Ты рабі сябе сам,
Спадзявайся на Бога…
Хай паўсюль шум і гам,
Шмат нячыстага, злога..
Хай аплёўваюць, лаяць,
Зневажаюць, клююць..
Твае добрыя справы
Ім дыхнуць не даюць…
Іх ламае, каробіць,
Зайздрасць жыць не дае…
Хто па людску ўсё робіць,
Той і з Богам жыве..
Карпанаў Віталь
#беларусь #мір #дразды