Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.07K subscribers
24.6K photos
1.92K videos
3 files
9K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

1 ліпеня (панядзелак)

🔺 У в. Непамацынаўка з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🌼 Добрай раніцы!

💫 Сёння панядзелак – пачатак новага працоўнага тыдня і новага летняга месяца – ліпеня.

🧡 Няхай жа яркіх падзей у ім будзе вялікае мноства, а вы, нашы падпісчыкі, абавязкова будзеце шчаслівымі і радаснымі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 1 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Машэрава паблізу дома № 67 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома № 104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 20 у Баранавічах. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 29-30 ЧЭРВЕНЯ АД БЕЛТА

📌 Громкія назначэнні, глабальная прапанова Кітаю і саюзны прыклад добрым краінам. Вынікі тыдня Прэзідэнта.

📌 «Бясспрэчна адно – суверэнітэт Беларусі». Што Лукашэнка назваў гістарычнай неабходнасцю напярэдадні 2000-га года.

📌 Муравейка: абстаноўка на паўднёвай мяжы Беларусі складаная, аднак прымаюцца ўсе магчымыя меры для кантролю за сітуацыяй.

📌 Абраменка: інвестыцыі ў асноўны капітал СЭЗ выраслі на 4,2%.

📌 На пунсовых ветразях мары ў прафесійнае будучыню. Як прайшло свята для выпускнікоў ВНУ.

📌 Белстат: моладзь складае 17,8% ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі.

📌 ФОТАФАКТ: Жыхары і госці Віцебска святкуюць 1050-годдзе з дня заснавання горада

📌 Міністэрства аховы здароўя расказала пра змены ў нацыянальным календары прышчэпак.

📌 МНС нагадала правілы паводзін у спякоту.

📌 Юныя беларускія спартсмены заваявалі 11 медалёў у чацвёрты дзень Гульняў «Дзеці Азіі» і 15 медалёў у пяты дзень.

📌 Гімнастка Салас выйграла чатыры золаты на турніры ў Іспаніі.
👛 У МІНПРАЦЫ РАСКАЗАЛІ, ЯК ЗМЕНІЦЦА ЗАРПЛАТА АСОБНЫХ РАБОТНІКАЎ САЦАБСЛУГОЎВАННЯ З 1 ЛІПЕНЯ

📝Так, пастановай Мінпрацы № 38 ад 12 чэрвеня 2024 г. прадугледжана павелічэнне на 25 % надбаўкі за работу ў сферы сацабслугоўвання асобным работнікам. Сярод іх сацыяльныя работнікі, сядзелкі, прыбіральшчыкі, дворнікі і іншыя.

📊 Штомесячнае павелічэнне заработнай платы для гэтых работнікаў складзе каля Br63. Паколькі памер гэтай надбаўкі прывязаны да базавай стаўкі (сёння – Br250), пры яе росце гэты памер будзе супамерна павялічвацца.

Сярэднямесячная заработная плата работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання за студзень – май 2024 года склала Br1226,3.

❗️ Павышэнне зарплаты работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання ажыццяўляецца планамерна ў рамках рэалізацыі Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНАЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА 24-30 ЧЭРВЕНЯ

📌 Маладыя людзі Пружаншчыны працуюць у студатрадах, у тым ліку ў ААТ «Жураўлінае»

📌 Прафесійнае свята адзначылі работнікі пракуратуры

📌 «Teens-фармат» правёў акцыю да Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй

📌 У Пружанскім раёне дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў

📌 May Lian даў інтэрв’ю нашай рэдакцыі

📌 Як горад рыхтаваўся да фестывалю «Сонцастаянне»

📌 Дэлегацыя раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» прыняла ўдзел у форуме ў Брэсце

📌 Работнікі лясгаса і навучэнцы дашкольнага лясніцтва «Ваверчаняты-экальчаты» навялі парадак у Красным

📌 Дзень вынаходніка і рацыяналізатара адзначылі ў Беларусі

📌 Рок-фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах: дзень першы (фота, відэа і сюжэт)

📌 Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч: «Пружаны Фэст» быў трэніроўкай, а «Сонцастаянне» – сапраўдны экзамен

📌 «Сонцастаянне» ў Пружанах прайшло без здарэнняў

📌 Рок-фестываль «Сонцастаянне»: другі дзень (фота, відэа і сюжэт)

📌 Дзень моладзі адзначылі ў нашай краіне
🚑 КУДЫ АДПРАВІЦЦА ПЕРАСОЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КОМПЛЕКС ПРУЖАНСКАЙ ЦРБ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ

👩‍⚕️ Перасоўны медкомплекс працягвае сваю работу ў Пружанскім раёне. З 1 па 5 ліпеня ён будзе абслугоўваць:

⚫️ 1 ліпеня – Кляпацкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (ААТ «Жураўлінае»),

⚫️ 2 ліпеня – Варанілавіцкі ФАП,

⚫️ 4 ліпеня – Далкоўскі ФАП,

⚫️ 5 ліпеня – Бакуноўскі-2 ФАП.

🩺 Перасоўны медыцынскі комплекс адпраўляецца з Пружан у 8.30 гадзін. Прыём пачынаецца адразу па прыбыцці ў той ці іншы населены пункт і вядзецца да 14.30 – 14.50 гадзін (з улікам дарогі і прыбыцця ў Пружаны ў 15.30 гадзін). Перапынак на абед – з 13.00 да 13.20. У графіку магчымыя змяненні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
‼️ «ПРАМУЮ ЛІНІЮ» І ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН ПРАВЯДЗЕ ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ БЕЛАРУСІ ЮРЫЙ НАРКЕВІЧ

📆 «Прамая тэлефонная лінія» і выязны прыём грамадзян, якія правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Юрый Наркевіч, адбудуцца ў чацвер, 4 ліпеня.

☎️ З 11.00 да 12.00 гадзін Юрый Наркевіч правядзе «прамую тэлефонную лінію» па нумары 64-5-44.

✍️ З 12.00 да 13.00 гадзін адбудзецца выязны асабісты прыём грамадзян у Мокраўскім сельскім выканаўчым камітэце.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца 2 ліпеня, з 8.00 да 13.00 гадзін, па тэлефоне 64-5-36.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3️⃣🟥🟩 БЫЛЫЯ МАЛАЛЕТНІЯ ВЯЗНІ ФАШЫЗМУ З ПРУЖАН ПРЫМАЛІ ВІНШАВАННІ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

🌸 У Пружанскім раёне пачаліся віншаванні ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і былых малалетніх вязняў фашызму з важнымі датамі – 80-годдзем вызвалення Беларусі і Днём Незалежнасці.

❗️ Падарункі былым малалетнім вязням фашызму Яўгеніі Паўлаўне Казлоўскай і Вользе Варфаламееўне Баран сёння ўручыла старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Наталля Чарэшка. Ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі перадаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік. Ваенны камісар раёна Кірыл Шаўчэнка ўручыў юбілейны медаль «80 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук таксама павіншавала жанчын і ўручыла кветкі.

📰 Віншаванні ў раёне будуць працягвацца. Падрабязней мы будзем расказваць на старонках газеты «Раённыя будні».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3️⃣🟥🟩 БЫЛЫЯ МАЛАЛЕТНІЯ ВЯЗНІ ФАШЫЗМУ З ПРУЖАН ПРЫМАЛІ ВІНШАВАННІ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ 🌸 У Пружанскім раёне пачаліся віншаванні ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і былых малалетніх вязняў фашызму з важнымі…
3️⃣🟥🟩 ВІНШАВАННІ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ ПРЫМАЎ ВЕТЭРАН ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ПАВЕЛ НОВІКАЎ З ПРУЖАН

🌟 Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Юрый Наркевіч разам са старшынёй Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом і старшыней раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццянай Гаманчук пабывалі ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Афанасьевіча Новікава.

🇧🇾🇧🇾 Напярэдадні галоўнага свята суверэннай Беларусі – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – і 80-й гадавіны з Дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэрану перадалі віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі.

💐 Былі таксама ўручаны падарунак і кветкі.

📰 Павел Афанасьевіч падзяліўся ўспамінамі. Падрабязней раскажам у бліжэйшых нумарах газеты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥇 УРАДЖЭНЕЦ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА АНДРЭЙ ЛІТВІНОВІЧ СТАЎ ЧЭМПІЁНАМ VIII МІЖНАРОДНЫХ СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯЎ «ДЗЕЦІ АЗІІ»

💪 Міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Азіі» ў гэтыя дні праходзяць у расійскім Якуцку.

🏃‍♂ Спартсмену, былому выхаванцу ДЮСШ № 1 г. Пружаны Андрэю Літвіновічу не было роўных у бегу на 400 метраў, дзе наш зямляк атрымаў упэўненую перамогу. Андрэй паказаў вынік 50,80 секунд, што на чатыры сотыя лепш за яго ранейшы асабісты рэкорд.

📍 Андрэй займаўся лёгкай атлетыкай на базе ДЮСШ № 1 г. Пружаны. Першым трэнерам спартсмена быў Сяргей Чайкоўскі.

🏆 Нагадаем, што ў скарбонцы ўзнагарод Андрэя Літвіновіча таксама медалі іншых прэстыжных спартыўных турніраў: бронза ІІ Гульняў краін СНД па выніках забегу на 600 м і золата 66-га Міжнароднага турніру па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Карбышава на гэтай жа дыстанцыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
▫️ ДРУГІ ДЗЕНЬ РОК-ФЕСТЫВАЛЮ «СОНЦАСТАЯННЕ» Ў «ПАНАРАМЕ» НА «БЕЛАРУСЬ 1» ☀️ Громкія акорды рок-фестывалю «Сонцастаянне» адгучалі ў Пружанах. 🤘 Стадыён «Мухавец» сабраў тысячы аматараў року. Фотазоны, фудкорт, выдатныя сцэны і гук. 🎤 У другі дзень для гасцей…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☀️ РОК-ФЕСТЫВАЛЬ «СОНЦАСТАЯННЕ»: ДВА ДНІ Ў АДНЫМ СЮЖЭЦЕ ТЭЛЕКАНАЛА «БЕЛАРУСЬ 4. БРЭСТ»

🎸 У Пружанах прайшоў маштабны рок-фестываль «Сонцастаянне».

🤘 За два дні музычнага фэсту на сцэне стадыёна «Мухавец» выступілі 16 культавых гуртоў, а атрымаць асалоду ад якаснага гуку і любімых, легендарных хітоў прыйшло больш за 20 тысяч гледачоў.

🔹 Мы працягваем дзяліцца сюжэтамі нашых тэлевізійных калег, і прапануем паглядзець рэпартаж «Беларусь 4. Брэст».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Добрай раніцы!

☺️ Другі дзень другога летняга месяца на календары! Мы ж вам падкажам як мінімум адну нагоду для радасці: гэты працоўны дзень – скарочаны. Так-так, ужо заўтра мы адзначым галоўнае свята нашай краіны.

💪 А сёння старанна працуем і жадаем усім толькі поспехаў, добрых людзей побач і яркіх кветак навокал!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM