Comm Беларусь
548 subscribers
1.68K photos
51 videos
21 files
797 links
加入频道
#звязда
Карыкатура з газеты “Зьвязда” 1930 года.
#звязда
На ўсю БССР у 1929 годзе было ўсяго 350 шафёраў, зацемка з газеты “Зьвязда” 21 чэрвеня 1929 года.
#звязда
Калісьці кіраўнікі Беларусі ўмелі прызнаваць свае памылкі - ліст Першага сакратара кампартыі Беларусі Вільгельма Кнорына ў газету "Звязда" з паведамленнем аб памылцы ў надрукаваным дакладзе, 1928 год.
#звязда
Перадавіца газеты “Звязда” ад 17 верасня 1940 года. Нумар газеты прысвечаны гадавіне вызвалення Заходняй Беларусі 17 верасня 1939 года.
#звязда #архітэктурабсср
Роўна 90 гадоў таму 7 лістапада 1930 года ў Арэхаўску пад Воршай была адчынена Беларуская Дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС) імя Сталіна, якая стала першай буйной электрасанцыяй у БССР і заклала падмурак энергасістэмы краіны.
#звязда
90 гадоў таму 10 лістапада 1930 года ў Менску быў адчынены першы гукавы кінатэатр “Чырвоная зорка”. Праграма ўрачыстага адчынення, змешчаная ў газеце “Зьвязда” (знайшоў С.Марціновіч).
#звязда
Пра мерапрыемствы па пераходу на метрычную сістэму ў БССР піша газета "Звезда" 6 сакавіка 1924 года.
#звязда
Фотаздымак Максіма Горкага ў Менску з газеты "Зьвязда" №122 1929 года.
#звязда
Сустрэча новага 1939 года і святкаванне 20-годдзя БССР у Астрашыцкім Гарадку пад Менскам. Фота з газеты "Звязда".
#звязда
"Звязда" роўна 80 гадоў таму - шапка газеты ад 1 студзеня 1941 года.
#звязда
Гісторыя ў трох дзеях, пра тое як у Менску да 1923 года існавала вуліца Жандармская, пакуль неабыякавыя чытачы не звярнулі на гэты факт увагу савецкіх уладаў праз газету "Звезда" (знайшоў Вадзім Зелянкоў).
#звязда
Народны паэт Беларусі Якуб Колас успамінае, як бачыў Сталіна.
Зацемка з газеты "Звязда" №279 1937 года (знайшоў Д.Дрозд).
#звязда
Не толькі людзі, але і жывёлы перабягалі ў БССР. Зацемка з газеты "Звезда" №240 1924 года (знайшоў Віталь Аніська).