Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.1K subscribers
25.9K photos
1.98K videos
3 files
9.33K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 1 ЛІПЕНЯ:

📌 «Аснова дабрабыту нацыі – людзі, верныя сваёй справе». Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер.

📌 Крутой: адна з галоўных задач – устойлівае развіццё краіны.

📌 Мезенцаў: 80-годдзе вызвалення Беларусі – асаблівая дата і для Расіі.

📌 Тасмагамбетаў: Беларусь заўсёды дэманстравала адказны і ініцыятыўны падыход да ўдзелу ў АДКБ.

📌 МЗС: Беларусь падрыхтавала асіметрычныя меры ў адказ на новыя санкцыі ЕС.

📌 Інавацыйнасць, інвестыцыі, імпартазамяшчэнне. Яфімаў аб развіцці прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама.

📌 Урад вызначыў пералікі дазволеных для ІП і самазанятых відаў дзейнасці.

📌 Што мяняецца з 1 ліпеня ў выплаце бальнічных, распавялі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

📌Першым тысячнікам у Брэсцкай вобласці стаў вадзіцель з ААТ «Крошын» Баранавіцкага раёна.

📌 Сертыфікаты ЦТ пачалі выдаваць у Беларусі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 2 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 103 км (+870 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾♥️🎉 3 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 📌 У гэты дзень у нашым горадзе пройдзе шмат мерапрыемстваў. 👍 Анонс усіх падзей вы можаце ўбачыць у праграме святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на фота).
ШАРАШОЎСКІ ЦКІВЧ ЗАПРАШАЕ!

🇧🇾 Заўтра, 3 ліпеня ў Шарашэве пройдзе свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

📌 У праграме:

- работа атракцыёнаў;
- мітынг «Наша памяць мацнейшая за час»;
- тэматычны канцэрт «Люблю свой край»;
- дыскатэка.

📍 Мерапрыемствы пройдуць на плошчы Фіміна.
🇧🇾 У РАМКАХ ПРАВЯДЗЕННЯ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫМЕРКАВАНЫХ ДА ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

☎️ Сёння, 2 ліпеня 2024 г. для інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў месцаў прымусовага ўтрымання, створаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх саюзнікамі ў 1941-1945 гадах, правядзе «прамую тэлефонную лінію» начальнік аддзела ЗАГС Наталля Радзівонаўна Цібароўская.

📌 Па пытаннях аказання прававой дапамогі грамадзянам у галіне дзейнасці органаў запісу актаў грамадзянскага стану тэлефануйце з 11.00 да 13.00 гадзін па тэлефоне 2-14-64.
📸 ФОТАФАКТ. Прама зараз у дзяржаўнай установе адукацыі «Шарашоўская сярэдняя школа» праходзіць урачыстае прысваенне школе імя Героя Савецкага Саюза палкоўніка Міхаіла Васільевіча Хацімскага.
ℹ️ У Прэзідэнта сёння шмат работы!

🤝Прэзідэнт сустракаецца з Кіраўніком АП і новым паслом Беларусі ў РФ.

Падрабязней тут
РУЖАНСКІ ЦКІВЧ ЗАПРАШАЕ!

📍 Заўтра, 3 ліпеня на пляцоўцы Ружанскага ЦКіВЧ пройдзе святочны канцэрт «Я часцінка маёй Беларусі».

Пачатак: у 12:00.

Узроставае абмежаванне: 6+.
📸 ФОТАФАКТ. 1 ліпеня 2024 года навучэнцы пачатковых класаў ДУА «Параслянская СШ» павіншавалі з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама з 80-годдзем з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вязня фашызму Антона Аўгустовіча Кукурбу.

💪 Дзеці пажадалі яму доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба і бадзёрасці духу.
‼️ У Камянецкім раёне шукаюць зніклую дзяўчынку

🔹 Камянецкім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне без вестак прапаўшай Маі Аляксандраўны Любімцавай, 2020 года нараджэння, якая 1 ліпеня, каля 16:30 пайшла з двара ў аг. Пелішча (вул. Кастрычніцкая, 26), і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

🔹 Прыметы зніклай: валасы сярэдняй даўжыні, русыя, рэдкія. Не размаўляе. Апранутая ў чорную майку на дарослага чалавека з надпісам Reebok. Майка дзіцяці не па памеры.

❗️ Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй аб дзяўчынцы, тэлефануйце па нумары 102.
📸 ФОТАФАКТ. Зусім хутка дэлегацыя Пружанскага раёна прыме ўдзел у канцэрце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які пройдзе ў Мінску.
⚡️⚡️⚡️ Аперацыя «Баграціён»: архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. На шляху да Мінска

2 ліпеня 1944 года падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пліскі, Докшыцкі, Старобінскі, Смалявіцкі, Лагойскі, Чэрвеньскі, Куранецкі, Стаўбцоўскі раёны.

🇧🇾 #БЕЛАРУСЬ_ПАМЯТАЕ
☎️ Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 ліпеня намеснік начальніка Пружанскага РАНС Канстанцін Хаванец

Паважаныя жыхары г. Пружаны і Пружанскага раёна!

📌 У суботу, 6 ліпеня, правядзе прамую тэлефонную лінію намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Хаванец.

Звяртайцеся з 9.00 да 12.00 гадзін па нумары 2-13-38.
📍Першага чакаюць у Палацы Рэспублікі

🇧🇾 Прэзідэнт выступіць на Урачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.

Падрабязней тут.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾♥️🎉 3 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 📌 У гэты дзень у нашым горадзе пройдзе шмат мерапрыемстваў. 👍 Анонс усіх падзей вы можаце ўбачыць у праграме святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на фота).
3️⃣🟥🟩 ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, У ПРУЖАНАХ

‼️ Нагадваем вам праграму мерапрыемстваў галоўнага свята нашай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які мы адзначым ужо заўтра, 3 ліпеня.

📌 Праграма даступная таксама на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌄 Добрай раніцы!

3️⃣🟥🟩 З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

⚡️ Няхай гэты дзень пройдзе ў святочнай атмасферы і з усмешкай на твары.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM