(Не)книжные будни
529 subscribers
2.13K photos
12 videos
194 links
Немного о личном, кое-что о рабочем и много книжного :)
Лс - @Kris_Sabich
加入频道
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Добры хлопец Дзік"
Аўтар: Максім Лужанін (Аляксандр Каратай)
Жанр: аўтабіяграфічная аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 5
Колькасць старонак: 35

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Калі вы любіце сабак, то вам адназначна варта прачытаць гэты твор.

Чаму? Таму што ў ім вы сустрэнецеся з Дзікам - верным хатнім гадаванцам Максіма Лужаніна. Моцны і разумны, Дзік дапамагаў па гаспадарцы, сябраваў з дзецьмі і нават выратаваў жыццё пісьменніка! А якія ў яго былі адносіны з катом Хамам, як думаеце? Ці жылі яны дружна або сварыліся, як прынята лічыць у свеце?

Усё гэта і шмат чаго іншага вы ўбачыце, калі зазірняце хаця б адным вокам у аповесць "Добры хлопец Дзік"🙂

©️Ды, зрэшты, які сабака ні трапіць вам на вочы, будзьце ўважлівыя, кожны прадстаўнік гэтага роду мае часцінку Дзікавай істоты: за дабро плаціць дабром. Так робяць усе чыста сабакі на ўсім белым свеце©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Насцечка"
Аўтар: Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі)
Жанр: аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 6
Колькасць старонак: 75

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Сітуацыя, знаёмая многім: дзяўчынка ідзе ў новую школу, дзе сустракае як сяброў, так і ворагаў.

Кожны раз з нецярпеннем чакаем сустрэчы з Насцечкай і Сержам на старонках падручніка па беларускай літаратуры.

Насамрэч, даволі актуальны твор: хай час напісання быў іншы, але тэма булінга і прыняцця ў новым калектыве па сённяшні дзень хвалюе многіх. Згадзіцеся, кожны з нас хаця б раз у жыцці быў у падобнай сітуацыі.

А тут дзяўчынка, да якой вельмі варожа паставіўся самы багаты хлопчык у класе. Ды яшчэ і таямнічы Стары, здольны абараніць яе (канечне, з пэўнымі наступствамі).

Па прачытанні ў вас адназначна ўзнікне пытанне: што ж чакае герояў далей? І, што не менш цікава, а хто ж усё-такі быў галоўным героем: Насцечка ці Серж?

Паверце, гэты твор падабаецца абсалютна ўсім. І так шкада, что гэта не вялізны раман на 500 старонак🙂

©️Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Мэры Кэт"
Аўтар: Мікола Лупсякоў
Жанр: рамантычнае апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 7
Колькасць старонак: 20

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Новенькая дзяўчынка Эма не дае спакойна жыць свайму аднакласніку Антону.

Апавяданне пра першае каханне ў падлеткавым узросце, калі ніхто з герояў, акрамя чытача, не разумее, што адбываецца, адкуль такая жорсткая варожасць і чаму хочацца паказацца лепшым.

Эма, канешне, для Антона стала сапраўднай праблемай, бо ўсё ў яе было не так, як у іншых: імя, ідэальны знешні выгляд, выдатныя разумовыя здольнасці і талент (які? Не скажам дзеля інтрыгі)

Што ж рабіць хлопцу, які адчувае неверагодную нянавісць да добрай дзяўчынкі на пустым месцы? Правільна. Пастаянна ёй аб гэтым нагадваць і старацца яе ва ўсім перамагчы, даказаць сваю выключнасць.

І вось пытанне: адкуль узялося гэта імкненне і ці разбярэцца Антон у тым, што насамрэч адчувае ў адносінах да Эмы?🙂

©️Усю восень, аж да першых маразоў, я не размаўляў з Эмай, пры сустрэчах адварочваўся, на ўроках не пазіраў на яе, а калі нашы позіркі выпадкова сустракаліся, дык я надаваў свайму твару пагардлівы выраз.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Паўлінка"
Аўтар: Янка Купала (Іван Луцэвіч)
Жанр: камедыя
Клас, у якім вывучаецца: 8
Колькасць старонак: 50

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Паўлінка і Якім - прадстаўнікі розных слаёў грамадства, якія даказваюць, што для кахання няма перашкод.

П’еса, якую ставяць на сцэне тэатраў, пачынаючы з даты першай публікацыі (1913 г.), не можа быць нецікавай. Унутры, канешне, вы не знойдзеце жартаў, над якімі можна смяяцца да слёз, але самабытныя беларускія выслоўі і актуальную на ўсе часы праблему ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей - адназначна так. Оо, і трохкутнік тут таксама ёсць.

Дарэчы, нехта з галоўных герояў камедыі толькі адзін раз з’яўляецца на старонках твора і, адпаведна, на сцэне. Як думаеце, хто гэта можа быць?🙂

©️І мой, як да мяне пасватаўся, бацька-нябожчык і кажа: ідзі, бо ўсё роўна ніхто цябе лепшы не возьме.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Дзікае паляванне караля Стаха"
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Жанр: гістарычная дэтэктыўная аповесць
Клас, у якім вывучаецца: 9
Колькасць старонак: 272

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Андрэй Беларэцкі, малады фалькларыст, падчас непагадзі трапляе ў замак, дзе яго сустракаюць таямніцы.

Уладзімір Караткевіч не проста так лічыцца адным з самых таленавітых беларускіх белетрыстаў, бо толькі геній мог ідэальна спалучыць містыку і рамантыку, дэтэктыў і гістарызм.

Героі аповесці прыцягнуць увагу з першых старонак, колькасць якіх не будзе адчувацца пры чытанні. Захочацца адразу даведацца, ці праўда Надзея Яноўская - вар’ятка, ці існуе знакаміты радавы праклён і ёй наканавана смерць і пры чым тут Андрэй Беларэцкі.

Твор жа яшчэ і экранізаваны! Рэкамендуем да знаёмства🙂

©️Чалавек - гэта тое, чым ён будзе, а не тое, чым ён з’яўляецца зараз.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "У палескай глушы"
Аўтар: Якуб Колас
Жанр: раман
Клас, у якім вывучаецца: 10
Колькасць старонак: 160

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Малады настаўнік Андрэй Лабановіч прыязджае на Палессе. Яго чакаюць вучні і не даюць спакою думкі аб сваім месцы ў свеце. І раптам Ядвіся. Каханне. Шчаслівае?

І калі б хто-небудзь спытаў, што цікавага можна знайсці ў творах на першы погляд ужо неактуальных, ён бы пачуў у адказ, што тэма кахання састарэлай быць не можа.

Для поўнага разумення рамана трэба хаця б у штрыхах ведаць гісторыю Беларусі ХХ стагоддзя, але і не дасведчаны у гэтай галіне чытач зразумее, што да чаго.

Так, першая частка трылогіі "На ростанях" знаёміць чытача з галоўным героем, дадае рыс да яго характару і заканчваецца абсалютна лагічна. Пасля яе прачытання можна і не чапаць наступныя дзве часткі, але тонкая натура Лабановіча не зможа пакінуць у спакоі🙂

©️Штo нi кaжы, a жыццё, yжo caмo пa caбe, ёcць paдacць, вялiкae шчacцe, бяcцэнны дap.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚


Твор: "Сэрца на далоні"
Аўтар: Іван Шамякін
Жанр: раман
Клас, у якім вывучаецца: 11
Колькасць старонак: 527

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Гісторыя пасляваеннага жыцця ўрача і яго сябра-журналіста, якіх памяць аб вайне не адпусціць ніколі.

Цяжка гаварыць аб кнізе, якая кранае душу сваёй пранікнёнай гісторыяй аб мінулым. Дзве сям’і. Рознае будучае, але аднолькавае мінулае.

Шмат герояў, значэнне якіх разумееш не адразу, думаючы: "Навошта ён з’явіўся тут? І як гэты эпізод звязаны з папярэднім?". А ці можаце вы адразу здагацца, што абазначае назва? Прамы сэнс ці пераносны? А можа, і той, і другі?

Складана, цяжка, але цікава🙂

©️Любоў ніколі не бывае разумнай.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Нямоглы бацька"
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Жанр: бытавая казка
Клас, у якім вывучаецца: 5
Колькасць старонак: 10

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Павучальнае апавяданне з глыбокім і дасюль актуальным зместам для кожнага: і дарослага, і дзіцяці.

І здаецца, што прасцейшай ідэі і прыдумаць нельга, бо яна існуе ў падсвядомасці кожнага: трэба берагчы старэйшых, бо ў іх - вопыт, яны мудрэйшыя. Але... Ці часта мы прыслухоўваемся да парад сваіх бацькоў? Ці не хочацца нам пазбавіцца натацый, каб жылося вольна?

Героі казкі сутыкнуцца з фантастычнымі бедамі і зразумеюць простыя ісціны, аб якіх мы і сёння павінны памятаць, бо яны неруш.

Адвозіць бацькоў у лес? Не. Гэта не для нас🙂

©️Дзiкiя былi людзi. Дзiкiя-нaйдзiкiя. Aж цяпep copaмнa ўcпaмiнaць пpa ix, тaкiя дзiкiя.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Сябры"
Аўтар: Алена Васілевіч
Жанр: апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 6
Колькасць старонак: 7

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Ці могуць сапраўдныя сябры пасварыцца так моцна, што адзін з іх апынецца ў небяспецы?

Лёня і Грыша сябруюць даўно: дзеляцца адзін з адным ежай, калі пасвяць жывёлу, дапамагаюць адзін аднаму ў вучобе і разам бавяць час. Але аднойчы адзнака па матэматыцы змяніла ўсё. І як быць далей?

Зразумела, якую мараль заклала Алена Васілевіч у сваё апавяданне. Але пасля прачытання, ці зможаце адназначна сказаць: гэта сапраўдныя сябры?🙂

©️Трэба хутчэй бегчы дамоў і расказаць пра ўсё, што адбылося.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Горкі ліпавы мёд"
Аўтар: Алена Васілевіч
Жанр: апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 7
Колькасць старонак: 15

〰️〰️〰️〰️〰️
💕І зноў першае каханне. Дакладней, успаміны пра яго.

Мужчына ўспамінае сваё школьнае мінулае і студэнтак, якія прыехалі да яго маці жыць у кватэры. І здаецца, сяброўкі павінны быць у чымсьці падобныя, але не ў гэтым выпадку.

Даша і Лідачка - поўныя супрацьлегласці. І адразу становіцца зразумелым, хто трапіў у сэрца нашаму герою. Вось толькі ці вартая яна яго ўвагі?🙂

©️ I, пpaўдa, тaя зiмa, кaлi ў нac жылi Дaшa з Лiдaчкaю, зaпoмнiлacя мнe, як caмaя цёплaя i caмaя ўтyльнaя ў мaiм жыццi зiмa.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Паром на бурнай рацэ"
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Жанр: гістарычнае апавяданне
Клас, у якім вывучаецца: 8
Колькасць старонак: 30

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Гісторыя беларускай мінуўшчыны. Паўстанне 1863 года. Адна жанчына. Два мужчыны. Чатыры лёсы.

Многа гаварыць пра гэта апавяданне неяк не хочацца. Адзінае, што трэба ведаць: яно адназначна вартае вашай увагі.

Спрэчныя ўчынкі галоўных герояў, гістарычны антураж і фінал, які выкліча шэраг дыскусій. Чытайце! Не пашкадуеце🙂

©️Капітан уздыхнуў. Яму на хвіліну стала зайздросна. Быць такім шчыра вясёлым, такім неўтаймавана жыццярадасным - гэтага ён не мог, для гэтага трэба было быць істотай іншай пароды.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Новая зямля"
Аўтар: Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч)
Жанр: аўтабіяграфічная паэма
Клас, у якім вывучаецца: 9
Колькасць старонак: 150

〰️〰️〰️〰️〰️
💕Паэма пра маленства беларускага класіка. І пра бязмежную любоў да сваёй зямлі.

Маленькі Костусь, дзядзька-кухар, Міхал і многія іншыя... Усе героі на старонках твора - рэальна існуючыя людзі, любоў да якіх Якуб Колас пранёс праз жыццё.

Чытаючы, нельга застацца абыякавым да прыгажосці беларускай вёскі, бо аўтар - сапраўдны майстар слова - яскрава і маляўніча перадае краявіды і традыцыі свайго дзяцінства.

За цікавымі выпадкамі маленства і каларытам беларускай вёскі адназначна сюды🙂

©️Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы...©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠
🤓🤓😁🤓🤓😁😎😚

Твор: "Хто смяецца апошнім"
Аўтар: Кандрат Крапіва (Кандрат Атраховіч)
Жанр: сатырычная п’еса
Клас, у якім вывучаецца: 10
Колькасць старонак: 70

〰️〰️〰️〰️〰️
💕 П’еса пра тое, як усё таемнае становіцца яўным.

Невук Гарлахвацкі працуе ў геалагічным інстытуце і прымушае сціплага Тулягу пісаць за яго навуковую працу. Чарнавусу адмаўляюць у друку, а Зёлкін пастаянна знаходзіцца там, дзе не трэба, і робіць няправільныя вывады. Ці здолее Туляга пазбавіцца праблемы? Ці атрымае Гарлахвацкі на арэхі? І хто ж пасмяецца апошнім?

У творы вы сустрэнеце шэраг герояў з гаваркімі прозвішчамі, некаторыя з якіх перайшлі ў разрад агульных на роўні з донжуанамі.

Тая самая п’еса, якая дала жыццё выразу "свінтус грандыёзус". Чулі?
🙂

©️Я пра многае не мару. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага.©️
#чытаемпапраграме
#лето
#каникулы
#лето_с_книгой
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM