Беларусы Францыі зладзілі 3 кастрычніка пікет каля штаб-кватэры Інтэрпола. Яны заклікаюць арганізацыю спыніць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі.
"Загадзя мы даслалі адкрыты ліст у Інтэрпол з тлумачэннем сітуацыі з Макарыем Малахоўскім у Польшчы, і пазначылі, што на наш погляд беларускія спецслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпол для пераследу апазіцыянераў за мяжой Беларусі. Нам з Інтэрполу даслалі адказ, што яны ўжо ўжываюць пратакол Red Notice у дачыненні да Беларусі, і што кожны запыт ад іх праходзіць спецыяльную праверку.
Але выпадак з Макарыем сведчыць пра іншае, таму мы ўсё роўна выйшлі да будынку ў гэтую нядзелю каб заклікаць Інтэрпол да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і ByPol, каб перадухіліць такія сітуацыі ў будучыні! Нашыя суайчыннікі вымушаны бегчы ад пераследу не дзеля таго каб іх працягвалі прэсаваць за мяжой", – распавялі арганізатары пікету.

У Кіеве прайшоў марш памяці загінулага ў Мінску 31-гадовага Андрэя Зельцэра. Калона прайшла па цэнтральных вуліцах пад бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сцягамі.
Добрая навіна: у першы тыдзень кастрычніка беларусам пашанцуе з надвор'ем.
Тэмпература паветра будзе каля +13…+15, а ў Брэсце ў панядзелак наогул чакаецца да +19. Дажджоў у бліжэйшыя дні таксама не будзе: выдатнае надворʼе для восеньскіх шпацыраў!

Увечары 3 кастрычніка кансорцыум журналістаў ICIJ пачаў публікаваць расследаванні па Pandora Papers — найбуйнейшай уцечцы дакументаў аб адмыванні грошай. Невядомы добразычліўца адправіў журналістам 3 тэрабайты інфармацыі пра тое, як палітыкі і знакамітасці сыходзяць ад падаткаў.
Пра бізнес-схемы спявачкі Шакіры, таксама згаданай у расследаваннях, @euroradio вам распавядаць не будзе. Але як не расказаць пра Зяленскага і сяброў Пуціна?
Чытаць тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/zyalenski-karol-iardanii-i-syabry-pucina-novaya-mashtabnaya-ucechka-z-afshorau
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян вырашыла заступіцца за затрыманага журналіста "Комсомольской правды в Беларуси" Генадзя Мажэйку. Маўляў, калі беларускія спецслужбы выкралі Мажэйку з Масквы — гэта "нясцерпная гісторыя". Не на сваю тэрыторыю палезлі, нават ЗША сабе такога ў Расіі не дазваляюць.
У каментарах Маргарыце нагадваюць, як лёгка яна летась "перагарнула старонку", калі гаворка ішла пра затрыманых і збітых у Мінску расійскіх журналістаў.
Генадзь Мажэйка — аўтар артыкула, у якім аднакласніца Андрэя Зельцэра распавяла пра яго як пра добрага чалавека. Гэта настолькі раз'ятрыла беларускіх прапагандыстаў і сілавікоў, што сайт КП быў заблакаваны, а папяровыя асобнікі газеты прыбралі з гандлёвых сетак.
Хто, дзе і як затрымліваў Генадзя Мажэйку, пакуль не высветлена. Па звестках @euroradio, ён прыехаў з Мінска ў Маскву, а адтуль збіраўся перабрацца ў Кіеў. Але не паспеў. Цяпер ён на Акрэсціна.

З Мінскага раёна ў Мядзел, бо няма месцаў, каб пакласці хворага на COVID-19 пад кісларод. Пра такі выпадак распавяла Бася Пучынская з (ліквідаванай Мінюстам) "Арт-Сядзібы". Бася, зычым вашаму бацьку здароўя. Хай папраўляецца!
А нашым падпісчыкам нагадваем пра сацыяльнае дыстанцыяванне. Па магчымасці пазбягайце масавага збірання людзей. Беражыце сябе!

