Google пагоршыў крэатыўнасьць людзей на калектыўным узроўні
Аўтары новага дасьледаваньня, апублікаванага ў Memory & Cognition, вывучылі, як доступ да пошуку ў інтэрнэце ўплывае на творчае мысьленьне. Хаця інтэрнэт звычайна ўспрымаецца як невычэрпная крыніца ідэй, вынікі экспэрымэнтаў сьведчаць, што ў пэўных умовах ён можа абмяжоўваць чалавечую крэатыўнасьць.
Навукоўцы прапаноўвалі людзям клясычны тэст на творчасьць: трэба было прыдумаць як мага больш незвычайных спосабаў выкарыстаньня шчытоў або парасонаў. Частка ўдзельнікаў/ц карысталася пошукам Google, а астатнія генэравалі ідэі без інтэрнэту. Атрыманыя адказы ацэньваліся як па колькасьці, так і па якасьці (наяўнасьць арыгінальнасьці, эфэктыўнасьці й агульнай творчасьці).
Аказалася, што калі разглядаць вынік мазгавога штурму кожнага паасобку, то інтэрнэт сапраўды дапамагаў генэраваць больш ідэй. Але калі аўтары абʼядналі вынікі тэстаў у групы, то сытуацыя стала адваротнай. Так, сярод тых, хто «гугліў» часта назіралася паўтарэньне аднолькавых ідэй, прытым зь першай старонкі пошукавай выдачы. А вось статыстычная група, якая працавала без інтэрнэту, паказвала большую разнастайнасьць ідэй.
Дасьледнікі тлумачаць такі вынік эфэктам фіксацыі, калі чалавек моцна засяроджваецца на прыкладзе, пабачаным у сеціве, і перастае шукаць іншыя шляхі, а наўпрост генэруе варыянты адной ідэі. Такая праблема асабліва востра праяўляецца ў калектыўным кантэксьце, бо ўсе ўдзельнікі/удзельніцы атрымліваюць аднолькавыя падказкі.

👍28✍9👏3
Нават нэўтральныя смайлікі ў перапісцы робяць людзей больш блізкімі
Колькасьць віртуальных камунікацый імкліва павялічваецца, і людзі ўсё часьцей выкарыстоўваюць разнастайныя эмодзі ў гутарках. Але ці выконваюць усе гэтыя твары, сэрцы, зорачкі хоць якую функцыю, альбо гэта проста візуальны шум? Разабрацца ў гэтым пытаньні паспрабавала амэрыканская дасьледніца Ўн Ху.
Для досьледу спатрэбілася 260 чалавек, якім дэманстраваліся перапіскі трэціх асоб. У адным выпадку гэта былі толькі тэкставыя паведамленьні, а ў другім – актыўна выкарыстоўваліся эмодзі. Потым удзельнікаў/удзельніц досьледу прасілі ўявіць, што яны ўдзельнічалі ў гэтых перапісках і ацаніць суразмоўцу.
Такім чынам высьветлілася, што паведамленьні з эмодзі ўспрымаліся больш уважлівымі й прыязным, а суразмоўцы падаваліся больш клапатлівымі, выклікалі больш даверу й сымпатыі. Аўтарка адзначае, што такі эфэкт назіраўся нават зь неадназначнымі ці нэўтральнымі смайлікамі ў паведамленьнях, галоўнае, каб яны супадалі з настроем гутаркі.

🤔20👍13🥰9🤯1
Сыроп ад кашлю мае шанцы стаць лекам ад хваробы Паркінсона
Звычайны інгрэдыент некаторых сыропаў ад кашлю ў пэрспэктыве можа стаць ключом да лячэньня хваробы Паркінсона. Кагадзе навукоўцы зь Вялікай Брытаніі паведамілі, што амбраксол, які дапамагае пазбавіцца макроты пры рэсьпіраторных захворваньнях, можа таксама запавольваць прагрэсыю хваробы Паркінсона, асабліва ў людзей з генэтычнай схільнасьцю.
Дасьледаваньне доўжылася год і ўключала 55 чалавек з дэменцыяй, выкліканай хваробай Паркінсона. Частка пацыентаў атрымлівала плацэба, а іншым давалі вялікія дозы амбраксолу ў таблетках. У выніку тэрапія пераносілася добра, сурʼёзных пабочных эфэктаў не было, а некаторыя кагнітыўныя паказьнікі ў групе амбраксолу заставаліся стабільнымі й не пагаршаліся, як гэта было ў кантрольнай.
Цікавасьць да амбраксолу з боку навукоўцаў тлумачыцца тым, што гэтае рэчыва падвышае ўзровень бялку GCase, які дапамагае чысьціць мазгі ад непатрэбных мэтабалітаў. У людзей з паркінсанізмам гэты мэханізм часьцяком парушаецца, што прыводзіць да назапашваньня таксычных бялкоў у мазгах і, як вынік, разьвіцьцю дэменцыі. Мяркуецца, што амбраксол можа актываваць сыстэму ачысткі мазгоў і запаволіць нэўрадэгенэрацыю.
Хоць адрозьненьняў у агульным узроўні пазнаньня паміж групамі не выявілася, асобныя пацыенты з парушэньнямі GCase-гену, імаверна, атрымалі пэўны кагнітыўны эфэкт, але гэтага недастаткова, каб зрабіць дакладную выснову.
Аднак нават такія неадназначныя вынікі могуць даць штуршок для разгортваньня больш маштабных дасьледаваньняў эфэктыўнасьці абраксолу ў барацьбе з хваробай Паркінсона. Цяпер такіх дасьледаваньня каля трох, яны ўключаюць выбарку больш за 300 чалавек і цягнуцца 2 гады.

❤27👍11🔥5
Шанцы нарадзіць хлопчыка альбо дзяўчынку мяняюцца зь векам жанчыны
Шанец нараджэньня хлопчыка ці дзяўчынкі звычайна лічыцца роўным, як пры падкідваньні манэты. Аднак дасьледаваньне, зладжанае ў Гарвардзе, паказвае, што жанчыны, якія нараджаюць у больш сталым веку, могуць часьцей мець дзяцей аднаго полу.
Навуковая каманда прааналізавала зьвесткі больш як 58 000 амэрыканак, сабраныя ў межах іншых буйных дасьледаваньняў. З усяе выбаркі 61% жанчын мелі двух дзяцей, 30% – трох, 8% чатырох, а астатнія пяць і болей.
Дасьледнікі параўноўвалі пол дзяцей з такімі жаночымі паказьнікамі як рост, вага, раса, колер валасоў, група крыві, век, стыль жыцьця, час першай цяжарнасьці й г.д.
Такім чынам аказалася, што ў жанчын, якія нарадзілі першае дзіцё пасьля 28 гадоў, шанцы мець дзяцей аднаго полу былі вышэйшыя, чым у тых, хто нарадзілі да 23 гадоў (43% супраць 34%). Ані вага, ані рост, ані група крыві не аказвалі істотнага эфэкту на пол будучага дзіцёнка.
Пакуль аўтары ня ведаюць дакладна, чаму такі ўплыў мае менавіта век жанчыны, але ёсьць некалькі здагадак. Напрыклад, тут могуць быць замешаныя зьмены ў мэнструальным цыкле й хэмічным асяродзьдзі похвы, што ўплывае на выжывальнасьць розных тыпаў спэрматазоідаў.
Таксама тут можа граць сваю ролю й сацыяльны фактар: старэйшыя жанчыны часта грунтоўна падыходзяць да плянаваньня, таму могуць не імкнуцца дабалянсаваць сямʼю хлопчыкам ці дзяўчынкай.

👀22🤔8❤6
Аптымісты аднолькава ўяўляюць будучыню, а пэсымісты – па-рознаму
Новае дасьледаваньне японскіх навукоўцаў паказала, што ў аптымістаў падчас уяўленьня будучыні назіраюцца аднолькавыя мазгавыя патэрны, асабліва ў мэдыяльнай прэфрантальнай кары. А вось у пэсымістаў такія патэрны былі індывідуальнымі.
Дасьледчая каманда зладзіла два экспэрымэнты з выкарыстаньнем функцыянальнай магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Людзей разьмяшчалі ў апараце й прасілі ўяўляць пазытыўныя й нэгатыўныя жыцьцёвыя падзеі. Напрыклад, падарожжа, страта працы й г.д. Прытым гэтыя падзеі не заўсёды тычыліся ўласна ўдзельнікаў/удзельніц, а маглі «здарацца» зь іхнымі блізкімі людзьмі.
Вынікі паказалі, што ў людзей з высокім узроўнем аптымізму мазгі апрацоўвалі ўсе ўяўленьні больш уніфікавана: патэрны актыўнасьці мэдыяльнай прэфрантальнай кары, якая адказвае за самаўсьведамленьне й прагназаваньне, былі падобнымі ў парах «аптыміст+аптыміст». У той жа час менш аптымістычныя ўдзельнікі/удзельніцы мелі больш індывідуальныя й непрадказальныя патэрны актыўнасьці ў згаданай зоне.
Такія вынікі сьцьвердзілі меркаваньне аб тым, што ў чалавека можа быць шмат спосабаў быць пэсымістам, але ў аптымістаў ёсьць толькі некалькі агульных мэнтальных мадэляў будучыні. Такая аптымістычная абмежаванасьць дазваляе аптымістам мець больш шырокія сацыяльныя сувязі (бо ім прасьцей знайсьці чалавека на «сваёй хвалі») і лепей даюць рады са стрэсам.

👍30😁8👀5❤3🤔2
Новы від марскіх скатаў знайшлі на рыбным рынку Фіджы
Навукоўцы апісалі новы від марскога ската, які сустракаецца толькі ў водах Фіджы. Хаця Neotrygon romeoi даўно вядомы мясцовым рыбакам, заолягі працяглы час адносілі яго да варыянтаў іншых вядомых скатаў.
Каб вызначыць унікальнасьць N. romeoi, дасьледнікі зладзілі дэталёвы аналіз: параўналі формы й памеры частак цела, анатамічныя асаблівасьці й, вядома, правялі генэтычнае аналізаваньне. Аказалася, што дасьледаваныя скаты маюць шмат індывідуальных асаблівасьцяў, што не дазваляе аднесьці іх да варыянтаў ужо вядомых скатаў.
Варта адзначыць, што для дасьледаваньня навукоўцы не лавілі скатаў адмыслова, замест гэтага яны закупілі ўзоры на мясцовым рыбным рынку. Такі падыход дазволіў вывучыць і вызначыць новы від без дадатковай шкоды марскому асяродзьдзю.

🐳30❤9🆒5👌2🤣1
Карыстаньне смартфонам да 13 гадоў пагоршыла псыхічнае здароўе людзей у маладосьці
Дзеці, якія пачынаюць карыстацца смартфонамі да 13 гадоў, маюць у раньняй маладосьці (да 24 гадоў) горшыя паказьнікі псыхічнага й разумовага здароўя. Да такой высновы прыйшла дасьледчая каманда зь некамэрцыйнай арганізацыі Sapien Labs.
У дасьледаваньні выкарыстоўвалі дадзеныя больш як 100 тысяч чалавек з розных краін культур, сабраныя ў межах міжнароднага праекту Global Mind Project. Для ацэнкі псыхічнага здароўя навукоўцы распрацавалі адмысловы анлайн-інструмэнт, які вымярае 47 розных функцый: ад сацыяльных і эмацыйных да кагнітыўных і фізычных. Адзнака выстаўляецца ў балах, дзе -100 – гэта глыбокая крыза, а +200 – псыхічны росквіт і дабрабыт.
Аналіз паказаў, што чым раней чалавек пачаў карыстацца смартфонам, тым горшыя балы ён атрымліваў у тэставаньні. Напрыклад, тыя, хто атрымаў першы смартфон у 13 гадоў, мелі сярэдні бал 30, а ў тых, каму бацькі далі смартфон у 5, паказьнік падаў да 1 балу.
Такая тэндэнцыя назіралася незалежна ад рэгіёну й культурнага кантэксту.

🫡26👍11😢5😨5❤2
Спадарства, вашай увазе падборка тэлеграм-праектаў, у якой, спадзяюся, знойдзеце штосьці цікавае для сябе:
🎤 Час сьпяваць — канал прысвечаны беларускай спеўнай традыцыі. Больш за паўтысячы песень і розныя цікавосткі пра беларускую традыцыйную музыку.
🤝 Будзьма разам! — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.
💃 Беларуская афіша: беларускія мерапрыемствы ў Вільнюсе
🏙 Польскія аповесці — аўтарскі канал Альберта Вяжбіцкага, польскага беларусіста, які распавядае пра Варшаву, Польшчу, цікавыя месцы, гістарычныя падзеі і дэталі (поп)культуры краіны, якая стала другім домам многім беларусам.
📖 Kamunikat — адна з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-бібліятэк. Бясплатна (і легальна!) — кнігі, перыёдыка, навіны беларускай літаратуры, культуры, грамадства і палітыкі.

👍14❤6🔥1👏1
Зубную нітку прапанавалі выкарыстоўваць для вакцынацыі
Вакцынацыя без уколаў можа стаць рэальнасьцю дзякуючы незвычайнаму падыходу з выкарыстаньнем зубной ніткі. Дасьледаваньне, апублікаванае ў Nature Biomedical Engineering, паказала, што вакцынная флёс-нітка, нанесеная ўздоўж дзяснаў, можа выклікаць імунны адказ у арганізьме.
У досьледзе навукоўцы «прышчаплялі» 50 мышэй цягам 28 дзён з інтэрвалам у два тыдні. Каб пасьпяхова правесьці такую маніпуляцыю, спатрэбілася два чалавекі: адзін утрымліваў рот мышы адкрытым пры дапамозе мэталічнага колца, а другі акуратна праводзіў ніткай з вакцыннымі кампанэнтамі ўздоўж лініі дзяснаў.
Праз 4 тыдні пасьля апошняй працэдуры ўсіх мышэй заразілі сьмяротным штамам грыпу. У выніку ўсе прышчэпленыя зубной ніткай жывёлы выжылі. Больш за тое, у іх знайшліся антыцелы ня толькі ў сьліне й кале, але й у касьцяных мазгах, што сьведчыць пра доўгатэрміновы імунітэт.
Далей эфэктыўнасьць такой дастаўкі вакцыны спраўдзілі на людзях, толькі замест вакцынных кампанэнтаў, нітку прамочвалі харчовым фарбавальнікам. Пасьля звычайнай чысткі зубоў, фарбавальнік дасягаў дзяснаў прыкладна ў 60% выпадкаў, што дае падставы лічыць флёс-вакцынацыю перспэктыўным мэтадам.

🔥28🤯11👍7🤔2
Мітахондрыі дапамаглі мазгам вызначыць патрэбу ў сьне
Мітахондрыі, якія забясьпечваюць вузы энэргіяй, могуць таксама адыгрываць ключавую ролю ў рэгуляцыі сну. Дасьледаваньне, зладжанае на пладовых мушках Drosophila melanogaster, паказала, што калі мітахондрыі ў нэўронах «цэнтру сну» адчуваюць перанапружаньне, яны адпраўляюць сыгнал, які спрыяе засынаньню. А праз тое, што мітахондрыі аднолькавыя ва ўсіх жывёл, аналягічныя працэсы могуць адбывацца й у арганізьме чалавека.
Дасьледчая каманда з Оксфардзкага ўнівэрсытэту вывучала гены, актыўныя ў адказных за сон нэўронаў 1000 самак пладовых мушак. У досьледах частка зь іх мела магчымасьць нармальна спаць, а іншыя былі пазбаўленыя сну шляхам мяккага страсаньня ці генэтычнага ўмяшаньня (падвышэньне тэмпэратуры стымулявала нэўроны актыўнасьці).
У мушак, што ня спалі, навукоўцы зафіксавалі высокую актыўнасьць генаў, наўпрост зьвязаных з працай мітахондрыяў у нэўронах-стымулятарах сну. Прытым самі мітаходнрыі ў гэтай групе паказвалі прыметы перажытага стрэсу: яны фрагмэнтаваліся й актыўна ўзаемадзейнічалі з вузавымі структурамі для аднаўленьня.
Аўтары кажуць, што такі стрэс можа быць выкліканы тым, што мітахондрыі працягваюць выпрацоўваць энэргію, нават тады, калі ў ёй няма патрэбы. Гэта ўтварае электроны, якія вырываюцца вонкі, і ўдзельнічаюць ва ўтварэньні свабодных радыкалаў (нестабільныя малекулы, якія могуць пашкоджваць ДНК). У выніку гэтыя падзеі могуць выклікаць жаданьне спаць.
Калі мушкам далі паспаць, мітахондрыі хутка аднавіліся.
Каманда таксама заўважыла, што дразафілы з фрагмэнтаванымі мітахондрыямі ў нэўранах сну спалі менш і не кампэнсавалі недасып. А вось генна-мадыфікаваныя мушкі, чые мітахондрыі хутка аднаўляліся (і мэханізмы аднаўленьня былі больш эфэктыўнымі), мелі больш працяглы сон і выразьней аднаўляліся пасьля бяссоннага досьледу. Гэта сьведчыць пра тое, што мітахондрыі ня толькі пакутуюць ад недахопу сну, але й удзельнічаюць у ягонай рэгуляцыі.

❤25👍9🔥3
Нэандэртальцаў западозрылі ў харчаваньні лярвамі
Працяглы час лічылася, што нэандэртальцы былі выключна драпежнікамі, бо аналіз іхных костак выяўляў велізарныя ровені ізатопу азоту-15, якіх ня бачылі нават у костках львоў і гіен. Але вынікі новага дасьледаваньня даюць падставу меркаваць, што высокае ўтрыманьне азоту-15 можа тлумачыцца іншымі чыньнікамі.
Яшчэ ў 2017 годзе зьявілася меркаваньне, што вялікая колькасьць ізатопу азоту можа тлумачыцца тым, што нэандэртальцы захоўвалі мяса, а потым спажывалі яго крыху падгніўшым. І сапраўды, пры гніеньні мяса вылучаецца шмат чаго, у тым ліку аміяк, які мог прывесьці да назапашваньня азоту-15. Але такога гнілога мяса трэба было есьці вельмі шмат, з чым бы ня даў рады арганізм нэандэртальцаў. Да таго ж, у рацыёне старажытных людзей было шмат расьлін. Таму навукоўцы з ЗША спраўдзілі, як мяняюцца ізатопныя суадносіны азоту пры гніеньні мяса й пры спажываньні яго чарвякамі (лярвамі мух). Аказалася, што пры простым гніеньні мяса зрэшты ўтвараецца ня так шмат азоту-15, куды болей яго было ў чарвяках, якія яго елі.
Паводле меркаваньня аўтараў, калі дапусьціць, што нэандэртальцы дадавалі ў свой рацыён лярваў мух, то гэта лагодна патлумачыць выяўленыя суадносіны ізатопаў у костак.

🤯37🤷♂7❤2🤮2👍1
Мужчына атрымаў рэдкія траўмы пасьля таго, як страціў прытомнасьць падчас чысткі зубоў
У Японіі 50-гадовы мужчына зьвярнуўся да мэдыкаў са скаргамі на лёгкі боль у горле. Гэты сымптом зьявіўся неўзабаве пасьля таго, як мужчына страціў прытомнасьць падчас чысткі зубоў.
Агляд выявіў невялікія пашкоджаньні мяккіх тканак горла, а кампутарная тамаграма паказала, што сытуацыя больш небясьпечная. Справа ў тым, што на КТ-здымках у мужчыны выявілі рэтрафарынгеальную эмфізэму – небясьпечны стан, калі паветра трапляе ў прастору за глоткай. Гэта можа прывесьці да сурʼёзных бактэрыяльных інфэкцый і ўтварэньню тромбаў у артэрыях побач.
На шчасьце, мужчына своечасовы прыйшоў па дапамогу. Яго шпіталізавалі й прызначылі курс антыбіётыкаў для перадухіленьня інфэкцый. Пасьля 6 дзён пацыент ачуняў і быў выпісаны.
Хаця такія траўмы ў дарослых адбываюцца вельмі рэдка, аўтары справаздачы адзначаюць, што асноўная небясьпека ёсьць у тым, што лёгкія сымптомы могуць быць праігнараваныя як пацыентамі, так і лекарамі.

❤29🤯5👍4
Колюшкі пазналі суродзічаў па тварах
Японскія дасьледнікі прыйшлі да высновы, што трохыголкавыя колюшкі Gastrosteus aculeatus здольныя распазнаваць адна адну па індывідуальных асаблівасьцях вобласьці галавы. Так у лябараторных досьледах рыбкі дэманстравалі большую агрэсыю ў адказ на фатаздымкі незнаёмых асобін, а таксама на выявы, дзе да цела знаёмай рыбы была «прымацаваная» галава незнаёмай. Такія вынікі сьведчаць пра тое, што колюшкі ў распазнаваньні свой-чужы арыентуюцца менавіта на твар.
У дадатак да ўсяго, аўтары сваімі досьледамі абверглі даўняе меркаваньне аб тым, што самцы рэагуюць на чырвоны колер на жываце суперніка. Гэты фактар аніяк не паўплываў на ўзровень агрэсыі.
Яшчэ адным назіраньнем стала тое, што рыбкі хоць і могуць праяўляць высокі ровень агрэсыўнасьці, да суседзяў, якія не парушаюць тэрытарыяльныя межы, яны агулам ставяцца даволі лагодна.

❤24👍13🥰4👏1😁1
Рэшткі клейкай масы, знойдзеныя ў старажытнагрэцкім бронзавым слоіку, аказаліся мёдам
Саму знаходку зрабілі ў Італіі яшчэ ў 1954 годзе, і археолягі адразу меркавалі, што гэта старажытны мёд. Але тры навуковыя каманды, якія аналізавалі рэчыва цягам наступных дзесяцігодзьдзяў, прыйшлі да высновы, што гэта тлушч жывёльнага або расьліннага паходжаньня з прымешкамі пылку й вусякоў.
Але цяпер узброеныя сучаснымі мэтадамі хімічнага аналізу пастанавілі, што маса сапраўды зьяўляецца мёдам, якому больш за 2500-гадоў.
Агулам аналіз паказаў, што маса мае амаль ідэнтычны сучаснаму мёду склад, у тым ліку там шмат цукроў, уласьцівых мёду. Кіслотнасьць пробы была высокай, што цалкам адпавядае зьменам, якія адбыліся за тысячагодзьдзі.

❤26👍13🤷♂3👌1
Бульба аказалася нашчадкам памідора
Да такой нечаканай высновы прыйшлі аўтары апублікаванага ў Cell артыкулу. Паводле яго, сучасная бульба зьявілася каля 9 млн гадоў таму, калі памідоры скрыжаваліся зь дзікай бульбападобнай расьлінай Solanum etuberosum. Апошняя дагэтуль сустракаецца ў дзікай прыродзе Чылі, і працяглы час лічылася, што менавіта ад гэтай расьліны паходзіць сучасная бульба.
Аналіз паказаў, што ў выніку скрыжаваньня памідор зрабіў большы ўнёсак у генэтычны фонд бульбы. І хоць ні памідор, ні S. etuberosum не ўтвараюць клубняў, толькі камбінацыя генаў гэтых расьлін дала бульбе магчымасьць назапашваць пажыўныя рэчывы ў падземных частках. Калі паглыбіцца, то ад памідора бульбе дастаўся ген, які дазваляе ўтвараць клубні, а ад S. etuberosum ген, які рэгулюе рост гэтых структур.

❤33👍8🤯4🤔3👏2🌚1🗿1
Падпісвайцеся й адкрывайце Беларусь на кадрах, якія перажылі стагодзьдзі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Telegram
Палявая пошта
Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і фотаздымках.
Больш вінтажных картак тут:
https://taplink.cc/poshtabel
Больш вінтажных картак тут:
https://taplink.cc/poshtabel
👍13❤7👏1
На мінулым тыдні напоі з замяняльнікамі цукру назвалі больш шкоднымі для здароўя, чым арыгінальныя з цукрам. Але аказалася, што адбылася сытуацыя з савой і глёбусам.
Пачалося ўсё з публікацыі ў часопісе Diabetes & Metabolism. Там навуковая каманда падзялілася вынікамі свайго 14-гадовага назіраньня за станам здароўя больш за 36 тыс. чалавек. Паводле дасьледаваньня, людзі, якія штодзённа спажывалі салодкія напоі, мелі на 23% вышэйшую рызыку разьвіцьця дыябэту. Але гэты эфэкт зьнікаў, калі навукоўцы рабілі папраўку на атлусьценьне. Атрымалася, што менавіта наяўнасьць залішняй вагі ўплывала на гэтую рызыку.
А вось аналягічны патэрн спажываньня дыетычных напояў паказаў устойлівую сувязь з дыябэтам. Нават папраўкі не дапамаглі: рызыка дыябэту павялічвалася на 38%-83% у залежнасьці ад мадэлі разьліку.
Далей пачынаецца цікавае. Аўтары шчыра адзначаюць (наўпрост у загалоўку), што знайшлі толькі карэляцыю, а не сувязь. Тут можа быць і зваротная прычыннасьць, калі людзі з залішняй вагою й/або высокай рызыкай дыябэту пераходзяць на дыетычныя напоі.
Асацыяцыя паміж высокай рызыкай дыябэту й дыетычнымі напоямі хоць і была стабільнай, але гэта не выключае таго, што былі нейкія дадатковыя фактары (лад жыцьця, генэтыка, рацыён), які не ўлічваліся ў згаданай публікацыі.
Таксама зьвесткі пра наяўнасьць/адсутнасьць дыябэту зьбіраліся праз анкетаваньне. Толькі частка сабраных дыягназаў была сьцьверджаная лекарамі.
Адносна дызайну застаецца яшчэ шмат пытаньняў, але відавочна, што пакуль назваць дыетычныя напоі больш шкоднымі для здароўя нельга.

👍25🤔7🤷♂3❤2🤡2🤝2
Новая публікацыя з Гарвардзкага ўнівэрсытэту паказала, што ўзровень літыю ў мазгах людзей з кагнітыўнымі парушэньнямі істотна ніжэйшы, чым у здаровых. Літый таксама канцэнтруецца ў амілёідных бляшках – ключавым маркеры хваробы Альцгаймэра.
У досьледах на мышах нізкі ўзровень літыю прыводзіў да пагаршэньня памяці й росту бляшак. Але форма літыю, якая не зьвязваецца з бляшкамі, паказала абнадзейлівыя вынікі без пабочных эфэктаў.
Чытаць цалкам

Substack
Дэфіцыт літыю ў мазгах зьвязалі з разьвіцьцём хваробы Альцгаймэра
Раней гэта заўважалі ў іншых дасьледаваньнях, але сувязь была пад пытаньнем.
✍15🤔6👍4
Ад парады ChatGPT мужчына ледзь не зьехаў з глузду
Амэрыканскія лекары апісалі рэдкі выпадак атручваньня бромам, выкліканы парадай ChatGPT. Мужчына цягам трох месяцаў спажываў злучэньні брому, каб замяніць звычайную соль у сваім рацыёне. У выніку ў яго разьвіўся псыхозападобны стан.
Пацыент зьвярнуўся з прыёмнае аддзяленьне з моцнай трывожнасьцю, галюцынацыямі й паранояй. Таксама мужчына падазраваў свайго суседа ў тым, што той хоча яго атруціць. Лекары хутка зрабілі пацыенту іньекцыі антыпсыхатычных прэпаратаў, пасьля чаго ягоны стан паступова стабілізаваўся.
Потым пацыент прызнаўся, што яго пужаў «небясьпечны» хлёр у складзе звычайнай солі, таму ён зьвярнуўся да ChatGPT, каб той яму прапанаваў альтэрнатывы. У сьпісе аказаліся й солі брому, праўда без папярэджаньня, што гэта небясьпечна.
Раней злучэньні брому шырока выкарыстоўваліся ў мэдыцыне для лячэньня бяссоньніцы й трывожнасьці, але ў 1980-х высьветлілася, што такія прэпараты наносяць больш шкоды. Сёньня бром застаўся толькі ў некаторых вэтэрынарных сродках, а ў харчаваньні зусім не выкарыстоўваецца.

😱26😁7🤨3👾3👎1🤡1🍓1
Гармон каханьня адыграў важную ролю ў фармаваньні й захаваньні сяброўства
Аксытацын сынтэзуецца ў мазгах падчас сацыяльнага ўзаемадзеяньня, сэксу, родаў, спрыяючы ўзьнікненьню пачуцьця прывязанасьці, блізкасьці й даверу. Яго часта называюць гармонам шчасьця й каханьня, але цяпер амэрыканскія навукоўцы перагледзелі ягоную ролю.
Аўтары вывучалі ўсё на палёўках, бо яны, як і людзі, умеюць выбіраць сабе сталых партнэраў і захоўваць сяброўскія сувязі. Для досьледаў грызуноў падзялілі на 2 групы: адным цалкам заблякавалі аксытацынавыя рэцэптары, а іншых пакінулі як ёсьць (кантроль). Потым жывёлам рабілі розныя ўмовы, каб вывучыць іхныя сацыяльныя й шлюбныя сувязі.
Аказалася, што палёўкі без аксытацынавых рэцэптараў павольней будавалі новыя сяброўскія стасункі й хутчэй забывалі старыя, калі траплялі ў новую групу. Агулам такія грызуны былі больш таварыскімі, але сацыяльныя сувязі яны трымалі горш. Што тычыцца шлюбных сувязяў, то там выразных адрозьненьняў не было.
Далейшы аналіз паказаў, што ў палёвак з заблякаванымі аксытацынавымі рэцэптарамі гармон вылучаўся ў мазгах у меншых канцэнтрацыях і зь меншай колькасьцю кропак выкіду. Гэта сьведчыць, што рэцэптары неабходныя ня толькі для фармаваньня сувязяў, але й для падтрымкі іхняй значнасьці й эмацыйнай прывабнасьці.
Вынікі дасьледаваньня могуць дапамагчы лепш зразумець, як у чалавечых мазгах фармуюцца й захоўваюцца сяброўскія сувязі, і чаму іх страта ці недахоп можа адмоўна ўплываць на псыхічны стан і дабрабыт.

🥰26🤔4🍓2👍1