Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.35K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
加入频道
​​Узнагарода для беларусаў, якія змагаюцца за перамены!

Шаноўнае спадарства! 2020 год стаў адпраўной кропкай у гісторыі, калі мы адчулі плячо адзін аднога, пабачылі, якой фантастычнай сілай можа быць наша салідарнасць.
Дастаткова было працягнуць адзін адному руку дапамогі.

Мы хацелі б адзначыць тых, хто натхняў і здзіўляў, даваў надзею і не апускаў рукі нягледзячы ні на што. Для гэтага мы заснавалі Global Belarusian Solidarity Award!

Ствараючы гэту ўзнагароду, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэта ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам. Не важна, хадзілі вы на мітынг ці малявалі надпісы на «Табакерцы», пісалі пасты ў сацыяльных сетках ці адмовіліся выконваць злачынны ўказ. Ваш учынак мае значэнне!

Мы захапляемся кожным з іх, але з упэўненасцю можна сказаць, што ўсё гэта было б немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі раскалоць лёд рэпрэсіяў і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэдневеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.

Намінанты прэміі Global Belarusian Solidarity Award будуць абвешчаныя падчас Канферэнцыі салідарнасці з народам Беларусі. Мерапрыемства пачнецца 6 лютага ў 18:00 па мінскім часе. Сачыць за Канферэнцыяй можна будзе на Youtube-канале ініцыятывы «Беларусы замежжа».

#StandWithBelarus
​​Прадстаўляем вам узнагароду Global Belarusian Solidarity Award і яе галоўных герояў!

Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэта ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам. Не важна, хадзілі вы на мітынг ці малявалі надпісы на “Табакерцы”, пісалі пасты ў сацыяльных сетках ці адмовіліся выконваць злачынны ўказ. Ваш учынак мае значэнне!

Мы захапляемся кожным з іх, але з упэўненасцю можна сказаць, што ўсё гэта было б немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.

Бесчалавечная машына хлусні, створаная рукамі Лукашэнка, спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.

Надышоў час аб’явіць нашых намінантаў!

1. „Растоплены лёд” для тых, чыя воля і палітычная сіла дапамагае растапіць лёд дыктатуры ў Беларусі.
- Міхал Шчэрба
- Рафал Тшаскоўскі
- Віціс Юрконіс
- Дэвід Крэмер
- Бенэдыкт Халлер
- Лінас Лінкявічус

2. „Стварэнне немагчымага” для ініцыятываў, пра якія мы нават не маглі марыць яшчэ год таму, а цяпер гэта наша рэчаіснасць.
- Byhelp
- Вясна
- Голас
- BYPOL
- Валанцёры Акрэсціна-Жодзіна

3. “Погляд звонку” для замежных журналістаў, дзякуючы працы якіх увесь свет сачыў за нашай барацьбой.
- Максім Кац
- Вікторыя Беляшын
- Марыя Барзунова
- Славамір Серакоўскі
- Юстына Сальвэстроні
- Гарэт Браўн


4. “Без межаў” для замежных СМІ, дзякуючы якім свет суперажываў і дапамагаў беларусам
- Белсат
- Outriders Unblocked
- Mediazona
- Rain TV
- Настоящее время
- Радыё Свабода
- Deutsche Welle

5. “Вам тэлеграма” для тых, хто даносіў да беларусаў праўду нягледзячы ні на якія перашкоды.
- Мая краіна Беларусь
- Чай с малінавым варэннем
- Мотолькопомоги
- Беларусь Галаўнога мозгу
- Nexta
- Palchys
- Страна для жизни

6. “Голас розуму” для тых, хто ў шалёныя часы рэвалюцыі здолеў захаваць цвярозы розум і не падацца эмоцыям.
- Ігар Тышкевіч
- Аляксандр Класкоўскі
- Андрэй Елісееў
- Сяргей Чалы
- Арцём Шрайбман
- Валер Карбалевіч

7. “Крэатыўны супраціў” для тых, хто сваёй творчай энергіяй нішчыў турмы муры і даваў надзею.
- LONG PLAY BELARUS
- Вольны хор
- Дваравыя канцэрты
- Свободный театр
- Купалаўцы
- Уладзімір Цэслер

8. “З верай ў сэрцы” для тых, хто не згубіў веру ў святло ў самую цёмную гадзіну перад беларускім світанкам.
- Тадэвуш Кандрусевіч
- Сяргей Лепін
- Вячаслаў Барок
- Уладзімір Драбышэўскі
- Тарас Целькоўскі

9. “Учынак” для тых, хто сваім прыкладам натхніў мільёны беларусаў. Гэта людзі, якімі мы захапляемся.
- Ніна Багінская
- Марыя Калеснікава
- Юры Корзун
- DJ Перамен
- Такcіст Яндэкс Яўген

10. «Смех скрозь слёзы» для тых, хто нягледзячы на ўвесь змрок, якім быў ахутаны мінулы год, выклікаў у нас усмешкі.
- Сяргей “Хлопотное дельце”
- Чын-чын чэнал “Шчучыншчына”
- Слава Камісарэнка “Чык-чырык”
- Эдик и Санёк “Рэгіянальныя навіны”

Спецыяльнай узнагародай за прапанову новага Плана Маршала для Беларусі, а таксама спецыяльную праграму дапамогі "Салідарныя з Беларуссю" будзе адзначаны прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Global Belarusian Solidarity Award праходзіць пад ганаровым патранатам абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве мы паведамім вам аб цырымоніі ўручэння!

