Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.15K subscribers
27.2K photos
2.07K videos
3 files
9.65K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
加入频道
РУЖАНСКІ ЦКІВЧ ЗАПРАШАЕ!

📍 Заўтра, 3 ліпеня на пляцоўцы Ружанскага ЦКіВЧ пройдзе святочны канцэрт «Я часцінка маёй Беларусі».

Пачатак: у 12:00.

Узроставае абмежаванне: 6+.
📸 ФОТАФАКТ. 1 ліпеня 2024 года навучэнцы пачатковых класаў ДУА «Параслянская СШ» павіншавалі з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама з 80-годдзем з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вязня фашызму Антона Аўгустовіча Кукурбу.

💪 Дзеці пажадалі яму доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба і бадзёрасці духу.
‼️ У Камянецкім раёне шукаюць зніклую дзяўчынку

🔹 Камянецкім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне без вестак прапаўшай Маі Аляксандраўны Любімцавай, 2020 года нараджэння, якая 1 ліпеня, каля 16:30 пайшла з двара ў аг. Пелішча (вул. Кастрычніцкая, 26), і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

🔹 Прыметы зніклай: валасы сярэдняй даўжыні, русыя, рэдкія. Не размаўляе. Апранутая ў чорную майку на дарослага чалавека з надпісам Reebok. Майка дзіцяці не па памеры.

❗️ Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй аб дзяўчынцы, тэлефануйце па нумары 102.
📸 ФОТАФАКТ. Зусім хутка дэлегацыя Пружанскага раёна прыме ўдзел у канцэрце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які пройдзе ў Мінску.
⚡️⚡️⚡️ Аперацыя «Баграціён»: архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. На шляху да Мінска

2 ліпеня 1944 года падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пліскі, Докшыцкі, Старобінскі, Смалявіцкі, Лагойскі, Чэрвеньскі, Куранецкі, Стаўбцоўскі раёны.

🇧🇾 #БЕЛАРУСЬ_ПАМЯТАЕ
☎️ Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 ліпеня намеснік начальніка Пружанскага РАНС Канстанцін Хаванец

Паважаныя жыхары г. Пружаны і Пружанскага раёна!

📌 У суботу, 6 ліпеня, правядзе прамую тэлефонную лінію намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Хаванец.

Звяртайцеся з 9.00 да 12.00 гадзін па нумары 2-13-38.
📍Першага чакаюць у Палацы Рэспублікі

🇧🇾 Прэзідэнт выступіць на Урачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.

Падрабязней тут.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾♥️🎉 3 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 📌 У гэты дзень у нашым горадзе пройдзе шмат мерапрыемстваў. 👍 Анонс усіх падзей вы можаце ўбачыць у праграме святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (на фота).
3️⃣🟥🟩 ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, У ПРУЖАНАХ

‼️ Нагадваем вам праграму мерапрыемстваў галоўнага свята нашай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які мы адзначым ужо заўтра, 3 ліпеня.

📌 Праграма даступная таксама на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌄 Добрай раніцы!

3️⃣🟥🟩 З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

⚡️ Няхай гэты дзень пройдзе ў святочнай атмасферы і з усмешкай на твары.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 2 ЛІПЕНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка: дарогі перамог – гэта і ёсць шлях Беларусі да незалежнасці.

📌 «Мы жывем у спакоі, і ў нас велізарныя планы на гэтае жыццё». Стэнаграма выступлення Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці.

📌 Сітуацыя на мяжы з Украінай, мігранты і нечаканы абмен зняволенымі. Гарачыя падрабязнасці ад Прэзідэнта.

📌 Лукашэнка запатрабаваў умацаваць пазіцыі Беларусі на расійскім рынку.

📌 Лукашэнка ў Мінску сустрэўся з Валодзіным.

📌 Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер.

📌 Апублікаваны пералікі дазволеных для ІП і самазанятых відаў дзейнасці.

📌 ІНФАГРАФІКА: Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

📌 Пярцоў: нашай моладзі спрабуюць навязаць альтэрнатыўную версію падзей 80-гадовай даўніны.

📌 Хрэнін уручыў юбілейныя медалі ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі.

