#БССР #вайна #ВАВ #зямлянкі #аднаўленне
Прынята лічыць, што ў пасляваенныя гады перасяленне беларускіх сялян з зямлянак у новыя дамы скончылася за некалькі год, да 1947 года. Але рэчаіснасць была куда больш складанай. Яшчы у 1957 годзе, па прашэсці 13 год пасля вызвалення Віцебсшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 23 сялянскія сям'і Віцебскай вобласці працягвалі жыць у зямлянках. У асноўным, гэта былі ўдовы, а таксама сем'і, дзе не было дарослых працаздольных мужчын. Каб канчаткова вырашыць гэтае пытанне, 5 лістапада 1957 года Віцебскі аблвыканкам выдаць гэтым людзям грошы на бязвыплатнай аснове на пабудову новых дамоў.
Фото зроблена з прэзентацыі Алены Бондаравай да дакладу "Аднаўленне жылля на Віцебшчыне ў пасляваенны перыяд", які быў зроблены на канферэнцыі "Віцебскі край-6".

November 20, 2020
Forwarded from Спадчына
Пакуль адны выкідаюць аўтэнтычную сталярку, зашываюць ляпніну столяў і хаваюць элементы фасадаў пад уцяпляльнікам, іншыя даюць новае жыццё дэталям помнікаў. Майстры з Адраджэння аднавілі каваную кансоль, якая з 1940 года вісела на будынку хлебазавода ў Ракаўскім прадмесці. Час захаваў, але не пашкадаваў канструкцыю: гадавыя лічбы зніклі, а характэрная для савецкай эпохі пяціканцавая зорка была моцна пашкоджаная. Пасля дэмантажу і абследавання кансолі высветлілася, што яе каваны каркас на заклёпках зроблены яшчэ ў дасавецкі час, а зорка і лічбы далучаныя да канструкцыі ўжо пазней. Кансоль ачысцілі ад шматгадовых наслаенняў фарбы і іржы, адрыхтавалі каркас, выправілі форму зоркі, па гістарычных фотакрыніцах аднавілі адсутныя лічбы "1940", зрабілі трохступеневую афарбоўку і вярнулі канструкцыю на гістарычнае месца. Функцыянальнае прызначэнне кансолі дагэтуль застаецца загадкай.
#мінск #аднаўленне #рэстаўрацыя
#мінск #аднаўленне #рэстаўрацыя
March 15, 2021