Еўрарадыё | Еврорадио
9.83K subscribers
39.9K photos
7.9K videos
14 files
29.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
加入频道
“На вайсковай базе ў суседнім штаце”: як у розных краінах вакцынуюць ад COVID-19

@euroradio спытала жыхароў Еўропы, Амерыкі і Азіі пра выбар вакцын, чэргі, адчуванні ад прышчэпак і актыўнасць антыпрышчэпачнікаў.

https://euroradio.pl/na-vayskovay-baze-u-susednim-shtace-yak-u-roznyh-krainah-vakcynuyuc-ad-covid-19
Журналістка TUT.BY Адар'я Гуштын ужо 8 гадзінаў не выходзіць з допыту ў ДФР. Што праўда, з 10-й да 14-й там "чакалі нейкае начальства", распавядае муж Адар'і, галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч.

"Толькі што Адар'я пазваніла з тэлефона следчага. Кажа, што допыт працягваецца. Колькі будзе ісці, невядома. Статус — усё яшчэ сведка", — дадае ён.
Недзе ў Беларусі. Што адбываецца на фота? Свае варыянты пішыце ў "Каментатарскай" 👇🏻
КДБ хоча дапытаць украінскага экс-дэпутата па "справе Мікалая Аўтуховіча". Беларускія сілавікі сцвярджаюць, быццам Сямён Сяменчанка пастаўляў апазіцыянерам зброю і дапамагаў пераходзіць мяжу. Сам ён заяўляе, што толькі планаваў вучыць беларускіх актывістаў самаабароне.

https://euroradio.pl/kdb-belarusi-hocha-dapytac-eks-deputata-ukrainy-syamenchanku-u-sprave-autuhovicha
У Беларусі два новыя палітвязня: Яраслаў Бурак і Дзмітрый Харс.

Як паведамляе @viasna96, у судзе Брэсцкага раёну вынесены прысуд за “хуліганства”: Бурак асуджаны да 3 месяцаў арышту, Харс — да 1 месяцу.

Падставай для затрымання і прыцягнення іх да адказнасці стала нанясенне надпісаў "3%", “Уходи”, “Жыве Беларусь!” на пастаменце помніку Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёну.

Праваабарончая супольнасць лічыць, што напісанне гэтых надпісаў не з’яўляецца праявай хуліганства.

Такім чынам, на сённяшні дзень у Беларусі ўжо 406 палітычных зняволенных.
Еўрарадыё | Еврорадио
Журналіст Ілля Дабратвор з пяццю дзецьмі з'ехаў з Беларусі. На сваёй старонцы ў Facebook ён апублікаваў фота з самалёта. “На мой вялікі жаль, я вымушаны дзеля бяспекі дзяцей пакінуць канцлагер “Беларусь”, — дадае ён. Жонка Дабратвора Іна з'ехала з краіны…
Сілавікам дастаўся амаль увесь архіў каманды Валера Цапкалы. Пра гэта паведаміў кіраўнік яго штаба Ілля Дабратвор, які сёння пакінуў Беларусь.

Па яго словах, часткова былі страчаны подпісы, якія не здаваліся ў ЦВК — каля 50 тысяч. У лістах утрымлівалася подпісы прыкладна 3 тысяч чалавек, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе.

“У бліжэйшы час чакаецца яшчэ адна хваля палітычна матываваных звальненняў у Беларусі”, — мяркуе Дабратвор.
Еўрарадыё | Еврорадио
Як мінімум траіх затрыманых супрацоўнікаў TUT.by пераводзяць з ізалятара на Акрэсціна ў СІЗА ў Жодзіна, паведамляе @tutby_official. Гэта — галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактар Вольга Лойка і журналіст Алена Талкачова. Перавод у СІЗА азначае, што з…
Супрацоўнікаў TUT.by пераводзяць у СІЗА. Марыну Золатаву, Вольгу Лойку, Алену Талкачову, Алу Лапатку, намесніцу дырэктара Ірыну Рыбалку і намесніцу галоўнага бухгалтара Марыю Новік перавядуць у СІЗА №1 на Валадарскага. Ва ўсіх — статус падазраваных.

