dissidentby
1.21K subscribers
999 photos
38 videos
4 files
1.32K links
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️

Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@X_vegan_justice_X

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
加入频道
#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў лютым:

👉 14 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 чалавек атрымалі рэгулярную падтрымку ад Германіі RAZAM e.V. у калабарацыі з намі;
👉 5 былых палітвязняў атрымалі індывідуальную фінансавую падтрымку;
👉 5 чалавек пакінулі свае заяўкі на праграму рэсацыялізацыі і атрымліваюць персанальныя кансультацыі;
👉 125 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 42 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
181 ліст мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 76 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 110 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 142 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
Ужо можна атрымаць дапамогу для палітзняволенай жанчыны!

💁‍♀️ Што зрабіць? Дастаткова толькі напісаць у тэлеграм-акаўнты: t.me/StranafundPZ або t.me/dahary_nahami

🌊 На што можна выдаткаваць грошы? На гігіенічныя сродкі, лекі, базавыя рэчы, вітаміны і іншыя неабходныя прадметы.

🤔 Калі я атрымаю гэту дапамогу, то ўжо не магу разлічваць на іншую?
Можаце! Гэта выплата - дадатковая падтрымка на неабходныя выдаткі для палітзняволенай.

👏 Нас усё яшчэ можна падтрымаць і заданаціць, распаўсюдзіць спасылку на збор або на публікацыю.

Акцыю арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, фонд «Краіна для жыцця» і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby)
#dissidentby

➡️ 110 новых чалавек, адносна якіх завялі крымінальныя палітычныя справы, удалося зарэгістраваць праваабаронцам у лютым. Таксама, як мінімум 142 паседжання па крымінальных справах адбылося ў тым месяцы.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👑 8 сакавіка - дзень барацьбы за правы жанчын

Беларускія жанчыны - прыклад стойкасці і адданасці. Яны - наймацнейшыя. Больш за 1795 жанчын прайшлі крымінальны пераслед у Беларусі, 167 за кратамі наўпрост зараз. Мы працягваем падтрымліваць вас усімі сіламі і будзем гэта рабіць заўседы 🫰🌷

Падтрымаць жанчын вы можаце наўпрост даслаўшы ліст праз наш сайт. Акрамя таго, рабіце акцыі з іх патрэтамі, пішыце пасты, распавядайце ўсім сваім знаёмым пра сітуацыю ў Беларусі і дапамагайце жанчынам вакол вас 👍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

⭐️ Калі вы працуеце ў Польшчы, у вас ёсць магчымасць падтрымаць dissidentby і палітзняволеных у Беларусі!

Да 30 красавіка вы можаце запоўніць падаткавую дэкларацыю і накіраваць 1,5% ад сваіх падаткаў для нас ❤️

✏️ Мы стварылі памятку, дзе па кроках напісалі, як вы можаце падтрымаць нас! Калі ласка, рабіце рэпосты і дзяліцеся з сябрамі і знаёмымі - гэта цудоўная магчымасць падтрымаць рэпрэсаваных, бо мы накіроўваем сродкі на патрэбы палітзняволеных у турме.

На нашым сайце таксама даступна інструкцыя ў тэкставым варыянце:
- на расейскай мове
- на беларуская мове
- на польскай мове

Дзякуй! 🌸
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

⭐️ Сябры, мы рады паведаміць, што вядзем вялікую і важную працу - даследванне па доўгатэрміновых наступствах палітычнага зняволення і эміграцыі.

❤️‍🩹Наша мэта - сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы ўсе павінны намагацца выпрацаваць максімальна комплексную падтрымку нават у такіх складаных умовах. Ніхто ніколі раней не сутыкаўся з такімі масавымі рэпрэсіямі ў нашай краіне, таму дасканалых і доўгатэрміновых механізмаў на сёняшні дзень няма. А мы жадаем іх зрабіць, каб вы маглі на іх разлічваць!

Больш за 50 чалавек ужо адгукнуліся і мы вельмі ўдзячны за гэта. Працягваем шукаць:
🌼 Былых палітзняволеных у Польшчы і Літве
🌼 Людзей, якія пакінулі Беларусь без крымінальнага пераследу (па эканамічных прычыных, адукацыйных, сямейных або прывентыўных, бо баяліся затрымання)

⭐️ Калі гэта пра вас і вы зможаце прыняць удзел у нашым даследванні, напішыце калі ласка на акаўнт @dahary_nahami (у межах бяспекі мы робім індывідуальныя спасылкі на запаўненне). У анкеце мы не пытаем імя і асабістыя дадзеныя.

У першую чаргу вынікі будуць прэзентаваны былым палітзняволеным, якія запаўнялі анкету 🐈

Для рэалізацыі працы мы маем падтрымку ад BYSOL Foundation і EVZ Foundation, а гэта значыць, што мы можам прыцягнуць добрых спецыялістаў для працы над даследваннем і ягонымі вынікамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🕯 Стала вядома, што пасля вызвалення абарвалася жыццё былога палітзняволенага Валянціна Іваноўскага.

🔻Валянцін Іваноўскі - жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года па арт. 368 ч. 1 («Абраза прэзідэнта»). Па выніках судовага працэсу яго прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне Валянцін адбываў у Наваполацку (ПК-1).

У траўні 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на волю, але праз некалькі месяцаў яго не стала — мужчына памёр у жніўні. Прычына смерці невядомая. Яму было 48 гадоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM