Сямейная пара загінула ў Таркачах
24 кастрычніка ў вёсцы Таркачы ва ўласным доме на падлозе і на ложку былі знойдзены загінулымі гаспадар 1963 года нараджэння і яго жонка 1960 года нараджэння, пенсіянерка.
Мужчына працаваў у ААТ “Граніт-Агра” жывёлаводам. У гэты дзень не выйшаў на работу, таму ў гаспадарцы забілі трывогу, выехалі да яго дамоў, дзе заспелі трагічную карціну.
Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Папярэдняя мяркуемая прычына гібелі сямейнай пары – атручэнне чадным газам.
#Дзятлава #Дятлово #трагедия #гибель