў Беларусі:

- вось ён у Мінску на праспекце Пераможцаў, п'е каву непадалёк ад гасцініцы "Юбілейная", спявае разам з сябрам ля Палаца Спорту і глядзіць на жанглёра-футбаліста;
- а вось ён разам з групай мігрантаў у лесе на мяжы з Польшчай — ідзе ў запаветную Германію.

У Аль-Кадры ёсць дачка, але ў Беларусь ён прыехаў без яе. Хлопец прыстойна апрануты, і ўвогуле добра выглядае. Па Мінску ён гуляе ў добрым гуморы. Калі ўяўляеш, што з ім станецца праз два тыдні ў лесе на беларуска-польскай мяжы, яго нават робіцца крыху шкада.
Медычныя лабараторыі Synevo і "Аква-Мінск" ізноў робяць ПЛР-тэсты на СOVID-19. Раней Мінздароўя забараніла ім гэта рабіць — быццам бы праз выяўленыя ў працы недахопы.

Мінская клініка Gravita і медычны цэнтр "Гарызонт", якіх таксама датычылася гэтая забарона, тэставанне пакуль не ўзнавілі.
Захоп падлеткаў і пабіты доктар: нядаўнія аперацыі беларускіх сілавікоў.

Успамінаем штурм "магілёўскіх партызан", рэйды сілавікоў па кватэрах пратэстоўцаў і стральбу па нагах.

Чытаць тут (з Беларусі праз ВПН): euroradio.fm/zahop-padletkau-i-pabity-doktar-nyadauniya-aperacyi-belaruskih-silavikou

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN!
Тг-канал медыкаў "Белые халаты" прызнаны экстрэмісцкім. У "чорны спіс" трапіў і чат канала.