ByProsvet
869 subscribers
4.19K photos
14 videos
65 files
2.23K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
加入频道
🤓 26 лютага 1940 г. у вёсцы Суцін нарадзіўся музыка і педагог Уладзімір Пузыня*. Загадваў майстэрняй рэстаўрацыі, рамонту і вырабу народных інструментаў Менскага інстытуту культуры. Рабіў аэрафоны, дуды, колавыя ліры, басэтлі. Стварыў музей нашых старажытных інструментаў.

*На сцэну заўсёды выходзіў у белай вышыванцы, усміхаўся і пачынаў граць. На яго пахаванні гучала беларуская дуда.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 27 лютага 1612 г. выдавец, рэдактар і паэт Пётр Кміта заснаваў друкарню ў Любчы, куды пераехаў з Вільні праз пераслед езуітаў. Ніводная пратэстанцкая друкарня ў ВКЛ не дзеяла так доўга, як любчанская. Майстры выпускалі творы асобаў розных саслоўяў, веравызнанняў і нават свецкіх аўтараў*. 

*Пры Кміту надрукавалі 59 выданняў, сярод якіх медычныя, гістарычныя і філасофскія працы, календары.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 28 лютага 1947 г. у Гдыні (Польшча) нарадзілася Галіна Сямдзянава, грамадская і палітычная дзяячка. Была абраная дэпутаткай Вярхоўнага Савету 12 склікання*, дзе далучылася да парламенцкай фракцыі «Апазіцыя БНФ». Удзельнічала ў распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, а таксама дзясяткаў важных для станаўлення незалежнай краіны законаў.

*24 жніўня 1991 г. упершыню ўнесла нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг у залю паседжанняў Вярхоўнага Савету.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 1 сакавіка 1581 г. у Варшаве прынялі «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага»*. У ВКЛ з’явіўся найвышэйшы апеляцыйны суд – Літоўскі Трыбунал. Склад фармаваўся так: на павятовых соймах шляхта абірала двух прадстаўнікоў, якія на год рабіліся суддзямі. Пастановы выносілі большасцю галасоў на аснове Статутаў і соймавых канстытуцый.

*Брашуру з тэкстам дакумента на старабеларускай мове выдалі ў 1586 г. у віленскай друкарні Мамонічаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 2 сакавіка 1942 г. у Менскім гета адбыўся самы страшны пагром, які забраў жыццё 5000 габрэяў. Што сімвалічна, у гэты дзень габрэі святкуюць Пурым. Пагром працягваўся яшчэ і 3 сакавіка. «Яма»* – месца, што нагадвае нам пра гэтыя падзеі. У 1947 г. габрэі, якія вярнуліся дамоў, усталявалі там «Чорны абеліск» – адзін з першых помнікаў у СССР з надпісам на ідышы. 

*У 2000 г. на Яме з’явілася скульптура «Тыя, хто ідуць на смерць». Аўтарка Эльза Полак сама прайшла жахі лагера Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцім).


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓Buślanka №6

📖 Часопіс для дзяцей і дарослых з матэрыяламі пра беларускую мову, літаратуру, гісторыю, культуру, навуку і адукацыю.

🖨 Файл для друку
23 старонкі А4

👥 Аўтар_кай часопісу можа стаць кожн_ая з вас ці вашых дзетак! Сувязь з рэдакцыяй – праз Instagram, Facebook альбо e-mail [email protected]
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Літаратурная Беларусь №2 (222)

Культурна-асветніцкі праект

📮 Беларусь, усе рэгіёны

100 гадоў Івану Навуменку – апошняя гутарка з Народным пісьменнікам «Літаратура будзе жыць», апавяданне Стасі Наркевіч «Россып успамінаў», нізка новых вершаў Міколы Канановіча «Жыццё, якога няма», а таксама навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

🗞 Файл для друку
12 старонак А4 ці А3

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #літаратура #уся_Беларусь
Беларускі час №91

📍Беларусь, усе рэгіёны

🔺 У Хойніках у ноч на 9 лютага ўпаў дрон, а 13 лютага над Гомелем быў збіты яшчэ адзін. Аднак беларускія чыноўнікі ніяк не каментуюць гэтую сітуацыю, як і не каментуюць яны ўдар дрона па саркафагу ЧАЭС у Прыпяці.

🔺 Эміграцыя – заўсёды выклік. Але калі ты чалавек з інваліднасцю, гэты выклік становіцца ў шмат разоў больш складаным. Як гэта – кінуць усё, з'ехаць у невядомасць? Дзе лепш, на радзіме альбо ў невядомай краіне, дзе цябе «ніхто не чакае»?

🖨 Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot
Падборка за тыдзень

Калі вы прапусцілі выхад газеты альбо адклалі на потым і забыліся раздрукаваць, мы сабралі для вас усе апошнія выпускі за тыдзень у адной падборцы.

🖨 Файлы для друку:

🔺Беларускі час №91
🔺7 Чижей №196
🔺Літаратурная Беларусь №2 (222)
🔺Buślanka №6
🔺Вісник №28-29

Абірайце газету, друкуйце і дзяліцеся з суседзямі!

Больш газет на канале @by_prosvet

Падтрымайце беларускі самвыдат спосабамі па спасылцы👈

Дасылайце любыя пытанні/прапановы нам праз бот @by_prosvet_feedback_bot

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь
📮 Рэспубліка № 26

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 👈
🛎 7 Чижей №197

📍Менск

— пратэсныя акцыі раёна за тыдзень
— сустрэча Трампа і Зяленскага ў Вашынгтоне
— беспілотнік, які выклікаў энергетычны калапс у Мазыры
— гісторыя палітвязня Андрэя Паротнікава

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
🗞 Палешукі № 26

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 👈

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
Падборка за тыдзень

Калі вы прапусцілі выхад газеты альбо адклалі на потым і забыліся раздрукаваць, мы сабралі для вас усе апошнія выпускі за тыдзень у адной падборцы.

🖨 Файлы для друку:

🔺Палешукі №27
🔺Рэспубліка №27
🔺7 Чижей №198
🔺Беларускі час №92

Абірайце газету, друкуйце і дзяліцеся з суседзямі!

Больш газет на канале @by_prosvet

Падтрымайце беларускі самвыдат спосабамі па спасылцы👈

Дасылайце любыя пытанні/прапановы нам праз бот @by_prosvet_feedback_bot

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь