Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.07K subscribers
23.9K photos
1.87K videos
3 files
8.81K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
‼️ «ПРАМУЮ ЛІНІЮ» І ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН ПРАВЯДЗЕ ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ БЕЛАРУСІ ЮРЫЙ НАРКЕВІЧ

📆 «Прамая тэлефонная лінія» і выязны прыём грамадзян, якія правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Юрый Наркевіч, адбудуцца ў чацвер, 4 ліпеня.

☎️ З 11.00 да 12.00 гадзін Юрый Наркевіч правядзе «прамую тэлефонную лінію» па нумары 64-5-44.

✍️ З 12.00 да 13.00 гадзін адбудзецца выязны асабісты прыём грамадзян у Мокраўскім сельскім выканаўчым камітэце.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца 2 ліпеня, з 8.00 да 13.00 гадзін, па тэлефоне 64-5-36.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3️⃣🟥🟩 БЫЛЫЯ МАЛАЛЕТНІЯ ВЯЗНІ ФАШЫЗМУ З ПРУЖАН ПРЫМАЛІ ВІНШАВАННІ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

🌸 У Пружанскім раёне пачаліся віншаванні ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і былых малалетніх вязняў фашызму з важнымі датамі – 80-годдзем вызвалення Беларусі і Днём Незалежнасці.

❗️ Падарункі былым малалетнім вязням фашызму Яўгеніі Паўлаўне Казлоўскай і Вользе Варфаламееўне Баран сёння ўручыла старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Наталля Чарэшка. Ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі перадаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік. Ваенны камісар раёна Кірыл Шаўчэнка ўручыў юбілейны медаль «80 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук таксама павіншавала жанчын і ўручыла кветкі.

📰 Віншаванні ў раёне будуць працягвацца. Падрабязней мы будзем расказваць на старонках газеты «Раённыя будні».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3️⃣🟥🟩 БЫЛЫЯ МАЛАЛЕТНІЯ ВЯЗНІ ФАШЫЗМУ З ПРУЖАН ПРЫМАЛІ ВІНШАВАННІ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ 🌸 У Пружанскім раёне пачаліся віншаванні ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і былых малалетніх вязняў фашызму з важнымі…
3️⃣🟥🟩 ВІНШАВАННІ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ ПРЫМАЎ ВЕТЭРАН ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ПАВЕЛ НОВІКАЎ З ПРУЖАН

🌟 Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Юрый Наркевіч разам са старшынёй Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом і старшыней раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццянай Гаманчук пабывалі ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Афанасьевіча Новікава.

🇧🇾🇧🇾 Напярэдадні галоўнага свята суверэннай Беларусі – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – і 80-й гадавіны з Дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэрану перадалі віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі.

💐 Былі таксама ўручаны падарунак і кветкі.

📰 Павел Афанасьевіч падзяліўся ўспамінамі. Падрабязней раскажам у бліжэйшых нумарах газеты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥇 УРАДЖЭНЕЦ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА АНДРЭЙ ЛІТВІНОВІЧ СТАЎ ЧЭМПІЁНАМ VIII МІЖНАРОДНЫХ СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯЎ «ДЗЕЦІ АЗІІ»

💪 Міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Азіі» ў гэтыя дні праходзяць у расійскім Якуцку.

🏃‍♂ Спартсмену, былому выхаванцу ДЮСШ № 1 г. Пружаны Андрэю Літвіновічу не было роўных у бегу на 400 метраў, дзе наш зямляк атрымаў упэўненую перамогу. Андрэй паказаў вынік 50,80 секунд, што на чатыры сотыя лепш за яго ранейшы асабісты рэкорд.

📍 Андрэй займаўся лёгкай атлетыкай на базе ДЮСШ № 1 г. Пружаны. Першым трэнерам спартсмена быў Сяргей Чайкоўскі.

🏆 Нагадаем, што ў скарбонцы ўзнагарод Андрэя Літвіновіча таксама медалі іншых прэстыжных спартыўных турніраў: бронза ІІ Гульняў краін СНД па выніках забегу на 600 м і золата 66-га Міжнароднага турніру па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Карбышава на гэтай жа дыстанцыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
▫️ ДРУГІ ДЗЕНЬ РОК-ФЕСТЫВАЛЮ «СОНЦАСТАЯННЕ» Ў «ПАНАРАМЕ» НА «БЕЛАРУСЬ 1» ☀️ Громкія акорды рок-фестывалю «Сонцастаянне» адгучалі ў Пружанах. 🤘 Стадыён «Мухавец» сабраў тысячы аматараў року. Фотазоны, фудкорт, выдатныя сцэны і гук. 🎤 У другі дзень для гасцей…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☀️ РОК-ФЕСТЫВАЛЬ «СОНЦАСТАЯННЕ»: ДВА ДНІ Ў АДНЫМ СЮЖЭЦЕ ТЭЛЕКАНАЛА «БЕЛАРУСЬ 4. БРЭСТ»

🎸 У Пружанах прайшоў маштабны рок-фестываль «Сонцастаянне».

🤘 За два дні музычнага фэсту на сцэне стадыёна «Мухавец» выступілі 16 культавых гуртоў, а атрымаць асалоду ад якаснага гуку і любімых, легендарных хітоў прыйшло больш за 20 тысяч гледачоў.

🔹 Мы працягваем дзяліцца сюжэтамі нашых тэлевізійных калег, і прапануем паглядзець рэпартаж «Беларусь 4. Брэст».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Добрай раніцы!

☺️ Другі дзень другога летняга месяца на календары! Мы ж вам падкажам як мінімум адну нагоду для радасці: гэты працоўны дзень – скарочаны. Так-так, ужо заўтра мы адзначым галоўнае свята нашай краіны.

💪 А сёння старанна працуем і жадаем усім толькі поспехаў, добрых людзей побач і яркіх кветак навокал!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 1 ЛІПЕНЯ:

📌 «Аснова дабрабыту нацыі – людзі, верныя сваёй справе». Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер.

📌 Крутой: адна з галоўных задач – устойлівае развіццё краіны.

📌 Мезенцаў: 80-годдзе вызвалення Беларусі – асаблівая дата і для Расіі.

📌 Тасмагамбетаў: Беларусь заўсёды дэманстравала адказны і ініцыятыўны падыход да ўдзелу ў АДКБ.

📌 МЗС: Беларусь падрыхтавала асіметрычныя меры ў адказ на новыя санкцыі ЕС.

📌 Інавацыйнасць, інвестыцыі, імпартазамяшчэнне. Яфімаў аб развіцці прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама.

📌 Урад вызначыў пералікі дазволеных для ІП і самазанятых відаў дзейнасці.

📌 Што мяняецца з 1 ліпеня ў выплаце бальнічных, распавялі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

📌Першым тысячнікам у Брэсцкай вобласці стаў вадзіцель з ААТ «Крошын» Баранавіцкага раёна.

📌 Сертыфікаты ЦТ пачалі выдаваць у Беларусі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 2 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 103 км (+870 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾♥️🎉 3 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 📌 У гэты дзень у нашым горадзе пройдзе шмат мерапрыемстваў. 👍 Анонс усіх падзей вы можаце ўбачыць у праграме святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на фота).
ШАРАШОЎСКІ ЦКІВЧ ЗАПРАШАЕ!

🇧🇾 Заўтра, 3 ліпеня ў Шарашэве пройдзе свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

📌 У праграме:

- работа атракцыёнаў;
- мітынг «Наша памяць мацнейшая за час»;
- тэматычны канцэрт «Люблю свой край»;
- дыскатэка.

📍 Мерапрыемствы пройдуць на плошчы Фіміна.
🇧🇾 У РАМКАХ ПРАВЯДЗЕННЯ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫМЕРКАВАНЫХ ДА ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

☎️ Сёння, 2 ліпеня 2024 г. для інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў месцаў прымусовага ўтрымання, створаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх саюзнікамі ў 1941-1945 гадах, правядзе «прамую тэлефонную лінію» начальнік аддзела ЗАГС Наталля Радзівонаўна Цібароўская.

📌 Па пытаннях аказання прававой дапамогі грамадзянам у галіне дзейнасці органаў запісу актаў грамадзянскага стану тэлефануйце з 11.00 да 13.00 гадзін па тэлефоне 2-14-64.
📸 ФОТАФАКТ. Прама зараз у дзяржаўнай установе адукацыі «Шарашоўская сярэдняя школа» праходзіць урачыстае прысваенне школе імя Героя Савецкага Саюза палкоўніка Міхаіла Васільевіча Хацімскага.
ℹ️ У Прэзідэнта сёння шмат работы!

🤝Прэзідэнт сустракаецца з Кіраўніком АП і новым паслом Беларусі ў РФ.

Падрабязней тут