Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы — на патнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей шукаць і знаходзіць стажыроўкі, стыпендыі і праграмы падтрымання.
▫️ Конкурс праектных прапаноў Belarus Beehive 2.0. Запрашаюць да ўдзелу зарэгістраваныя арганізацыі і нефармальныя групы. Можна падаваць праекты (з бюджэтам да €60 тыс.), скіраваныя на дэмакратычныя змены, умацаванне салідарнасці і актывізацыю грамадскай дзейнасці.
Даведацца больш
▫️ Адукацыйны курс “Журфак па суботах” БАЖ і Press Club Belarus. Запрашаюць ахвотных стаць журналістам (пачаткоўцы), паглыбіць свае веды (дзейныя прафесіяналы) ці атрымаць спецыялізацыю (паглыблены ўзровень). Заняткі будуць праходзіць офлайн у Варшаве і Вільні.
Даведацца больш
▫️ Лекцыя “Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы” ў межах праекта culture makes. Запрашаюць усіх, хто цікавіцца сучасным крытычным тэатрам. Пра тэатр як мастацтва крытычнае распавядзе даследчыца і выкладчыца Вікторыя Табак.
Даведацца больш і зарэгістравацца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
— Улетку і ўвосень 2024 праходзіла шмат выстаў з удзелам беларускіх мастачак і мастакоў, таму ў межах праекта я імкнулася расказваць найперш пра такія падзеі. Важна даваць магчымасць убачыць імпрэзы і работы мастакоў тым, хто не мае шансу наведаць выставы асабіста. Так, толькі ў межах найбуйнейшага ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе фестывалю сучаснага мастацтва Warsaw Gallery Weekend адбыліся тры выставы з удзелам беларусаў, — распавядае Вольга Мжэльская. — Тым не менш, я зрабіла і два інтэрв’ю — з Янай Шостак і Аляксеем Лунёвым. І калі Яна — асоба, якая часта знаходзіцца ў публічнай прасторы і для якой гэта важна, то Аляксей Лунёў — поўны антыпод ёй. Для яго больш значныя працэсы, што адбываюцца ўнутры яго самога. Я хацела пазнаёміць публіку з асаблівым, адметным поглядам на свет, які ёсць толькі ў Аляксея.
Вольга кажа, што часта атрымлівае ў асабістыя паведамленні цёплыя словы падзякі за праект ад беларусаў з Беларусі, а гэта — найлепшая ўзнагарода за ўкладзеныя сілы і час.
— З кожным героем і гераіняй усiх трох cезонаў нашыя размовы дасягалі даволi глыбокага ўзроўню: мы не толькі гаварылі пра мастацтва, але і дакраналіся да сэрцаў адно аднаго, — дзеліцца аўтарка. — Ці будзе працяг? Абавязкова! З таго, што магу ўжо цяпер праанансаваць: я выйграла паўгадавую стыпендыю ад Варшавы, і ў другой палове 2025 года ў межах "Гутарак… " выйдзе спецпраект, прысвечаны сучаснаму польскаму мастацтву.
Глядзець “Гутаркі маленькага геданіста”:
Відэа: з архіва праекта
✔️ Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, знойдзеце ў адмысловай галерэі (дапаўняецца)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Сабралі для вас гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.
Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы — на патнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей шукаць і знаходзіць стажыроўкі, стыпендыі і праграмы падтрымання.
🔝 Шанс для творцаў трапіць у дайжэст @sekktor і тым самым пашырыць уласную аўдыторыю, паскорыць пошук працы, новых каманд, замоўцаў ці партнёраў
Даведацца больш
▫️ Cтыпендыі на побыт у рэзідэнцыі для пісьменнікаў з Беларусі, Літвы і Украіны ад урочышча "Грушкі" і Таварыства для дыялогу Tropinka.
Час рэзідэнцыі: з 7 па 21 сакавіка 2025.
Дэдлайн падачы заяўкі: 31 студзеня.
Даведацца больш
▫️ Побыт і творчасць у Мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве ад “Дома Творцаў” для беларускіх мастакоў.
Час рэзідэнцыі: сакавік 2025.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 1 лютага
Даведацца больш і падаць заяўку
▫️ Адукацыйны курс “Сейбіт прамовы” па майстэрстве публічных выступленняў ад рэжысёра Андрэя Саўчанкі.
Онлайн, 6 сустрэч цягам трох тыдняў, старт: 27 студзеня
Даведацца больш і падаць заўяку
🔥 Сёння (24 студзеня) дэдлайн!
Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы — на патнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей шукаць і знаходзіць стажыроўкі, стыпендыі і праграмы падтрымання.
Даведацца больш
▫️ Cтыпендыі на побыт у рэзідэнцыі для пісьменнікаў з Беларусі, Літвы і Украіны ад урочышча "Грушкі" і Таварыства для дыялогу Tropinka.
Час рэзідэнцыі: з 7 па 21 сакавіка 2025.
Дэдлайн падачы заяўкі: 31 студзеня.
Даведацца больш
▫️ Побыт і творчасць у Мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве ад “Дома Творцаў” для беларускіх мастакоў.
Час рэзідэнцыі: сакавік 2025.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 1 лютага
Даведацца больш і падаць заяўку
▫️ Адукацыйны курс “Сейбіт прамовы” па майстэрстве публічных выступленняў ад рэжысёра Андрэя Саўчанкі.
Онлайн, 6 сустрэч цягам трох тыдняў, старт: 27 студзеня
Даведацца больш і падаць заўяку
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Да 31 студзеня ў шатландскім Эдынбургу праходзіць выстава Ксішы Анёлавай “Беларускі мартыралог”.
Партрэты беларускіх палітвязняў, намаляваныя на шпалерах. Празрыстыя твары зняволеных, якія з турэмнай камеры шчырымі вачыма глядзяць наўпрост у душу. Праект атрымаў падтрымку #ArtPowerBelarus (у межах праграмы прайшло 4 выставы).
Маштаб вандровак гэтых сціплых партрэтаў уражвае. Выставу двойчы дэманстравалі ў Страсбургу, ладзілі ў Вільні, Варшаве, Ольштыне, Любліне, Капенгагене, Брно і Бруселі, наступнымі прыпынкамі сталіся Рым, Турын, Балонья і Лондан. Пасля завяршэння выстаўкі ў Эдынбургу работы скіруюцца ў Глазга, ёсць планы па арганізацыі выставаў у Ірландыі.
Праект сабраў дзясяткі захопленых водгукаў у еўрапейскай прэсе, а не так даўно працы Ксішы Анёлавай прысвяціла артыкул брытанскае выданне The Times.
Сапраўдная гісторыя поспеху! Калі б не той боль, пакуты і слёзы, што стаяць за кожным з партрэтаў.
“Паспяховым праект станецца, калі ўсе героі маіх работ выйдуць на волю, — кажа Ксіша Анёлава. — Цяжка несці гэты боль у свет, але з кожнай новай выставай, кожным прыпынкам у новым горадзе “Беларусі мартыралог” пашырае кола прыхольнікаў. Нам у профіль прыходзіць шмат паведамленняў, а наведвальнікі часта адзначаюць, што партрэты працуюць так, як і мусіць працаваць арт — праз мову мастацтва расказваюць гісторыю беларусаў усяму свету”.
📱 Сачыць за праектам у Instagram

“У гэтай працы я даследую тэму трансфармацыі праз метафару саду, дзе чалавек сам уплывае на правяву самога сябе, — тлумачыць аўтарка. — У праекце распавядаю, як ператварыць свой жыццёвы досвед ва ўрадлівую глебу для росту і стварэння ўнутранага дому. Праект набывае фізічную форму, увасабляючы гэты ўнутраны рост з дапамогай розных мастацкіх сродкаў, такіх як скульптура, відэа-арт, гукавая інсталяцыя, аналагавая фатаграфія і графіка”.
Цэнтральным візуальным матывам відэа з'яўляецца серыя скульптур. Гэта коканы матылькоў — сімвал індывідуальнай метамарфозы і пераходу з аднаго стану ў іншы.
Для напісання музыкі Марыя Алена запрасіла вядомую беларускую кампазітарку Вольгу Падгайскую, для выканання – гітарыстку з Беларусі з сусветным іменем Наталлю Ліпніцкую, аператар — Андрэй Васкрасенскі.
Дарэчы, адна са скульптур, створаных у межах праекта, стала фіналістам міжнароднага італьянскага конкурсу COMEL Arte Contemporanea Award і атрымала адмысловую прэмію журы.
🔗 Даведацца больш пра конкурс і прачытаць інтэрв’ю з Марыяй Аленай
Tu Sei Il Giardino будзе неўзабаве прэзентаваны ў Кракаўскай Віле Дэц’юша.
Сачыць за навінамі пра праект:
на сайце аўтаркі і
✔️ Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, знойдзеце ў адмысловай галерэі (дапаўняецца)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎧 Каго мы падтрымалі грантам мабільнасці ArtPowerBelarus: перакладчык Сяргей Шупа і яго праект па стварэнні новага беларускамоўнага аўдыягіда для Музея гісторыі польскіх яўрэяў POLIN.
Яўрэйская культура — вялікі складнік культуры беларускай. Нашая краіна займала вельмі важнае месца ў гісторыі ўсходнееўрапейскага яўрэйства. У міжваеннай падсавецкай Беларусі яўрэі складалі каля 12% насельніцтва, не менш іх было і на беларускіх землях у складзе міжваеннай Польшчы. У 1920-1930-х гадах ідыш быў адной з чатырох афіцыйных моваў Беларусі, на ім працавалі ўнівэрсітэт і школы, тэатры і суды, выходзілі газеты і часопісы. Таму сёння POLIN — найважнейшая музейная ўстанова, дзе беларусы могуць пазнаёміцца са страчаным яўрэйскім аспектам сваёй спадчыны.
“Перакладаць было няцяжка: тэматыку я досыць добра ведаю. Шматгадовы досвед працы радыёжурналістам таксама добра дапамог — начытаць тэкст, тэхнічна апрацаваць запіс, падрыхтаваць матэрыял пад ключ для тэхнічнай фірмы, якая абслугоўвае аўдыёгіды — гэтая праца была мне добра знаёмая, — дзеліцца Сяргей Шупа. — Вельмі дапамагло наведванне музея для верыфікацыі тэксту на месцы, у рэальных умовах, дзе можна было ўсё ўжывую пабачыць і памацаць. Асобная падзяка Аляксандры Трутневай, стажорцы музея, якая зрабіла якасную рэдактуру тэксту”.
Такім чынам, польскі музей POLIN, які і да таго быў трошкі беларускім з увагі на геаграфічны ахоп матэрыялу, цяпер атрымаў дадатковую беларускую “падсветку”, зрабіўся яшчэ бліжэйшым да беларусаў.
То запрашаем!
✔️ Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, знойдзеце ў адмысловай галерэі (дапаўняецца)
Яўрэйская культура — вялікі складнік культуры беларускай. Нашая краіна займала вельмі важнае месца ў гісторыі ўсходнееўрапейскага яўрэйства. У міжваеннай падсавецкай Беларусі яўрэі складалі каля 12% насельніцтва, не менш іх было і на беларускіх землях у складзе міжваеннай Польшчы. У 1920-1930-х гадах ідыш быў адной з чатырох афіцыйных моваў Беларусі, на ім працавалі ўнівэрсітэт і школы, тэатры і суды, выходзілі газеты і часопісы. Таму сёння POLIN — найважнейшая музейная ўстанова, дзе беларусы могуць пазнаёміцца са страчаным яўрэйскім аспектам сваёй спадчыны.
“Перакладаць было няцяжка: тэматыку я досыць добра ведаю. Шматгадовы досвед працы радыёжурналістам таксама добра дапамог — начытаць тэкст, тэхнічна апрацаваць запіс, падрыхтаваць матэрыял пад ключ для тэхнічнай фірмы, якая абслугоўвае аўдыёгіды — гэтая праца была мне добра знаёмая, — дзеліцца Сяргей Шупа. — Вельмі дапамагло наведванне музея для верыфікацыі тэксту на месцы, у рэальных умовах, дзе можна было ўсё ўжывую пабачыць і памацаць. Асобная падзяка Аляксандры Трутневай, стажорцы музея, якая зрабіла якасную рэдактуру тэксту”.
Такім чынам, польскі музей POLIN, які і да таго быў трошкі беларускім з увагі на геаграфічны ахоп матэрыялу, цяпер атрымаў дадатковую беларускую “падсветку”, зрабіўся яшчэ бліжэйшым да беларусаў.
То запрашаем!
✔️ Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, знойдзеце ў адмысловай галерэі (дапаўняецца)
🔥 Сабралі для вас гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.
Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы — на патнёрскім канале @sekktor.
sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей шукаць і знаходзіць стажыроўкі, стыпендыі і праграмы падтрымання.
🔔 Вакансія куратара/-кі праекта памяці Алеся Пушкіна.
Абавязкі:
- Арганізаваць выставу памяці Алеся Пушкіна;
- Правесці конкурс даследчыцкай стыпендыі імя Алеся Пушкіна;
- Удзельнічаць у стварэнні кантэнту пра творчасць мастака;
- Далучыцца да падрыхтоўкі мастацкага альбома.
Даведацца больш
Дэдлайн для рэзюмэ: 28 лютага.
Падаць заяўку можна праз email: [email protected]. Трэба даслаць CV і матывацыйнае эсэ на тэму “Як прыцягнуць увагу да творчасці Алеся Пушкіна”.
❕ Даследчыя і навучальныя стыпендыі ў Польшчы ад праграм Lane Kirkland Scholarships і Kirkland Research.
Для кандыдытаў/-ак з вышэйшай адукацыяй (навучальная) і досведам даследчай працы не менш як 4 гады (даследчая).
Дэдлайн: 1 сакавіка
Даведацца больш
📱 Міні-курс "Партфоліа-менеджмент для творцаў" ад куратаркі Вольгі Кліп і sekktor. Серыя відэалекцый, што дапамогуць самастойна распрацаваць базавы пакет дакументаў для прафесійнай самапрамоцыі творцы.
Глядзець
Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы — на патнёрскім канале @sekktor.
sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей шукаць і знаходзіць стажыроўкі, стыпендыі і праграмы падтрымання.
Абавязкі:
- Арганізаваць выставу памяці Алеся Пушкіна;
- Правесці конкурс даследчыцкай стыпендыі імя Алеся Пушкіна;
- Удзельнічаць у стварэнні кантэнту пра творчасць мастака;
- Далучыцца да падрыхтоўкі мастацкага альбома.
Даведацца больш
Дэдлайн для рэзюмэ: 28 лютага.
Падаць заяўку можна праз email: [email protected]. Трэба даслаць CV і матывацыйнае эсэ на тэму “Як прыцягнуць увагу да творчасці Алеся Пушкіна”.
❕ Даследчыя і навучальныя стыпендыі ў Польшчы ад праграм Lane Kirkland Scholarships і Kirkland Research.
Для кандыдытаў/-ак з вышэйшай адукацыяй (навучальная) і досведам даследчай працы не менш як 4 гады (даследчая).
Дэдлайн: 1 сакавіка
Даведацца больш
Глядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎎 Сёння ў аб’ектыве — тэатр.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 1️⃣3️⃣ тэатральных праектаў. Гэта 9️⃣ праектаў 4️⃣ мабільнасці. Не пра ўсе з іх мы можам распавядаць публічна (праз засцярогі бяспекі з боку саміх удзельнікаў), але запісы некаторых пастановак вы можаце паглядзець проста цяпер на YouTube.
▫️ “Угу — навіны лесу” — спектакль для дзяцей, створаны тэатральнай студыяй “Дзея другая”. Пугач і Вавёрка спрабуюць разабрацца.
▫️“Сумны Суп” — феерычная дзіцячая пастаноўка тэатру Pryehali на аснове аднайменнай кнігі Вольгі Гапеевай. 🚌 Гэты ж калектыў быў падтрыманы таксама грантам мабільнасці і зладзіў гастролі спектаклю па Польшчы (адбыліся паказы ў Кракаве і Уроцлаве).
▫️“Дзікае паляванне караля Стаха” — зорная опера Беларускага Свабоднага тэатру. Над пастаноўкай працавалі: кампазітарка Вольга Падгайская, паэт Андрэй Хадановіч, дырыжор Віталь Алексяёнак, цэлы россып таленавітых беларускіх і ўкраінскіх оперных спевакоў. Намінацыя за выключныя дасягненні на Olivier Award.
▫️“Зэкамерон” — спектакль “Вольных Купалаўцаў” на аснове аднайменнай кнігі прозы палітвязня Максіма Знака. Сумны гумар з-за кратаў, турэмныя песні і шмат балючай шчырасці.
✈️ Грантамі мабільнасці ў ліку іншых былі падтрыманыя: удзел саўндрамы Coma Паліны Дабравольскай у міжнародным фэсце ў Берліне , а таксама паказ батлейкі “Купала. Пачатак” у Вільні.
✔️ Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Цягам першай яе эдыцыі (2023-2024) былі падтрыманыя 83 праекты і 57 мабільнасцяў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📚 Hаступны прыпынак — літаратура, лідар праграмы па колькасці падтрыманых заявак.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 2️⃣0️⃣ літаратурных праектаў. Гэта 1️⃣4️⃣ праектаў і 6️⃣ мабільнасцяў.
Як узбагацілася беларуская літаратурная прастора, дзякуючы ArtPower? Мяркуйце самі:
▫️Пабачылі свет 7️⃣ новых кніг. У іх ліку — выданне беларускага перакладу рамана “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака (пераклаў з ідышу – Сяргей Шупа).
🎧 Камандай audiobooks.by запісаныя 5️⃣ новых аўдыякніг беларускай класікі.
🚌 Прайшлі 5️⃣ турнэ пісьменнікаў, выдаўцоў і мастакоў. У іх ліку — вандроўка паэткі Насты Кудасавай і мастачкі Святланы Дземідовіч у Прагу, Капенгаген і Рыгу і літаратурнае турнэ Андрэя Янушкевіча, Альгерда Бахарэвіча, Юлі Цімафеевай і Сяргея Шупы па гарадах Чэхіі, Літвы, Польшчы і Латвіі.
▫️Наладзіў працу Інстытут беларускай кнігі, чыя мэта — спрыянне шырокай прэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.
▫️Развівалася бібліятэка “Чытальня” ў Вільні. Гэтая пляцоўка паўстала дзякуючы падтрымцы чытачоў “Новай Беларусі”, а ArtPower Belarus дапамагла ёй стаць больш устойлівай.
✈️ Адбылася даследчая вандроўка пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты з мэтай збору матэрыялу для новай кнігі.
🚌 Сталася магчымай прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі “Мая мама ў турме” ў італьянскай Праце і ў межах імпрэзы — тэрапеўтычны майстар-клас Ірыны Новік.
*Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Цягам першай яе эдыцыі (2023 - 2024) падтрыманыя 83 праекты і 57 мабільнасцяў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖼 Сёння гаворка пойдзе пра візуальнае мастацтва.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 2️⃣0️⃣ арт-праектаў. Гэта 8️⃣ праектаў і 1️⃣2️⃣ мабільнасцяў. Дарэчы, арт з’яўляецца лідарам па колькасці мабільнасцяў, падтрыманых праграмай.
Упэўненыя, што пра многія з гэтых праектаў вы чулі, многія работы бачылі, а выставы – наведвалі. Але давайце прыгадаем іх яшчэ раз.
▫️“Беларускі мартыралог” Ксішы Анёлавай — цыкл партрэтаў беларускіх палітвязняў, намаляваных на шпалерах. Мастацка-місійны праект з багатай гастрольнай гісторыяй.
▫️“Ад краю да краю” — выстава-інсталяцыя мастака Ігара Цішына ў Музеі Вольнай Беларусі. Яшчэ адна балючая метафара Беларусі як тэрыторыі болю, скрыжавання культур і часоў.
▫️I Had a Dream, but I Wasn’t Sleeping… — выстаўка смелых масак і лялек Насты Рыдлеўскай, што прайшла ў межах праекта Art Revolution. Амаль што няёмкая экскурсія ў свет эмоцый мастачкі.
▫️Ales Pushkin. — праект-прысвячэнне Алесю Пушкіну ў Музеі Вольнай Беларусі. Натхненнем сталі акцыі і перформансы Алеся Пушкіна, якія ён ладзіў з 1989 года.
▫️alespushkin.com — яшчэ адзін праект памяці Алеся Пушкіна. Сайт-каталог, створаны прыхільнікамі мастака. Тут ужо сабраныя многія ўнікальныя матэрыялы, фотаздымкі, успаміны і іншыя прыватныя матэрыялы.
✈️ Lazaret — Выстава работ мастачкі Cemra ў Празе. Як сцвярджае сама мастачка, “Lazaret — гэта месца, дзе пануюць суперажыванне і спачуванне, дзе вы можаце прайсці лячэнне і атрымаць нешта сапраўды гаючае".
✈️ “Надзея без страху” — дзякуючы падтрымцы праграмы мабільнасці ArtPower Belarus выставы мастачкі Надзеі Букі былі арганізаваныя ў Пізе і Фларэнцыі (Італія).
✈️ Таксама грантам мабільнасці была падтрыманая вандроўка арт-менеджаркі і куратаркі Вольгі Кліп у Парыж. Тут яна наведала знакаміты кірмаш Art Basel, 3 іншыя мастацкія кірмашы і каля 10 выставаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎞 Наступны прыпынак — кіно.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 1️⃣4️⃣ праектаў з гэтай сферы. Гэта 8️⃣ праектаў і 6️⃣ мабільнасцяў. Давайце прыгадаем некаторыя з іх.
📽 Онлайн-кінатэатр Vodblisk. Платформа, створаная, каб беларусы адкрывалі для сябе новыя імёны, наратывы, фарматы нашага нацыянальнага кіно.
🎧 Запіс гуку да анімацыйнай стужкі “Заяц” паводле верша Валера Маракова. Праз сродкі анімацыі аўтары імкнуцца даць голас сучасным беларускім творцам, якія працягваюць прамаўляць, нягледзячы на цэнзуру, рэпрэсіі і выгнанне.
🎥 Беларускі кінаклуб “Кінакола” у Варшаве — прагляды стужак беларускіх рэжысёраў, абмеркаванні і сустрэчы са стваральнікамі кіно.
✈️ Дзякуючы праграме мабільнасці ArtPower Belarus праект Art Revolution узяў удзел у кінафестывалі FEST у Эшпіньё, Партугалія, а рэжысёр Максім Швед здзейсніў вандроўку ў Швецыю (тут зладзіў паказы сваіх фільмаў для беларускай дыяспары) і Нідэрланды, дзе стаў удзельнікам фэсту дакументальнага кіно IDFA.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Сёння гаворка пойдзе пра музыку.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 1️⃣8️⃣ праектаў з гэтай сферы. Гэта 9️⃣ праектаў і 9️⃣ мабільнасцяў. Мы ўпэўненыя: вы чулі песні нашых непублічных гранці, бывалі на іх выступленнях у розных краінах свету. Давайце прыгадаем некаторыя з праектаў, для якіх згадка нашай падтрымкі з'яўляецца бяспечнай.
🎧 “Пазначаныя жоўтым” — міждысцыплінарны праект Крысціны Дробыш, рэпера Angst і праваабарончага цэнтра “Вясна”. Музычны альбом пра шлях палітвязня. Яшчэ адна сумная грань сучаснай беларускай паўсядзённасці. Разуменне, што за кратамі ў роднай краіне пакутуюць тысячы нявінна асуджаных людзей.
🧳 Альбом Emihranty гурта Volski. Музычная п’еса пра новую ідэнтычнасць, з якой знаёмяцца і спрабуюць пасябраваць многія беларусы.
🚌 Праграмаю мабільнасці ArtPower Belarus падтрыманыя гастролі баяніста-віртуоза Алеся Ясінскага па Польшчы, Германіі і Чэхіі.
Хор вольных беларусаў улетку зладзіў спеўную вечарыну ў Гасцёўні Беларускай Рады культуры ў Вільні
🎹 Кацярына Льдокава з гурта Mova Dreva (Партугалія) выступіла з беларускімі музыкамі ў Варшаве, а Піт Паўлаў зайграў свае хіты на канцэрце ў Вене.
💃 Была зладжаная серыя майстар-класаў па гукавой імправізацыі ад опернай спявачкі і выкладчыцы вакалу Дар’і Новік у Вільні, Беластоку, Гданьску і Познані. Гэтыя сустрэчы сталіся магчымасцю паспяваць, падзяліцца эмоцыямі і проста пабыць разам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння гаворка пойдзе пра медыя.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 12 медыяпраектаў. Гэта падкасты, тэлеграм-каналы, профілі ў сацсетках, серыі відэа на YouTube і асобныя медыі. Давайце прыгадаем некаторыя з іх.
“Гутаркі маленькага геданіста” — серыя відэаінтэрв’ю з беларускім мастакамі пра іх творчыя пошукі, задумкі, выставы і планы. Аўтарка праекта — куратарка, арт-менеджарка Вольга Мжэльская. У роліках, якія публікуюцца ў профілі Вольгі ў Instagram, гаворка ідзе таксама пра міжнародныя выставачныя праекты, у якіх удзельнічаюць беларускія артысты.
“Нашы ў Польшчы” — YouTube-праект шоумена, музыканта, мастака і калумніста Лявона Вольскага пра вуліцы ў польскіх гарадах, названыя ў гонар знакамітых беларусаў. Так, вы даведаецеся, што самыя беларускія гарады (паводле назваў вуліц) – на Беласточчыне, там ёсьць вуліцы, названыя імёнамі беларусаў, якія ўсведамлялі сябе менавіта беларусамі — Тарашкевіча, Каліноўскага, Коласа. Але, калі адштурхоўвацца ад колькасці, дык самы беларускі горад Польшчы — Варшава. Тут ёсць вуліцы Манюшкі, Касцюшкі, Плятэр, Міцкевіча, Кандратовіча (і Сыракомлі), Чачота, удзельнікаў антырасейскіх паўстанняў беларускага паходжання.
“Ты — Сад” — міждысцыплінарны медыяпраект Марыі Алены Банэт. Надзвычай эстэтычнае відэадаследаванне тэмы трансфармацыі асобы праз метафару саду. Праект сабраў зорную каманду. над музыкай працавала вядомая кампазітарка Вольга Падгайская, выкананне – гітарыстка з Беларусі з сусветным іменем Наталля Ліпніцкая, аператар — Андрэй Васкрасенскі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Першая эдыцыя ArtPower Belarus завершаная. Шырокая праграма спрыяння беларускай культуры, якую Беларуская Рада культуры рэалізоўвала сумесна з Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу, больш як два гады дапамагала беларускім творцам рэалізоўваць уласныя ідэі, падарожнічаць, вучыцца і пашыраць культурніцкую прастору.
ArtPower Belarus у лічбах:
▪️Вылучаныя 140 грантаў на праекты і мабільнасці, якія ахапілі розныя сферы – ад літаратуры і музыкі да візуальных мастацтваў і кіно. Удзельнікі праграмы не толькі атрымлівалі рэсурсы для рэалізацыі праектаў, але і мелі шанец пашыраць сетку прафесійных кантактаў, ладзіць сумесныя праекты і заяўляць пра сябе на міжнародным узроўні.
▪️Дзякуючы праграме беларуская культура стала багацейшая на 83 творчыя праекты, 231 асоба атрымала магчымасць падарожнічаць па Еўропе дзеля прафесійнага развіцця, працы ў архівах, удзелу ў рэзідэнцыях і прэзентацыі сваіх праектаў. Для паловы ўдзельнікаў гэта была першая міжнародная творчая вандроўка.
▪️Усяго каманда праграмы атрымала 707 заявак на агульную суму амаль 13 мільёнаў еўра – у 6 разоў больш за магчымасці ўсёй праграмы. Гэта сведчанне вялікага запыту на падтрымку незалежнай беларускай культуры, але і адзнака неверагоднага творчага патэнцыялу беларусаў, які, мы ўпэўненыя, застаецца і сёння настолькі ж высокім
▪️Падтрыманыя праекты былі рэалізаваныя не толькі за мяжой – каманды 56 праектаў і мабільнасцяў ахоплівалі творцаў унутры Беларусі. Такім чынам, ArtPower Belarus садзейнічала захаванню і развіццю незалежнай культуры нават у неспрыяльных умовах.
Але галоўнае: ArtPower Belarus дала творчы штуршок сотням артыстаў, даследчыкаў і дзясяткам арганізацый, дапамагала беларусам заставацца часткай агульнага культурнага поля і пашыраць нацыянальныі кантэкст. Гэта быў няпросты шлях, але моцная і свабодная грамадзянская супольнасць абапіраецца на свабодную культуру – таму мы працягваем!
Што далей?
Сачыце за навінамі – другая эдыцыя ArtPower Belarus стартуе неўзабаве. А пакуль можна паглядзець, якія праекты былі ўжо падтрыманыя.
Даведацца больш пра вынікі ArtPower Belarus.

Вясна — час абуджэння, адраджэння і цудаў. Менавіта так адчувае гэтую пару года мастачка Аксана Гатальская — фрагмент яе работы “Вясна ідзе” будзе ўпрыгожваць наш лагатып.
Зараз мастачка жыве ў вёсцы ў Польшчы, дзе працуе над рэалізацыяй праекта «Старая школа» — прасторы для творцаў у асяроддзі прыроды. Тут можна будзе знайсці натхненне і атрымаць падтрымку для сваіх ідэй.
Аксана не толькі стварае карціны і ілюстрацыі для кніг (у тым ліку дзіцячых), але і працуе ў галіне камп’ютарнай графікі, займаецца мастацкім афармленнем і дэкорам. Яе работы можна паглядзець і набыць праз сацсеткі. Атрыманыя сродкі мастачка скіроўвае на падтрымку “Старой школы”.
📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася ваша карціна, — пішыце на [email protected].
❗️ Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе і клапаціцеся пра бяспеку ў сеціве.

Працягваем расказваць пра вынікі першай эдыцыі #ArtPowerBelarus і знаёміць вас з самымі яскравымі праектамі беларускіх творцаў, падтрыманымі грантамі і мабільнасцямі.
Наступны прыпынак — міждысцыплінарныя праекты, задуманыя і створаныя на памежжы мастацтваў, плыняў, сфераў.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 15 праектаў з гэтай катэгорыі. Гэта 8 праектаў і 7 мабільнасцяў. Давайце прыгадаем некаторыя з іх.
“Слуцкі пояс для Вільні” — серыя навукова-папулярных лекцый і майстар-класаў пра гісторыю і традыцыі стварэння аднаго з сімвалаў беларускай культуры — Слуцкіх паясоў. У якасці спікераў у праекце бралі ўдзел беларускія, літоўскія, польскія і турэцкія навукоўцы. Глядзець на YouTube
Аўдыягід на беларускай мове для Музея гісторыі польскіх яўрэяў POLIN — знакавы праект для ўсёй беларускай прасторы. Аўтар і выканаўца — перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа. POLIN — адзін з найбуйнейшых музеяў у свеце, прысвечаных гісторыі яўрэяў, і Беларусь займае ў гэтай гісторыі важнае месца.
“Птушкі па-за палітыкай?” — цыкл выставаў, што прайшлі ў Польшчы, Літве і Германіі. Калажы з птушкамі ў галоўнай ролі расказваюць, як цесна ў Беларусі тэма абароны навакольнага асяроддзя пераплеценая з палітыкай. Экасістэмы ў Беларусі пад пагрозай з-за неадукаванасці і недальнабачнасці прадстаўнікоў улады, старажытная Белавежская пушча як дэкарацыі для мігранцкага крызісу, пераслед экаактывістаў.
Праграмай мабільнасці ў гэтай катэгорыі была падтрыманая паблік-арт суполка Art Yard Community і яе ўдзел у фестывалі Freedom Tour 2024 у горадзе Аса (Åsa) і вёсцы Фаргарыд (Färgaryd), Швецыя. Падчас міжнароднай імпрэзы Art Yard Community стварыла два муралы, якія дапоўняць прастору мясцовасці і будуць служыць напамінам пра падзею.
ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Цягам першай яе эдыцыі (2023-2024) падтрыманыя 83 праекты і 57 мабільнасцяў.
Вынікі праграмы

🔥Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.
Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы – на партнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей арыентавацца ў свеце магчымасцяў.
▫️ Грант European Cooperation Projects Small Scale для арганізацый у сферы культуры і крэатыўных індустрый, якія хочуць рэалізаваць міжнародны праект.
Фінансаванне: да 200 000 EUR (пакрывае да 80% бюджэту).
Дэдлайн для падачы заяўкі: 13 траўня.
Даведацца больш
▫️ Incubator 2025 — трэнінг-інкубатар у Стамбуле для культменеджараў, куратараў і лідараў праектаў, якія хочуць працаваць з грантавымі праграмамі ЕС (Creative Europe, Erasmus+, Interreg, Erasmus for Young Entrepreneurs, CERV) і знайсці партнёраў.
Калі: 7–10 кастрычніка 2025.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 4 красавіка.
Даведацца больш
▫️9-месячная ментарская праграма DO ART TOGETHER для фатографаў і мастакоў, у тым ліку з досведам міграцыі. Падыходзіць як для тых, хто ўжо мае досвед працы з візуальнымі праектамі, так і для тых, хто толькі пачынае і шукае прафесійную падтрымку.
Час праграмы: красавік — снежань 2025.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 26 сакавіка.

У эфіры вынікі першай эдыцыі #ArtPowerBelarus! Знаёмім вас з самымі яскравымі праектамі беларускіх творцаў, падтрыманымі грантамі і мабільнасцямі.
Сёння гаворка пойдзе пра падтрымку інстытуцый. У гэтай катэгорыі гранты вылучаліся на забеспячэнне штодзённай аперацыйнай дзейнасці культурніцкіх арганізацый і рэалізацыю іх уласных творчых праектаў. Таму і атрымліваецца, што за кожным з гэтых грантаў стаяць некалькі калектываў, а кожная з ухваленых заявак інстытуцыйнай падтрымкі ўключае цэлы спектр імпрэзаў (фэстаў, конкурсаў, рэзідэнцый) і нават медыяпраектаў.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 6 праектаў з гэтай катэгорыі. Давайце прыгадаем некаторыя з іх.
Фундацыя Tutaka — важны культурніцкі цэнтр беларусаў Падляшша. Пераймальнікі фестывальных традыцый легендарных “Басовішча” і “Бардаўскай восені”, моцная крэатыўная група. Ладзяць шэраг тэматычных беларускіх фэстаў, запісваюць відэападкасты, рэалізуюць медыяпраекты. Актыўныя ўдзельнікі адвакацыйнага руху па падтрымцы беларусаў у Польшчы і прасоўванні тэмы культуры ў палітычных колах.
“Дом творцаў” — гасцінны і ўтульны дом для беларускіх дзеячаў культуры ў выгнанні. Ладзяць паўнавартасныя творчыя рэзідэнцыі з праграмай псіхалагічнай рэабілітацыі і адаптацыі. ArtPower Belarus падтрымала арганізацыю 2 арт-рэзідэнцый у “Доме творцаў”. Вынікам першай — яе ўдзельнікамі былі 15 мастакоў — выстава новых арыгінальных работ, прысвечаных Алесю Пушкіну. Вынікам другой, што мела назву “Вяртанне Irdorath” і сабрала калектыў з 20 музыкантаў, — новая песня гурта Irdorath Zorami і відэакліп на яе.
ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Цягам першай яе эдыцыі (2023-2024) падтрыманыя 83 праекты і 57 мабільнасцяў.
Вынікі праграмы
Сёння гаворка пойдзе пра падтрымку інстытуцый. У гэтай катэгорыі гранты вылучаліся на забеспячэнне штодзённай аперацыйнай дзейнасці культурніцкіх арганізацый і рэалізацыю іх уласных творчых праектаў. Таму і атрымліваецца, што за кожным з гэтых грантаў стаяць некалькі калектываў, а кожная з ухваленых заявак інстытуцыйнай падтрымкі ўключае цэлы спектр імпрэзаў (фэстаў, конкурсаў, рэзідэнцый) і нават медыяпраектаў.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 6 праектаў з гэтай катэгорыі. Давайце прыгадаем некаторыя з іх.
Фундацыя Tutaka — важны культурніцкі цэнтр беларусаў Падляшша. Пераймальнікі фестывальных традыцый легендарных “Басовішча” і “Бардаўскай восені”, моцная крэатыўная група. Ладзяць шэраг тэматычных беларускіх фэстаў, запісваюць відэападкасты, рэалізуюць медыяпраекты. Актыўныя ўдзельнікі адвакацыйнага руху па падтрымцы беларусаў у Польшчы і прасоўванні тэмы культуры ў палітычных колах.
“Дом творцаў” — гасцінны і ўтульны дом для беларускіх дзеячаў культуры ў выгнанні. Ладзяць паўнавартасныя творчыя рэзідэнцыі з праграмай псіхалагічнай рэабілітацыі і адаптацыі. ArtPower Belarus падтрымала арганізацыю 2 арт-рэзідэнцый у “Доме творцаў”. Вынікам першай — яе ўдзельнікамі былі 15 мастакоў — выстава новых арыгінальных работ, прысвечаных Алесю Пушкіну. Вынікам другой, што мела назву “Вяртанне Irdorath” і сабрала калектыў з 20 музыкантаў, — новая песня гурта Irdorath Zorami і відэакліп на яе.
ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Цягам першай яе эдыцыі (2023-2024) падтрыманыя 83 праекты і 57 мабільнасцяў.
Вынікі праграмы
Расказваем пра вынікі першай эдыцыі #ArtPowerBelarus і знаёмім вас з самымі яскравымі праектамі беларускіх творцаў, падтрыманымі грантамі і мабільнасцямі.
Сёння гаворка пойдзе пра фатаграфію.
Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 4 праекты з гэтай катэгорыі. Гэта 2 праекты і 2 мабільнасці. Давайце прыгадаем некаторыя з іх.
DOM — выстава Аляксандра Ката-Зайцава. Разважанні аўтара на тэму пошуку пачуцця дому, блізкую і актуальную для многіх беларусаў. Для тых, хто пакінуў Беларусь, і тых, хто ўжо не можа пачувацца ў бяспецы ў родным краі. Фотаздымкі з гэтай серыі былі прадстаўленыя ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, у галерэі MiserArt ва Уроцлаве, а таксама экспанаваліся падчас Дзён Беларусі ў Бруселі.
Праграмай мабільнасці была падтрыманая вандроўка New Home Project на фэст аматарскай фатаграфіі AMFO у Марцін, Славакія. Будаваць новы свет з дапамогай фотаздымкаў і дзяліцца гэтым досведам — так гучыць слоган New Home Project. У праекце і серыі фота гаворка таксама ідзе пра пошук новага дому, аднак героямі і аўтарамі здымкаў, зробленымі на аднаразовыя камеры, становяцца уцекачы з Беларусі.
Грантам ArtPower Belarus была падтрыманая і супольнасць беларускіх фатографаў. Праект, які яны рэалізавалі, уключаў цэлы спектр актыўнасцяў і вярнуў многіх фатографаў да прафесійнай і творчай арт-дзейнасці.