Comm Беларусь
554 subscribers
1.68K photos
51 videos
21 files
797 links
加入频道
#Скульптура #Мінск #жанчына #каса #МастацкіМузей

"Жанчына за касой вакол галавы" (старажытная славянская прычоска замужняй жанчыны).
Скульптура А. Бэмбеля для галоўнага фасада Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску. 1958 год.
Крыніца: БДАКФФД
#Мінск #Малютка #аўтобус #кіно #дзеці #ЗІЛ

Як у 1960 годзе ў Мінску з'явіўся пересоўны дзіцячы кінатэатр-аўтобус "Малютка" (а вы памятаеце такі?). "Беларусь", № 11, 1960 г.:

"У адрас Міністэрства культуры БССР не раз прыходзілі пісьмы з многіх дзіцячых дашкольных устаноў. У іх бацькі самых розных гледачоў прасілі стварыць для малышоў спецыяльны кінотэатр "Малютка". Гэтае пажаданне было прынята пад увагу. У пачатку гэтага года ўпраўленне кінофікацыі і кінопракату закаўала Мінскаму заводу "Кінодэталь" падрыхтаваць узор кінотэатра на колах. Для гэтай мэты заводскія канструктары вырашылі выкарыстаць шматмесны добра абсталяваны аўтобус ЗІЛ-155. У сярэдзіне аўтобуса размяшчаецца глядзельная зала на 50 месц. Зала добра аформлена, распісана карцінамі, прысвечанымі заваяванню космаса. Пярэдняя сценка зала служыць экранам. Ён зручны, добра перадае кадры, якія праектуюцца спецыяльным вузкаплёначным кіноапаратам. Кінотэатр на колах атрымаў назву "Малютка". Усё тут зроблена з любоўю і павагай. Пабываць у такой зале - немалае задавальненне для малышоў. Нядаўна кінотэатр "Малютка" пабываў у першых пробных рэйсах - у калгасе імя 17 верасня Нявсіжскага раёна. ..."Малютка" спынілася ля калгаснага дзіцячага сада. Дзетвара хутка заняла свае месцы. Былі паказаны 2 мультыплікацыйныя фільмы. На працягу 3 гадзін у глядзельнай зале паходнага кінотэатра пабывала звыш 100 дзяцей. Кінотэатр "Малютка" з першых жа дзён свайго існавання заслужыў у дзяцей вялікую павагу. Завод "Кінодэталь" стварыў цудоўны падарунак дзетвары".
#Мінск #БССР #кіно #Дзіцячы_кінатэатр #Энгельса

Мінск, 1954 год.
5 верасня 1954 года на 1-м паверсе жылога дома па вуліцы Энгельса пачаў работаць дзіцячы кінатэатр.
Forwarded from Спадчына
У сувязі з незаконнасцю змянення фасадаў будынка па праспекце Незалежнасці, 155/1 без зацверджаных праектаў зон аховы мазаік, прапануем падпісаць петыцыю ў Мінгарвыканкам і Мінарх з патрабаваннем аднавіць арыгінальны выгляд да афіцыйнага зацверджання зон аховы.

https://petitions.by/petitions/4732
Толькі тры дні!

#савецкаяспадчына #петыцыі #Мінск
Forwarded from Спадчына
Пакуль адны выкідаюць аўтэнтычную сталярку, зашываюць ляпніну столяў і хаваюць элементы фасадаў пад уцяпляльнікам, іншыя даюць новае жыццё дэталям помнікаў. Майстры з Адраджэння аднавілі каваную кансоль, якая з 1940 года вісела на будынку хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці. Час захаваў, але не пашкадаваў канструкцыю: гадавыя лічбы зніклі, а характэрная для савецкай эпохі пяціканцавая зорка была моцна пашкоджаная. Пасля дэмантажу і абследавання кансолі высветлілася, што яе каваны каркас на заклёпках зроблены яшчэ ў дасавецкі час, а зорка і лічбы далучаныя да канструкцыі ўжо пазней. Кансоль ачысцілі ад шматгадовых наслаенняў фарбы і іржы, адрыхтавалі каркас, выправілі форму зоркі, па гістарычных фотакрыніцах аднавілі адсутныя лічбы "1940", зрабілі трохступеневую афарбоўку і вярнулі канструкцыю на гістарычнае месца. Функцыянальнае прызначэнне кансолі дагэтуль застаецца загадкай.

#мінск #аднаўленне #рэстаўрацыя