4 кастрычніка школы ў Мінску ізноў атрымалі паведамленні пра бомбы. Цяпер іх (і школы, і паведамленні) правярае міліцыя.
Па звестках @euroradio, адна з замініраваных — 43-я школа ў Чыжоўцы.
Мінулы раз такое было ўсяго тры дні таму. Тады паведамленні пра мініраванне атрымалі школы і ўніверсітэты па ўсёй Беларусі (на фота эвакуацыя з БАТУ ў той дзень). Ліст пра помсту за падман мігрантаў тады прыйшоў нават у Нацыянальную бібліятэку.

Калі вакцыны Pfizer і AstraZeneca усё ж завязуць у Беларусь, дык прышчапляць імі будуць платна. Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Гэта тлумачыцца тым, што заходнія вакцыны даражэйшыя, чым "Спутнік V" беларускага разліву. Беларуская сістэма аховы здароўя не можа сабе дазволіць прышчапляць імі грамадзянаў проста так.
Тым часам у Польшчы грамадзянаў Беларусі бясплатна прышчапляюць вакцынамі Pfizer і Johnson&Johnson. Ёсць магчымасць прышчапіцца заходняй вакцынай ад COVID-19 і ва Украіне.

У шклоўскай калоніі, куды два тыдні таму этапавалі Паўла Севярынца, адключылі ацяпленне. Зняволеныя ў размовах са сваякамі скардзяцца на холад.
Тэмпература паветра ў Шклове ўночы апускаецца да +2. Але, як піша @MAYDAYhr, менавіта цяпер адміністрацыя калоніі неспадзявана вырашыла пачаць замену водаправодных труб.
Папраўчая калонія #17 у Шклове (у народзе яе называюць "сямнашка") — тая самая, дзе ў траўні 2021 года загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.

У Мінгарвыканкаме новы галоўны ідэолаг. Гэта Вольга Чамаданава, якая раней працавала прэс-сакратаркай Міністэрства ўнутраных справаў.
Чамаданава заняла пасаду прэс-сакратаркі МУС амаль тры гады таму. Яна запомніцца, перш за ўсё, паведамленнем пра смерць Аляксандра Тарайкоўскага. Тады міліцыя заявіла, што ў руках пратэстоўцы выбухнула невядомая прылада. Напраўду ў руках у Тарайкоўскага нічога не было, ён загінуў ад стрэлу сілавіка.
Ну і злітай "Кібер-Партызанамі" размовай двух сілавікоў, настолькі незадаволеных працай прэс-сакратаркі, што лаюць яе апошнімі словамі.

Восеньская сесія Палаты прадстаўнікоў пачалася менш за гадзіну таму, а дэпутаты ўжо паспелі:
- падтрымаць законапраект аб змене Канстытуцыі і ўвядзенне Адзінага дня галасавання;
- а цяпер разглядаюць праект закона аб увядзенні крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый.
І куды так спяшаюцца?

Еўрарадыё | Еврорадио
Восеньская сесія Палаты прадстаўнікоў пачалася менш за гадзіну таму, а дэпутаты ўжо паспелі: - падтрымаць законапраект аб змене Канстытуцыі і ўвядзенне Адзінага дня галасавання; - а цяпер разглядаюць праект закона аб увядзенні крымінальнай адказнасці за заклікі…
Наступныя выбары ў Беларусі будуць толькі ў 2023 годзе. Выбары ў мясцовыя Саветы, якія мусілі прайсці на працягу найбліжэйшых 100 дзён, пераносяцца на паўтара года наперад.
4 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за ўвядзенне Адзінага дня галасавання. Гэта значыць, што паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых Саветаў працягнутыя да наступных парламенцкіх выбараў.
Выбары ў мясцовыя Саветы мусілі адбыцца не пазней за 18 студзеня 2022 года. А наступныя выбары ў парламент — не пазней за 5 лістапада 2023-га.
Натуральна, улады не хочуць, каб у Беларусі сёлета адбывалася выбарчая кампанія — апазіцыя ж можа скарыстаць яе, каб мабілізаваць пратэстоўцаў. А да 2023 года, магчыма, прыдумаюць што-небудзь яшчэ.