Галоўнага бухгалтара ТАА “ТУТ БАЙ МЕДИА” Анжэлу Асад таксама заключылі пад варту, дзе яна знаходзіцца — невядома. Дырэктару RocketData Дар'і Данілавай прадʼявілі абвінавачванне за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе @tutby_official.
Еўрарадыё | Еврорадио
Суаўтар і вядоўца праграмы “Кожны з нас” Глеб Лабадзенка пацвердзіў @euroradio, што на студыі "Белсата", дзе здымаецца праграма, адбыліся затрыманні. Сам ён — на свабодзе. Тэхнічныя работнікі, якія знаходзіліся ў студыі, паспелі толькі патэлефанаваць і распавесці…
У Мінску затрымалі журналіста-фрылансера, якія супрацоўнічае з "Белсатам", Алеся Сіліча. Як паведамляе @belsat, ён у Першамайскім РУУС. Прычыны затрымання невядомыя.

Нагадаем, што сёння сілавікі уварваліся ў мінскую студыю "Белсата", дзе рыхтаваліся здымкі ток-шоў "Кожны з нас". Затрыманыя некалькі тэхнічных работнікаў.
На сцяне ў сённяшняй распранальні зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету ў Латвіі. "Адзін народ, адзін рэйх, адзін фюрэр"— лозунг ў гітлераўскай Германіі, дэвіз Трэцяга рэйха,

Але фашыст усё роўна ты.
У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Яму было 50 гадоў.

Папярэдне прычынай смерці называюць спыненне сэрца.

Вітольд Ашурак, актывіст партыі БНФ з Ліды, у студзені быў асуджаны на пяць гадоў калоніі. За што яго так жорстка пакаралі — мы не ведаем: суд праходзіў у закрытым рэжыме "праз пагрозу дзяржаўнай бяспецы". "Фірмовы стыль", у якім пратэстуе Ашурак, — адзіночны пікет, але за такое столькі не даюць.

Распавядаем вам гісторыю гэтага незвычайнага чалавека: https://euroradio.pl/u-snah-da-myane-pryhodzic-maci-gistoryya-palitvyaznya-vitolda-ashurkaн
Audio
Важныя падзеі пятніцы, 21 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:05 TUT.by спрабуе дамовіцца з Мінінфармацыі аб ўзнаўленні працы сайта — апошнія навіны ад Кірыла Валошына

10:34 Навіны шоу-бізу

12:51Чаму беларуская эканоміка зараз працуе ў плюс — меркаванне эксперта

27:58 Навіны спорту

29:55 Як жонка і дачка ездзяць на спатканні ў турму да “барабаншчыка” Аляксея Санчука
У Беларусі заблакавалі Sports.ru — найбуйнейшае ў Расіі спартовае выданне. Сайт недасяжны праз ByFly, А1, МТС.

Адзін з заснавальнікаў Sports.ru — беларус Дзмітрый Навоша. Ён неадначасова выказваўся супраць гвалту сілавікоў і крытыкаваў рэпрэсіі пасля выбараў.

Ці адкрываецца сайт у вас? Пішыце ў каментарах які аператар👇
Еўрарадыё | Еврорадио
Сілавікам дастаўся амаль увесь архіў каманды Валера Цапкалы. Пра гэта паведаміў кіраўнік яго штаба Ілля Дабратвор, які сёння пакінуў Беларусь. Па яго словах, часткова былі страчаны подпісы, якія не здаваліся ў ЦВК — каля 50 тысяч. У лістах утрымлівалася…
Адзін прапагандысцкі тг-канал піша пра некалькі дзясяткаў палітычнах звальненняў у УКБ Мінгарвыканкама, "Мінскпраекце", Нацыянальным цэнтры прававых даследванняў і Нацыянальным цэнтры законатворчай дзейнасці.

