Прадстаўляем вам узнагароду Global Belarusian Solidarity Award і яе галоўных герояў!
Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэта ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам. Не важна, хадзілі вы на мітынг ці малявалі надпісы на “Табакерцы”, пісалі пасты ў сацыяльных сетках ці адмовіліся выконваць злачынны ўказ. Ваш учынак мае значэнне!
Мы захапляемся кожным з іх, але з упэўненасцю можна сказаць, што ўсё гэта было б немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.
Бесчалавечная машына хлусні, створаная рукамі Лукашэнка, спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.
Надышоў час аб’явіць нашых намінантаў!
1. „Растоплены лёд” для тых, чыя воля і палітычная сіла дапамагае растапіць лёд дыктатуры ў Беларусі.
- Міхал Шчэрба
- Рафал Тшаскоўскі
- Віціс Юрконіс
- Дэвід Крэмер
- Бенэдыкт Халлер
- Лінас Лінкявічус
2. „Стварэнне немагчымага” для ініцыятываў, пра якія мы нават не маглі марыць яшчэ год таму, а цяпер гэта наша рэчаіснасць.
- Byhelp
- Вясна
- Голас
- BYPOL
- Валанцёры Акрэсціна-Жодзіна
3. “Погляд звонку” для замежных журналістаў, дзякуючы працы якіх увесь свет сачыў за нашай барацьбой.
- Максім Кац
- Вікторыя Беляшын
- Марыя Барзунова
- Славамір Серакоўскі
- Юстына Сальвэстроні
- Гарэт Браўн
4. “Без межаў” для замежных СМІ, дзякуючы якім свет суперажываў і дапамагаў беларусам
- Белсат
- Outriders Unblocked
- Mediazona
- Rain TV
- Настоящее время
- Радыё Свабода
- Deutsche Welle
5. “Вам тэлеграма” для тых, хто даносіў да беларусаў праўду нягледзячы ні на якія перашкоды.
- Мая краіна Беларусь
- Чай с малінавым варэннем
- Мотолькопомоги
- Беларусь Галаўнога мозгу
- Nexta
- Palchys
- Страна для жизни
6. “Голас розуму” для тых, хто ў шалёныя часы рэвалюцыі здолеў захаваць цвярозы розум і не падацца эмоцыям.
- Ігар Тышкевіч
- Аляксандр Класкоўскі
- Андрэй Елісееў
- Сяргей Чалы
- Арцём Шрайбман
- Валер Карбалевіч
7. “Крэатыўны супраціў” для тых, хто сваёй творчай энергіяй нішчыў турмы муры і даваў надзею.
- LONG PLAY BELARUS
- Вольны хор
- Дваравыя канцэрты
- Свободный театр
- Купалаўцы
- Уладзімір Цэслер
8. “З верай ў сэрцы” для тых, хто не згубіў веру ў святло ў самую цёмную гадзіну перад беларускім світанкам.
- Тадэвуш Кандрусевіч
- Сяргей Лепін
- Вячаслаў Барок
- Уладзімір Драбышэўскі
- Тарас Целькоўскі
9. “Учынак” для тых, хто сваім прыкладам натхніў мільёны беларусаў. Гэта людзі, якімі мы захапляемся.
- Ніна Багінская
- Марыя Калеснікава
- Юры Корзун
- DJ Перамен
- Такcіст Яндэкс Яўген
10. «Смех скрозь слёзы» для тых, хто нягледзячы на ўвесь змрок, якім быў ахутаны мінулы год, выклікаў у нас усмешкі.
- Сяргей “Хлопотное дельце”
- Чын-чын чэнал “Шчучыншчына”
- Слава Камісарэнка “Чык-чырык”
- Эдик и Санёк “Рэгіянальныя навіны”
Спецыяльнай узнагародай за прапанову новага Плана Маршала для Беларусі, а таксама спецыяльную праграму дапамогі "Салідарныя з Беларуссю" будзе адзначаны прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Global Belarusian Solidarity Award праходзіць пад ганаровым патранатам абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве мы паведамім вам аб цырымоніі ўручэння!
#StandWithBelarus

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!⚪️🔴⚪️
Беларускую дыяспару і нашых польскіх сяброў не спужала нетыпова халоднае для Варшавы надвор’е, і цяпер мы можам з упэўненасцю сказаць: свята атрымалася!🎉
Мы выражаем нашу падтрымку ўсім смелым людзям, якія ўвесь гэты час працягваюць змагацца за лепшую Беларусь. Мы дзякуем усім, хто падтрымаў высунутую Святланай Ціханоўскай ідэю Міжнароднага дня салідарнасці і спрыяў яе рэалізацыі.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці хацеў бы асобна адзначыць важную ролю польскіх палітыкаў, без якіх святкаванне ў Варшаве было б зусім іншым, гэта Міхал Шчэрба і Рафал Тшаскоўскі!
Жыве Беларусь!

