Comm Беларусь
557 subscribers
1.68K photos
51 videos
21 files
797 links
加入频道
#Віцебск #Калініна #жылыдом #кааператыў #Труд #панчохі

Калі быў пабудаваны жылы дом № 2/1 па вуліцы Калініна ў Віцебску?

Нечаканая знаходка ў газеце "Заря Запада" за 8 ліпеня 1927 дапамагла дакладна высветліць дату пабудову аднаго з цікавых жылых перадваенных дамоў Віцебска ў пачатку вуліцы Калініна. На жаль, гэты будынак нельга бачыць зараз: у жніўні 2014 года яго знеслі, быццам бы для "спрамлення" вуліцы ў бок плошчы 1000-годдзя, што, аднак, не зроблена і па сённяшні час.

"Жилищно-строительный кооператив "Труд" при чулочной фабрике получил ссуду в размере 41 500 рублей. Кооперативом начата постройка 3-этажного каменного дома на 12 квартир по улице Калинина (Мало-Могилевская)".

Верагодна, гэты дом мог быць адным з першых вялікіх жылых дамоў, пабудаваных у Віцебску ў гады савецкай улады. Ва ўсіх крыніцах чамусь датай пабудовы дома ўказваўся 1934 год. Але зараз мы ведаем, што ён быў пабудаваны на 7 год раней.