Калі вам што-небудзь вядома пра гэта, звяжыцеся з Еўрарадыё: @euroradio_minsk.
Начальніка полацкага ізалятара часовага ўтрымання знайшлі нежывым. Паводле папярэдняй інфармацыі ён скончыў жыццё самагубствам, піша @nashaniva.

Пра памерлага вядома, што на пасадзе ён прабыў вельмі кароткі час — да таго служыў ва ўнутраных войсках. У яго засталося двое сыноў.
Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў СІЗА-3 у Гомелі. Пра гэта паведамляе тг-канал руху Ціханоўскага, які ўлады абвясцілі экстрэмісцкім.

Неўзабаве ў Гомелі пачнецца суд над Сяргеем Ціханоўскім, яго паплечнікамі і тымі, каго ўлады лічаць яго паплечнікамі. Палітык Мікола Статкевіч днямі паведаміў у лісце з-за кратаў, што Генпракуратура выставіла фігурантам справы пазоў на 3,078 мільёна рублёў ($1,2 млн).
Еўрарадыё | Еврорадио
У Беларусі заблакавалі Sports.ru — найбуйнейшае ў Расіі спартовае выданне. Сайт недасяжны праз ByFly, А1, МТС. Адзін з заснавальнікаў Sports.ru — беларус Дзмітрый Навоша. Ён неадначасова выказваўся супраць гвалту сілавікоў і крытыкаваў рэпрэсіі пасля выбараў.…
Мінінфарм пацвердзіў, што сайт sports.ru не адкрываецца ў Беларусі не проста так. На думку чыноўнікаў, рэсурс парушыў беларускія законы, звязаныя з азартнымі гульнямі.

Акрамя sports.ru па хадайніцтве падаткавікоў на гэтай падставе заблакаваныя яшчэ 483 сайты.
Еўрарадыё | Еврорадио
Начальніка полацкага ізалятара часовага ўтрымання знайшлі нежывым. Паводле папярэдняй інфармацыі ён скончыў жыццё самагубствам, піша @nashaniva. Пра памерлага вядома, што на пасадзе ён прабыў вельмі кароткі час — да таго служыў ва ўнутраных войсках. У яго…
Некалькі крыніцаў пацвердзілі @euroradio, што полацкі міліцыянт, які скончыў жыццё самагубствам, гэта Кірыл Маскаленка. Ён з Полацку, нарадзіўся ў сям'і вайскоўцаў і пайшоў па слядах бацькоў. Скончыў Вайсковую акадэмію, служыў ва ўнутраных войсках.

Жонка Кірыла Маскаленкі таксама носіць пагоны — служыць у Полацкім РАУС начальнікам аддзялення па грамадзянстве і міграцыі. У сям'і двое дзяцей, сын вучыцца ў полацкай Кадэцкай вучэльні.

Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам загінулага.
Германавічы. Надпіс ад рукі на дзвярах крамы: "Катэгарычна забаронена прасіць алкаголь у доўг!"

Падгледжана
тут.
Мінінфарм пракаментаваў блакаванне TUT.by. Але менш пытанняў пасля гэтага каментару не стала.

Пра прычыны блакавання.

“Рашэнне было прынята не з бухты-барахты, а сапраўды Генпракуратура выявіла факт парушэння заканадаўства аб СМІ. Гаворка ідзе пра артыкул 38-ы, згодна з ім забаронена размяшчэнне інфармацыі ад імя незарэгістраваных у нашай краіне вось гэтых фондаў".

Калі партал зноў запрацуе?

"Гэта пытанне не да Мінінфарма, а да кіраўнічага звяна партала TUT.BY — прымуць яны якія крокі да ліквідацыі выяўленых парушэнняў, не прымуць".

Але ва ўладальнікаў TUT.by няма доступу да сервераў!

"Ну не Міністэрства інфармацыі ж забірала ў іх серверы! Гэта не ў нашай кампетэнцыі. Хай яны разбіраюцца з тымі службамі або арганізацыямі, у веданні якіх дадзенае пытанне знаходзіцца".