Мінадукацыі рэкламуе новы моладзевы інтэрнэт-партал. Але спасылка, якую міністэрства публікуе ў сваім тг-канале — молодёжь.бел — вядзе на старонку Моладзевага блоку )
А новы сайт, распрацаваны на замову чыноўнікаў, знаходзіцца па іншым адрасе. На першым экране на ім можна прачытаць: "Основной государственный информационный ресурс в сфере молодёжной политики".

Беларусь такі выходзіць з пагаднення аб рэадмісіі з Еўрасаюзам. Праект закона "Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу", ухвалены Палатай прадстаўнікоў раніцай 4 кастрычніка.
Дэпутаты сёння разыйшлася не на жарт. За першую гадзіну восеньскай сесіі прынялі праект закона аб змене Канстытуцыі і ўвядзенні Адзінага дня галасавання. За другую — прагаласавалі за ўвядзенне адказнасці за заклікі да санкцый (да 12 гадоў пазбаўлення волі). І вось за спыненне пагадненне аб рэадмісіі з ЕС.

Міністэрства юстыцыі Расіі абвясціла "замежнай агенткай" 70-гадовую пенсіянерку Людмілу Кузьміну з Самары. Фармальнай падставай для гэтага стаў удзел Кузьміной ў праектах руху назіральнікаў на выбарах "Голас" — яго абвясцілі "замежным агентам" крыху раней.
Кузьміна ўсё жыццё пражыла ў Самары. Адзіная крыніца яе даходу — пенсія, якую яна атрымлівае на звычайную картку расійскага банка, распавядае @novaya_pishet. Але цяпер у Расіі і простая пенсіянерка можа стаць "замежнай агенткай", калі мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Паўсюль прасачыліся гэтыя "замежныя агенты"!

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне за 2021 год прысуджаная Дэвіду Джуліусу і Ардэму Патапуцяну — "за адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і дотыку".
Дэвід Джуліусу 65 гадоў. Ён нарадзіўся ў Брукліне ў сям'і мігрантаў з Расіі. У 1977 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Масачусетскім тэхналагічным інстытуце, у 1984 годзе — ступень доктара філасофіі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. З 1990 года працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска.
Ардэму Патапуцяну 43 гады. Ён спецыяліст у галіне біямедыцыны ў навукова-даследчым інстытуце Скрыпса ў Сан-Дыега.
У 2020 годзе навукоўцы з падобнай фармулёўкай атрымалі прэмію Каўлі ў галіне нейранавук.

Ці трапіць пад інфармзачыстку “Спутнік” і хто прыйдзе на пустое месца?
Пад рэпрэсіі беларускага рэжыму на інфармацыйным полі нечакана трапіў расійскі СМІ “Комсомольская правда в Беларуси”. Быў не толькі заблакаваны сайт выдання, але і затрыманы журналіст Генадзь Мажэйка, аўтар артыкула, які выклікаў такую рэакцыю спачатку прапагандысцкіх тг-каналаў, а потым і беларускага рэжыму.
Ці сапраўды матэрыял Мажэйкі стаў прычынай “зачысткі” расійскага выдання? Чаму галасы абурэння гэтай сітуацыяй з расійскага боку гучаць так квола? Ці пойдзе рэжым далей у выцісканні з беларускай інфармацыйнай прасторы расійскіх медыя? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

YouTube
Ці трапіць пад інфармзачыстку “Спутнік”? | Попадёт ли под информзачистку "Спутник"?
Пад рэпрэсіі беларускага рэжыму на інфармацыйным полі нечакана трапіла расійскі СМІ “Комсомольская правда в Беларуси”. Быў не толькі заблакаваны сайт выдання, але і затрыманы журналіст Генадзь Мажэйка, аўтар артыкула, які выклікаў такую рэакцыю спачатку прапагандысцкіх…