Еўрарадыё | Еврорадио
9.61K subscribers
40.8K photos
8.07K videos
14 files
30.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
加入频道
❗️ Як сын Віктара Шэймана таемна здабывае золата ў Зімбабвэ.

Дзякуючы Pandora Papers стала зразумела: у "зімбабвійскім праекце" беларускіх уладаў куды ні паглядзі — усюды свае людзі. Расследаванне @euroradio.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
euroradio.fm/rassledavanne-yak-syn-viktara-sheymana-taemna-zdabyvae-zolata-u-zimbabve

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Кампаніі, якія зарабляюць на продажы беларускіх угнаенняў, зарабілі шмат грошай за 2020 год. Зарэгістраваныя ў Вялікабрытаніі фірмы, чые ўладальнікі схаваныя праз афшорную схему, апублікавалі днямі фінансавую справаздачу: прыбытак вырас амаль удвая. Але куды пайшлі гэтыя грошы, заробленыя на беларускіх угнаеннях?

@euroradio падрабязна распавядала пра схемы продажу беларускіх угнаенняў і тое, пры чым тут афшоры і Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Калі не адкрываецца спасылка – паспрабуйце гэтую!
Выказваем заклапочанасць: расследаванне, што прымусіла пачырванець, і мір свету.

Традыцыйны агляд міжнародных навін ад @euroradio: (з Беларусі праз VPN):
euroradio.fm/vykazvaem-zaklapochanasc-rassledavanne-shto-prymusila-pachyrvanec-i-mir-svetu

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Ужо некалькі месяцаў БТ шукае больш за 160 працаўнікоў… І не можа знайсці.

На сёння БТ афіцыйна мае 168 вакансій. З чэрвеня іх колькасць амаль не змяняецца, хаця яшчэ ў студзені была ў паўтары разы меншай. Шукаюць як кіраўнікоў, так і журналістаў і рэдактараў. Патрэбныя і тэхнічныя супрацоўнікі.
Палітвязень Эдуард Пальчыс чытае ў СІЗА кнігу "Михаил Ходорковский. Узник тишины: История про то, как человеку в России стать свободным и что ему за это будет", пра гэта распавяла ягоная адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Як ні дзіўна, але такая кніга ёсць у бібліятэцы СІЗА-1.
Журналіст Генадзь Мажэйка не ўваходзіць у спіс "непажаданых" замежнікаў, які складае МУС Расіі. Гэта чарговы раз ставіць пад сумнеў версію беларускага МУС.
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 4 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:18 Ці трапіць пад інфармзачыстку “Спутнік” і хто прыйдзе на пустое месца?

22:01 Навіны спорту

23:49 "Аддаюць па 2-5 тысяч долараў": як мігрантаў кідаюць з хадайніцтвамі аб беларускай візе

27:46 Навіны шоў-бізу

30:02 Што такое “Оньдэ” і ці трэба саромецца сваёй гаворкі?
Скончыліся 72 гадзіны, за якія журналіста Генадзя Мажэйку мусілі ці адпусціць з Акрэсціна, ці выставіць яму абвінавачанні.

Інфармацыі пра яго выхад няма, і можна зрабіць выснову, што абвінавачанні ўжо выставілі, а таксама абралі меру стрымання ў выглядзе арышту.
Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі.

"Мы разумелі, што Паўла на пахаванне, хутчэй за ўсё, ніхто не адпусціць, але не спрабаваць не маглі. Мы звярнуліся да хрысціянскіх іерархаў, хтосьці адразу ж адгукнуўся і стараўся дапамагчы, хтосьці сказаў, што дапамагчы не зможа. Я бачыла, што сябры пісалі запыты ў калонію, каб Пашу адпусцілі. Бачыла, што выказваліся дыпламаты. Мы кожнаму вельмі ўдзячныя. Мы зрабілі, што маглі. Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны", — напісала Вольга Севярынец.
Чаму "зламаліся" Facebook, Instagram і WhatsApp? Асноўныя версіі.

Чытаць тут (з ВПН): euroradio.fm/chamu-zlamalisya-facebook-instagram-i-whatsapp-versii

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN!
Палова пацыентаў інфекцыйнай лякарні ў Гродна — у цяжкім стане. Як перадае мясцовы тэлеканал "Гродна. Плюс", апошнія два тыдні ў медыкаў аўрал.

"Наша койка не пустует. Она востребована. На место выписанных пациентов вечером будет уже новый пациент. И мы даже не знаем в каком состоянии, возможно он будет в более тяжёлом", — распавяла галоўная лекарка лякарні Наталля Малышка.
Польскія памежнікі паведамляюць пра 590 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці праз мяжу з боку Беларусі. 35 чалавек затрыманыя, астатніх "развярнулі".
У тэлеграме ёсць усё. Знайшоўся нават... тг-канал са шпалерамі на смартфон для беларускіх сілавікоў. А ў ім, сярод эмблемаў бясконцых ведамстваў, ёсць... коцік-амапавец. Вось, аказваецца, як яны самі сябе ўяўляюць.

А яшчэ там ёсць Лукашэнка ў ролі рыцара. І вось такая "патрыётка".

Штош.
З лагераў для бежанцаў у Літве збеглі больш за 700 мігрантаў. Знайсці і вярнуць назад атрымалася толькі 146 чалавек.
Айцішніка Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з сілавікамі, пахаваюць у сераду, 6 кастрычніка. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Месца і час развітання пакуль невядомыя.
Знайшоўся кот Андрэя Зельцэра. Яго перадалі сваякам забітага айцішніка.

Кот збег з кватэры ў той дзень, калі туды ўварваліся сілавікі. Пэўны час ён прасядзеў у падвале дома. Пасля яго прытулілі суседзі Зельцэра па пад'ездзе.

Але яны не маглі трымаць у сябе ката. Праз @euroradio і фонд BY_SOL атрымалася выйсці на сувязь з маці Андрэя Зельцэра. Яна была вельмі ўдзячная, што ката атрымалася знайсці і вярнуць.
Спяваем Беларусь: што варта “СлухацьЎнавушніках”?

Сёння вельмі шмат беларусаў з той ці іншай нагоды знаходзяцца па-за межамі Бацькаўшчыны. Нехта з’ехаў у эміграцыю даўно, іншыя вымушаныя былі шукаць прытулку ў іншых краінах у выніку падзей апошняга года. Але Беларусь іх не адпускае. Дастаткова паслухаць новую працу ў межах музычнага праекта “СлухацьЎнавушніках” беларускіх музыкаў Барыса Штэрна, Ірэны Катвіцкай і Канстанціна Гутмана.

Калі і як нарадзіўся гэты музычны праект? Ці ёсць у замежнага слухача цікавасць да песень па-беларуску? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі праекта “СлухацьЎнавушніках” Барыс Штэрн, Ірэна Катвіцкая (Ізраіль) і Канстанцін Гутман (Германія).
Парталу TUТ.ВY 5 кастрычніка споўніўся б 21 год. Былыя супрацоўнікі медыя прыводзяць вытрымкі з ліста галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні.

"Сёння, калі спаўняецца 21 год, я хачу сказаць, што ганаруся маімі калегамі і ўпэўненая ў тым, што TUT.ВY будзе жыць", — піша Золатава.

Чытаць тут (з ВПН): euroradio.fm/ganarusya-kalegami-i-upeunenaya-shto-tutby-budze-zhyc-maryna-zolatava

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN!
Нобелеўскую прэмію па фізіцы далі тром навукоўцам: Сюкуро Манабе, Клаўсу Хасельману і Джорджыа Парызі — за "наватарскі ўнёсак у наша разуменне складаных фізічных сістэм".

Хасельман і Манабэ змаглі даказаць, што павышэнне тэмпературы ў атмасферы выкліканае выкідамі вуглякіслага газу. Парызі атрымаў прыз за ўнёсак у тэорыю складаных сістэм.