Сябры, яшчэ раз шчыра дзякуем усім, хто быў учора на акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню Салідарнасці з Беларуссю. Асобную падзяку хочам выказаць творчым асобам, якія не пабаяліся марозаў і выступілі для ўдзельнікаў свята:
🤍Беларускам Варшавы за выкананне чэленджа Jerusalema
❤️Janie Shostak за перформанс і выступ неверагодных дзетак
🤍Хору пад кіраўніцтвам Olgi Hardziejczyk-Maziarskej за кранальнае выкананне Муроў і гімну Пагоня.
Без вас наш Дзень Салідарнасці не быў б такім яркім, моцным, яскравым і кранальным. Дзякуем Katarzynie Pierzchała за цудоўныя фатаздымкі.
#cbs #dzieńsolidarnościzbiałorusią2021 #solidarność #салідарнасць #standwithbelarus

❕❗️❕ з 5 па 10 ліпеня ў Варшаве Міжнародны ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬУТУРЫ
У межах тыдня пройдзе шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, якія яскрава прадэманструюць усім, што культура мацней за дыктатуру!
Наш каляндар падзеяў 📆:
5 ліпеня
📚 паэтычны вечар
https://fb.me/e/2ez68e75V
6 ліпеня
✨ жаночы вечар перад Купаллем
https://fb.me/e/Cl3UbXBZ
7 ліпеня
🎼 Спеўны сход
https://fb.me/e/1AqSQd7nq
8 ліпеня
🎨 выстава і канцэрт ў Этнаграфічным музеі
https://fb.me/e/Mu0FiAnS
🎭 вечар беларускага тэатру
9 ліпеня
🚶♂️перфарматыўны аўдыё-шпацыр ад Strefy WolnoSłowej
https://fb.me/e/XRxSSDm6
🎞кінатэрапія (паказ беларускага пратэстнага кароткага метру).
https://fb.me/e/1y7JoFuRa
10 ліпеня
🔥 Дваравы канцэрт 🔥
Далучайцеся!
#by_culture #StandWithBelarus

🌱Жаночы вечар перад Купаллем
Учора ў рамках тыдня беларускай культуры адбыўся жаночы вечар, прысвечаны старажытнаму славянскаму святу - Купаллю.
Удзельніцы сустрэчы навучыліся матаць лялькі Моцы, паспявалі традыцыйныя жаночыя песні з Вольгай Гоманавай , а таксама пагаварылі пра жаночую сілу.
Уся купальская ноч вельмі моцна звязаная з жанчынаю, Дзеўкаю-Купалаю, з варажбой, містыкай і таямніцамі.
Таму вечар перад такой таямнічай ноччу атрымаўся па-сапраўднаму асаблівым.
☝🏻За падрыхтоўку мерапрыемства і цёплыя размовы дзякуем Iris Blue.
Больш фота па спасылцы https://disk.yandex.ru/d/eF-9ycRy2TC8OA

✊Дзень Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, які абвясціла Святлана Ціханоўская.
Далучыўся да акцыі і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Учора на нашай пляцоўцы выступілі лідар Рабочага Руху Юрый Рававы і актывістка студэнцкага руху Надзея Седун, якія падзяліліся сваім досведам дапамогі і падтрымкі палітвязняў у Беларусі. Акрамя таго, да нас завіталі музычныя госці Пётр Клюеў і Паша Трыпуць, якія сваёй музыкай стварылі па-сапраўднаму ўтульную і сяброўскую атмасферу.
У гэты дзень мы заклікаем напісаць у сябе на старонцы некалькі словаў аб палітычных вязнях, выкарыстоўваючы хэштег #standwithbelarus. Заклікаем вас таксама пісаць лісты і падтрымліваць нашых аднадумцаў! Гэта можна зрабіць з дапамогай такіх сэрвісаў, як politzek.me і dissidentby.com

⚡️Дзень Салідарнасці з беларускімі медыя ў Варшаве! #standwithbelarus
9 лютага спаўняецца паўтара гады ад кропкі, калі Беларусь змянілася назаўсёды. Пачатак нашага шляху да вольнасці не мог быць магчымы без медыя і журналістаў, якія расказвалі і працягваюць гаварыць праўду беларусам, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі.
Дзякуючы намаганням ЦБС, Press Club Belarus і дэпутата сейму Міхала Шчэрбы, БАЖ, Belarus in Focus і мэрыі Варшавы ў самым сэрцы гораду на вялікіх білбордах станцыі метро Świętokrzyska, а таксама ў грамадскім транспарце, з’явіліся партрэты палітычных зняволеных: журналістак Марыны Золатавай, Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, палітыка Марыі Калеснікавай, актывістаў польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута. Акрамя таго, на білбордах з’явілася інфармацыя аб колькасці палітычных зняволеных і рэпрэсіях, якія адбываюцца ў нашай краіне штодзённа, а таксама падзяка для ўсіх палякаў, салідарных з беларусамі.
У салідарнасці наша сіла!

📣Партызаны. Журналісты пад прыцэлам Лукашэнкі
У рамках Дня Салідарнасці з беларускімі медыя ў ЦБС адбылася сустрэча беларускіх і польскіх журналістаў, прысвечаная сітуацыі ў нашай краіне і абмеркаванню кнігі “Партызаны. Журналісты пад прыцэлам Лукашэнкі”.
У дыскусіі ўзялі ўдзел адна з гераіняў кнігі Надзея Бужан, сааўтары кнігі Арлета Бойкэ і Міхал Патоцкі, прадстаўнік Press Club Polska Яраслаў Уладарчык і рэдактарка Хартыі-97 Наталля Радзіна. Сустрэча адбылася па ініцыятыве ЦБС, Press Club Belarus i Press Club Polska. Неўзабаве вы зможаце пабачыць відэаверсію гэтага мерапрыемства на нашым youtube-канале Dakladna!
Мы дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства за гэтую сустрэчу і магчымасць нагадаць польскаму грамадству аб сітуацыі ў Беларусі. Заклікаем кожнага з нашых чытачоў распаўсюджваць інфармацыю з незалежных медыя і тым самым падтрымліваць журналістаў!
#standwithbelarus

Forwarded from BelarusWithUkraine
🤍❤️🤍 Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятываў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine 💙💛
Беларусь - не рэжым Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі - не Беларусь.
⚪️ Беларусы - раскіданыя па свеце, пацярпелыя за сваё меркаванне, асуджаныя на гады турмы - не хаўруснікі злачыннай улады.
🔴 Мы - супраць вайны і робім усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам!
⚪️ Мы раскажам, як беларусы валанцёраць на мяжы, дапамагаюць бежанцам, ідуць дабраахвотнікамі ва ўкраінскае войска, выходзяць на антывенныя мітынгі пад пагрозай турэмных тэрмінаў, вядуць рэйкавую вайну, робяць кібератакі і сочаць за перамяшчэннямі расійскай тэхнікі па Беларусі.
BelarusWithUkraine - гэта інфармацыя пра беларускую дапамогу ўкраінцам. Яна ёсць, яна розная. Наша задача - зрабіць яе бачнай. Для ўкраінцаў, сусветнай супольнасці і саміх беларусаў.
Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, распаўсюджвайце інфармацыю✌️
Нам ёсць, што сказаць.
Instagram
Facebook
Twitter
#StandWithBelarus #StandWithUkraine

👍8
Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі!
Сябры, маем для вас цудоўныя навіны! На чале вялізнай калоны беларусаў, якія разам будуць крочыць маршам па цэнтру Варшавы, пройдзе нацыянальная лідарка Беларусі – Святлана Ціханоўская! Раскажыце аб гэтай навіне ўсім сябрам і далучайцеся да мерапрыемства!
🕑 Калі? 26 сакавіка, 14:00
✊🏻 Месца збору? Pl. Konstytucji 6, Warszawa
Запрашаем вас далучыцца да агульнага святкавання аднаго з галоўных святаў сапраўднага беларуса – Дня Волі. Мы былі вымушаны пакінуць сваю Радзіму, але гэта не значыць, што мы пакінулі нашыя традыцыі і гісторыю.
26 сакавіка мы запрашаем усіх беларусаў Варшавы далучыцца да магутнага маршу. Пакуль нашыя сябры і родныя не маюць такой магчымасці ў Беларусі, мы яшчэ раз засведчым перад усімі суседзямі тое, што наш народ супраць нелегітымных дыктатараў і ніякім чынам не падтрымлівае вайну, развязаную Пуціным супраць Украіны.
Падпісацца на канал Цэнтра Беларускай Салідарнасці
#BelarusWithUkraine #StandWithUkraine #StandWithBelarus
Фота: афіцыйны сайт Святланы Ціханоўскай

❤66👍10👎3