By_Help
778 subscribers
125 photos
5 videos
271 links
Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням

Сувязь: t.me/eolonir
加入频道
Дарагія сябры,
пастараемся адказаць тут разам на ўсе пытаньні пра @by_help, якія мы атрымвалі цягам апошняга дня.

1. Ці працягнецца выплата штрафаў?

Так, тут нічога не зьмяняецца. На цяпер мы аплочваем тыя штрафы, заяўкі па якіх былі апрацаваныя да 9/8. Калі вы складалі нам заяўку і мы пацьвердзілі, што яна выстаўленая ў чаргу на аплату - вы атрымаеце ад нас паведамленьне аб тым, што аплата была выкананая.
Як толькі рэанімуецца праца мэсэнджэраў, мы працягнем працу над апрацоўкай усіх пазасталых заявак. Форма для заяўкі на кампэнсацыю штрафа - bit.ly/byhelpme. Мы й зараз апрацоўваем тое, што маем, але без мэсэнджэраў праверка інфармацыі ідзе павальней.

2. Як вы будзеце плаціць параненым у пратэстах?

Мы апрацуем пратакол цягам сёньняшнега дня й заўтра паведамім, якія крокі трэба зрабіць будзе, каб атрымаць дапамогу.

3. Ці людзі ў Беларусі ведаюць пра такую агромністую сабраную суму?

Так, апдэйты пра наш збор з'яўляюцца ў папулярных ТГ-каналах, і мы спадзяемся, што, нягледзячы на блакаду, інфармацыя дацірае да дастатковай колькасьці людзей - дапамагайце і вы, распаўсюджвайце!

4. Ці запаволіцца праца кампаніі ад блякаваньня Інтэрнэту?

"Это нас, конечно, огорчит, но не остановит". Цалкам заблякаваць сеціва немагчыма, бо ляжа ўся эканоміка, доўга трымаць часткова заблякаваным таксама не - дзеля той самай прычыны. Але нават і з абмежаваным інтэрнэтам мы працягваем апрацоўку заявак, якія ёсьць, і спадзяемся, што вы нам дапаможаце раскідаць інфармацыю пра дапамогу для параненых, як толькі мы апублікуем пратакол.

Za vaši a naši svobodu (мы ж, по мнению главного вирусолога, из Чехии работаем, да)

ЗБОРЫ ДАПАМОГІ - кожная капейка важная!

на Facebook www.belarus97.pro
ці https://www.facebook.com/donate/1123543824684874/1179674872398974/

на PayPal bit.ly/byhelppaypal
ці
наўпрост на адрас [email protected]

#By_Help2020 #ямы97
У Літве разгарнулі аб’яднаную ініцыятыву падтрымкі Беларусі “Go, Belarus!“. “Нашым братам і сёстрам, якія змагаюцца адзіным фронтам супраць састарэлага рэжыму, патрэбная дапамога. На медыкаменты, транспарт, сродкі абароны, сувязь, іншыя арганізацыйныя патрэбы”, - пішуць арганізатары, - “Яшчэ ніколі беларускі народ не быў так блізка да свабоды”.
Сродкі на дапамогу Беларусі накіроўваюцца на адзіны рахунак Дому правоў чалавека ў Вільні. Затым усе сабраныя грошы будуць перададзеныя ініцыятыве „@BY_HELP“.

Дапамогу Беларусі ініцыявалі вядомыя літоўскія дзеячы:
- Бенэдыктас Ванагас, аўтагоншчык, удзельнік «Раллі Дакар»;
- Адрыя Чэпайце, рэжысёр;
- Альгірдас Талятас, святар;
- Віціс Юрконіс, палітолаг;
- Намеда Марчэнайце, мастачка, тэлевядоўца;
- Альгірдас Каўшпедас, музыка, фронтмэн гурта “Antis“;
- Рыціс Зямкаўскас, журналіст;
- Міндаўгас Няфас, гісторык і настаўнік;
- Дэйнюс Радзявічус, старшыня З’яднання журналістаў Літвы і многія іншыя.

Падрабязней па спасылцы https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=103868158101383&id=102860091535523

ЗБОРЫ ДАПАМОГІ

на Facebook www.belarus97.pro
ці https://www.facebook.com/donate/1123543824684874/1179674872398974/

на PayPal bit.ly/byhelppaypal
ці
наўпрост на адрас [email protected]

#By_Help2020 #ямы97