Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.07K subscribers
24.7K photos
1.92K videos
3 files
9.03K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
‼️ Сёння, 22 чэрвеня ў 12:00 пройдзе ўсебеларуская ХВІЛІНА МАЎЧАННЯ

📌 Беларусы памятаюць усіх, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, хто выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнай будучыні для тых, хто жыве цяпер.

🇧🇾 #БЕЛАРУСЬ_ПАМЯТАЕ
⚡️⚡️⚡️ ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. 23 ЧЭРВЕНЯ 1944 ГОДА ПАЧАЛАСЯ АПЕРАЦЫЯ «БАГРАЦІЁН»

Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня, завяршылася 29 жніўня 1944 года. Вынікам аперацыі стала вызваленне Беларусі і спыненне генацыду беларускага народа. Чырвоная армія прадэманстравала ўсяму свету ўзрослыя магчымасці, высокія маральныя якасці савецкіх салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў. Цікавасць да гэтай найвялікшай у гісторыі аперацыі не слабее і праз дзесяцігоддзі.

🇧🇾#БЕЛАРУСЬ_ПАМЯТАЕ
⚡️⚡️⚡️ Аперацыя «Баграціён»: архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. На шляху да Мінска

2 ліпеня 1944 года падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пліскі, Докшыцкі, Старобінскі, Смалявіцкі, Лагойскі, Чэрвеньскі, Куранецкі, Стаўбцоўскі раёны.

🇧🇾 #БЕЛАРУСЬ_ПАМЯТАЕ