Comm Беларусь
548 subscribers
1.68K photos
51 videos
21 files
797 links
加入频道
#Запрашэнне #Перамога #Віцебск #Пагоня #свята

1991 год. Запрашэнне на святочны канцэрт у гонар Дня вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня ў Летнім амфітэатры.
#Віцебск #махорка #фабрыка #страйк #праца

Віцебск, 1901 год.
Успаміны старых працоўных аб страйку на тытунёва-махоркавай фабрыцы Калбаноўскага, а таксама аб умовых працы на прадпрыемстве.
"Віцебскі пралетарый", 13.10.1935 года
#Віцебск #Калініна #жылыдом #кааператыў #Труд #панчохі

Калі быў пабудаваны жылы дом № 2/1 па вуліцы Калініна ў Віцебску?

Нечаканая знаходка ў газеце "Заря Запада" за 8 ліпеня 1927 дапамагла дакладна высветліць дату пабудову аднаго з цікавых жылых перадваенных дамоў Віцебска ў пачатку вуліцы Калініна. На жаль, гэты будынак нельга бачыць зараз: у жніўні 2014 года яго знеслі, быццам бы для "спрамлення" вуліцы ў бок плошчы 1000-годдзя, што, аднак, не зроблена і па сённяшні час.

"Жилищно-строительный кооператив "Труд" при чулочной фабрике получил ссуду в размере 41 500 рублей. Кооперативом начата постройка 3-этажного каменного дома на 12 квартир по улице Калинина (Мало-Могилевская)".

Верагодна, гэты дом мог быць адным з першых вялікіх жылых дамоў, пабудаваных у Віцебску ў гады савецкай улады. Ва ўсіх крыніцах чамусь датай пабудовы дома ўказваўся 1934 год. Але зараз мы ведаем, што ён быў пабудаваны на 7 год раней.
#Віцебск #міліцыя #рэвалюцыя #страйк

1917 год, кастрычнік. Страйк міліцыянераў Віцебска.
Зараз цяжка паверыць, але больш за 100 год таму, у канцы верасня - пачатку кастрычніка 1917 года, амаль за месяц да Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Віцебску страйкавалі міліцыянеры.
З газеты "Віцебскі лісток" за 1 кастрычніка 1917 года:
"29 сентября состоялось общее собрание чинов Витебской городской милиции, на котором, после продолжительных прений, в которых подвергалось резкой критике городская управа, было постановлено предъявить городскому самоуправлению следующие требования:
- повышение жалования на 75%;
- теплая одежда для постовых милиционеров;
- квартиры при милиции для холостых;
- вооружение: револьверы, шашки, свистки, а при обысках - винтовки;
- продовольственный паек;
- врачебно-медицинская помощь;
- страхование жизни;
- увольняемые милиционеры, прослужившие не меньше 6 месяцев, получают 3-месячный оклад;
- реквизиция квартир для семейных милиционеров и т.д.
На удовлетворение этих требований городской управе дан срок до 5 октября. Если до 5 октября не будет достигнуто соглашение между управой и милицией, объявляется забастовка, причем все места милиционеров будут объявлены под бойкотом.
На этом же собрании был избран стачечный комитет из представителей всех участков милиции. В состав стачечного комитета вошли: Козлов, Яцкевич, Хохлачев, Стремковский, Тарлер, Мачульский, Рейнсон, Янхин и Кузьмич. Большинство членов стачечного комитета - помощники начальников участков".
#Віцебск #Вістан #ЧырвоныМеталіст #завод #прылада

Вось такія сельскагаспадарчыя прылады вырабляў у 1920-30-я гады віцебскі завод "Чырвоны Металіст" (зараз "Вістан").
Знойдзена ў Бешанковічах.