Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
"Навагоднія настроі" ад Тодара Кляшторнага 1936 года. З часопіса "Беларуская работніца і калгасніца". Паэт заклікае берагчы бацьку беларускага народа Сталіна і загнаць асінавы кол ворагам савецкай улады. У 1936-м пачалася "трэцяя хваля рэпрэсій", якая закранула заможных і працавітых сялян (кулакоў, якія ў той час пачалі вяртацца з ссылак), адукаваных гараджан , людзей, маючых дарэвалюцыйнае мінулае, святароў, а пазней і некаторую частку верных камуністаў ды частку творчай савецкай інтэлігенцыі. #propaganda
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Гэта Язэп Пушча, Алесь Дудар і Андрэй Александровіч. Маладняк 1920-х.
А гэта рэпартаж аб тым, як Андрэй Аляксандровіч праклінае Алеся Дудара як ворага народа, подлага буржуазнага найміта на сходзе савецкіх пісменнікаў БССР у Менску 25 сакавіка (!) 1937 года. А таксама Чарота, Кляшторнага, Жылуновіча, Зарэцкага, Вольнага ды іншых. Ругае ворагаў Арона Ідэльсона і Льва Зускінда. Затое хваліць Ізі Харыка. Бо каманды яшчэ не было, апошняга арыштуюць у верасні. Кім можна назваць пасля гэтага самаго савецкага паэта Аляксандровіча? Артыкул з “ Литературной газеты” №17 1937 #propaganda #савецкія_літаратары

Мае любімыя літаратары, "расстраляны паэт" Платон Галавач ды "сасланы паэт" Андрэй Аляксандровіч заклікаюць расстраляць ці саслаць трацкістаў-шкоднікаў на так званым Другім Маскоўскім працэсе ў студзені 1937 года. #propaganda