Forwarded from Спадчына
Пакуль адны выкідаюць аўтэнтычную сталярку, зашываюць ляпніну столяў і хаваюць элементы фасадаў пад уцяпляльнікам, іншыя даюць новае жыццё дэталям помнікаў. Майстры з Адраджэння аднавілі каваную кансоль, якая з 1940 года вісела на будынку хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці. Час захаваў, але не пашкадаваў канструкцыю: гадавыя лічбы зніклі, а характэрная для савецкай эпохі пяціканцавая зорка была моцна пашкоджаная. Пасля дэмантажу і абследавання кансолі высветлілася, што яе каваны каркас на заклёпках зроблены яшчэ ў дасавецкі час, а зорка і лічбы далучаныя да канструкцыі ўжо пазней. Кансоль ачысцілі ад шматгадовых наслаенняў фарбы і іржы, адрыхтавалі каркас, выправілі форму зоркі, па гістарычных фотакрыніцах аднавілі адсутныя лічбы "1940", зрабілі трохступеневую афарбоўку і вярнулі канструкцыю на гістарычнае месца. Функцыянальнае прызначэнне кансолі дагэтуль застаецца загадкай.
#мінск #аднаўленне #рэстаўрацыя
#мінск #аднаўленне #рэстаўрацыя