#StandWithBelarus
​​Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!⚪️🔴⚪️

Беларускую дыяспару і нашых польскіх сяброў не спужала нетыпова халоднае для Варшавы надвор’е, і цяпер мы можам з упэўненасцю сказаць: свята атрымалася!🎉

Мы выражаем нашу падтрымку ўсім смелым людзям, якія ўвесь гэты час працягваюць змагацца за лепшую Беларусь. Мы дзякуем усім, хто падтрымаў высунутую Святланай Ціханоўскай ідэю Міжнароднага дня салідарнасці і спрыяў яе рэалізацыі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці хацеў бы асобна адзначыць важную ролю польскіх палітыкаў, без якіх святкаванне ў Варшаве было б зусім іншым, гэта Міхал Шчэрба і Рафал Тшаскоўскі!

Жыве Беларусь!
#StandWithBelarus
​​Сябры, яшчэ раз шчыра дзякуем усім, хто быў учора на акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню Салідарнасці з Беларуссю. Асобную падзяку хочам выказаць творчым асобам, якія не пабаяліся марозаў і выступілі для ўдзельнікаў свята:

🤍Беларускам Варшавы за выкананне чэленджа Jerusalema
❤️Janie Shostak за перформанс і выступ неверагодных дзетак
🤍Хору пад кіраўніцтвам Olgi Hardziejczyk-Maziarskej за кранальнае выкананне Муроў і гімну Пагоня.

Без вас наш Дзень Салідарнасці не быў б такім яркім, моцным, яскравым і кранальным. Дзякуем Katarzynie Pierzchała за цудоўныя фатаздымкі.

#cbs #dzieńsolidarnościzbiałorusią2021 #solidarność #салідарнасць #standwithbelarus
❗️ з 5 па 10 ліпеня ў Варшаве Міжнародны ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬУТУРЫ
У межах тыдня пройдзе шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, якія яскрава прадэманструюць усім, што культура мацней за дыктатуру!

Наш каляндар падзеяў 📆:
5 ліпеня
📚 паэтычны вечар
https://fb.me/e/2ez68e75V

6 ліпеня
жаночы вечар перад Купаллем
https://fb.me/e/Cl3UbXBZ

7 ліпеня
🎼 Спеўны сход
https://fb.me/e/1AqSQd7nq

8 ліпеня
🎨 выстава і канцэрт ў Этнаграфічным музеі
https://fb.me/e/Mu0FiAnS
🎭 вечар беларускага тэатру

9 ліпеня
🚶‍♂️перфарматыўны аўдыё-шпацыр ад Strefy WolnoSłowej
https://fb.me/e/XRxSSDm6
🎞кінатэрапія (паказ беларускага пратэстнага кароткага метру).
https://fb.me/e/1y7JoFuRa
10 ліпеня
🔥 Дваравы канцэрт 🔥

Далучайцеся!

#by_culture #StandWithBelarus
🌱Жаночы вечар перад Купаллем

Учора ў рамках тыдня беларускай культуры адбыўся жаночы вечар, прысвечаны старажытнаму славянскаму святу - Купаллю.


Удзельніцы сустрэчы навучыліся матаць лялькі Моцы, паспявалі традыцыйныя жаночыя песні з Вольгай Гоманавай , а таксама пагаварылі пра жаночую сілу.

Уся купальская ноч вельмі моцна звязаная з жанчынаю, Дзеўкаю-Купалаю, з варажбой, містыкай і таямніцамі.
Таму вечар перад такой таямнічай ноччу атрымаўся па-сапраўднаму асаблівым.

☝🏻За падрыхтоўку мерапрыемства і цёплыя размовы дзякуем Iris Blue.

Больш фота па спасылцы https://disk.yandex.ru/d/eF-9ycRy2TC8OA

#by_culture #StandWithBelarus
Дзень Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, які абвясціла Святлана Ціханоўская.

Далучыўся да акцыі і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Учора на нашай пляцоўцы выступілі лідар Рабочага Руху Юрый Рававы і актывістка студэнцкага руху Надзея Седун, якія падзяліліся сваім досведам дапамогі і падтрымкі палітвязняў у Беларусі. Акрамя таго, да нас завіталі музычныя госці Пётр Клюеў і Паша Трыпуць, якія сваёй музыкай стварылі па-сапраўднаму ўтульную і сяброўскую атмасферу.

У гэты дзень мы заклікаем напісаць у сябе на старонцы некалькі словаў аб палітычных вязнях, выкарыстоўваючы хэштег #standwithbelarus. Заклікаем вас таксама пісаць лісты і падтрымліваць нашых аднадумцаў! Гэта можна зрабіць з дапамогай такіх сэрвісаў, як politzek.me і dissidentby.com
⚡️Дзень Салідарнасці з беларускімі медыя ў Варшаве! #standwithbelarus

9 лютага спаўняецца паўтара гады ад кропкі, калі Беларусь змянілася назаўсёды. Пачатак нашага шляху да вольнасці не мог быць магчымы без медыя і журналістаў, якія расказвалі і працягваюць гаварыць праўду беларусам, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі.

Дзякуючы намаганням ЦБС, Press Club Belarus і дэпутата сейму Міхала Шчэрбы, БАЖ, Belarus in Focus і мэрыі Варшавы ў самым сэрцы гораду на вялікіх білбордах станцыі метро Świętokrzyska, а таксама ў грамадскім транспарце, з’явіліся партрэты палітычных зняволеных: журналістак Марыны Золатавай, Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, палітыка Марыі Калеснікавай, актывістаў польскай меншасці ў Беларусі Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута. Акрамя таго, на білбордах з’явілася інфармацыя аб колькасці палітычных зняволеных і рэпрэсіях, якія адбываюцца ў нашай краіне штодзённа, а таксама падзяка для ўсіх палякаў, салідарных з беларусамі.

У салідарнасці наша сіла!
📣Партызаны. Журналісты пад прыцэлам Лукашэнкі

У рамках Дня Салідарнасці з беларускімі медыя ў ЦБС адбылася сустрэча беларускіх і польскіх журналістаў, прысвечаная сітуацыі ў нашай краіне і абмеркаванню кнігі “Партызаны. Журналісты пад прыцэлам Лукашэнкі”.

У дыскусіі ўзялі ўдзел адна з гераіняў кнігі Надзея Бужан, сааўтары кнігі Арлета Бойкэ і Міхал Патоцкі, прадстаўнік Press Club Polska Яраслаў Уладарчык і рэдактарка Хартыі-97 Наталля Радзіна.
Сустрэча адбылася па ініцыятыве ЦБС, Press Club Belarus i Press Club Polska. Неўзабаве вы зможаце пабачыць відэаверсію гэтага мерапрыемства на нашым youtube-канале Dakladna!

Мы дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства за гэтую сустрэчу і магчымасць нагадаць польскаму грамадству аб сітуацыі ў Беларусі. Заклікаем кожнага з нашых чытачоў распаўсюджваць інфармацыю з незалежных медыя і тым самым падтрымліваць журналістаў!

#standwithbelarus
Forwarded from BelarusWithUkraine
🤍❤️🤍 Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятываў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine 💙💛

Беларусь - не рэжым Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі - не Беларусь.

⚪️ Беларусы - раскіданыя па свеце, пацярпелыя за сваё меркаванне, асуджаныя на гады турмы - не хаўруснікі злачыннай улады.

🔴 Мы - супраць вайны і робім усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам!

⚪️ Мы раскажам, як беларусы валанцёраць на мяжы, дапамагаюць бежанцам, ідуць дабраахвотнікамі ва ўкраінскае войска, выходзяць на антывенныя мітынгі пад пагрозай турэмных тэрмінаў, вядуць рэйкавую вайну, робяць кібератакі і сочаць за перамяшчэннямі расійскай тэхнікі па Беларусі.

BelarusWithUkraine - гэта інфармацыя пра беларускую дапамогу ўкраінцам. Яна ёсць, яна розная. Наша задача - зрабіць яе бачнай. Для ўкраінцаў, сусветнай супольнасці і саміх беларусаў.

Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, распаўсюджвайце інфармацыю✌️
Нам ёсць, што сказаць.

Instagram
Facebook
Twitter

#StandWithBelarus #StandWithUkraine
👍8
Святлана Ціханоўская на маршы да Дня Волі!

Сябры, маем для вас цудоўныя навіны! На чале вялізнай калоны беларусаў, якія разам будуць крочыць маршам па цэнтру Варшавы, пройдзе нацыянальная лідарка Беларусі – Святлана Ціханоўская! Раскажыце аб гэтай навіне ўсім сябрам і далучайцеся да мерапрыемства!

🕑 Калі? 26 сакавіка, 14:00
✊🏻 Месца збору? Pl. Konstytucji 6, Warszawa

Запрашаем вас далучыцца да агульнага святкавання аднаго з галоўных святаў сапраўднага беларуса – Дня Волі.
Мы былі вымушаны пакінуць сваю Радзіму, але гэта не значыць, што мы пакінулі нашыя традыцыі і гісторыю.

26 сакавіка мы запрашаем усіх беларусаў Варшавы далучыцца да магутнага маршу. Пакуль нашыя сябры і родныя не маюць такой магчымасці ў Беларусі, мы яшчэ раз засведчым перад усімі суседзямі тое, што наш народ супраць нелегітымных дыктатараў і ніякім чынам не падтрымлівае вайну, развязаную Пуціным супраць Украіны.

Падпісацца на канал Цэнтра Беларускай Салідарнасці
#BelarusWithUkraine #StandWithUkraine #StandWithBelarus

Фота: афіцыйны сайт Святланы Ціханоўскай
66👍10👎3