📌 Рарытэты і прадметы побыту партызан: выстава аб аперацыі «Баграціён» адкрылася ў Маскве.

📌 Каскадныя ўсходы, атракцыёны, зоны адпачынку. У Мінску адкрылі абноўлены парк Уга Чавеса.

📌 Зменены трасы і парадак руху. «Мінсктранс» скарэктаваў работу грамадскага транспарту 3 ліпеня.

📌 Беларускія спартсмены выйгралі 12 медалёў у сёмы дзень Гульняў «Дзеці Азіі».
🟥🟥🟥🟩🟩 ЛУКАШЭНКА: МЫ СМЕЛА ГЛЯДЗІМ У ЗАЎТРАШНІ ДЗЕНЬ І ЗРОБІМ УСЁ, КАБ НАШЧАДКІ ГАНАРЫЛІСЯ НАМІ

🇧🇾 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

🌸 «Гэтае свята сваёй веліччу і духоўнай сілай звязала разам пераемнасць шматвяковых традыцый, ратную і працоўную доблесць і сучасныя дасягненні нашага народа. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усяліла ў беларусаў захопленую радасць і ўпэўненасць ва ўстанаўленні спакою на роднай зямлі, абумовіла поўнае вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў і назаўжды стала нацыянальным сімвалам свабоды і незалежнасці», – гаворыцца ў віншаванні.

🟥🟩 Непакораная Радзіма, якая зруйнавала агрэсара, адрадзілася з руін, пераадолела цяжкія наступствы бязлітаснай вайны і цяпер дастойна рухаецца наперад па суверэнным шляху развіцця, канстатаваў беларускі лідар.

🟢 «Мы смела глядзім у заўтрашні дзень і зробім усё, каб нашчадкі ганарыліся намі, як мы ганарымся пакаленнямі беларусаў, якія, не шкадуючы сябе, уставалі на абарону Айчыны, самааддана працавалі і верылі ў шчаслівую будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў», – падкрэсліў Прэзідэнт.

❤️ Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту: «Няхай у вашых дамах будзе светла і ўтульна, а ў кожнай беларускай сям’і пануюць гармонія і згода».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️⚡️ ПРАМАЯ ТРАНСЛЯЦЫЯ ваеннага парада ў Беларусі! 80 гадоў з дня вызвалення ад фашыстаў!

📺 Глядзіце прама зараз па гэтай спасылцы.

🇧🇾 Разам адзначым галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці 3 ліпеня ў 9.00 каля Стэлы «Мінск – горад-герой».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3️⃣🟥🟩 З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ І 80-ГОДДЗЕМ ВЫЗВАЛЕННЯ КРАІНЫ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ ВІНШУЕ КІРАЎНІЦТВА ПРУЖАНШЧЫНЫ

📍 У віншаванні Пружанскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў гаворыцца пра тое, што восем дзесяцігоддзяў мы жывём пад мірным небам, тры дзесяцігоддзі паспяхова будуецца ўласная суверэнная дзяржава.

🟥🟩 «Нас натхняюць прыклады гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць вольна распараджацца сваім лёсам – найвышэйшая каштоўнасць для любога народа. Адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы мы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на руплівай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны ціск, гэты цяжкі вопыт зноў запатрабаваны і актуальны. Ён дае нам упэўненасць, што мы справімся з усімі праблемамі», – адзначаецца ў віншаванні.

🇧🇾 Галоўная сіла беларусаў – у праўдзе, адзінстве і патрыятызме, сказала ў тэксце віншавання. У беларусаў ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць годны адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які памятае герояў і шануе свабоду. Менавіта таму мы адважна і спакойна глядзім у будучыню.

🇧🇾🇧🇾 «Жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.
З 80-годдзем вызвалення Беларусі! З Днём Незалежнасці!»
– гаворыцца ў віншаванні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3️⃣🟥🟩 ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ДНЮ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, У ПРУЖАНАХ ‼️ Нагадваем вам праграму мерапрыемстваў галоўнага свята нашай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які мы адзначым ужо заўтра, 3 ліпеня.…
3️⃣🟥🟩 МІТЫНГ «ПАМЯЦЬ СЭРЦА» АДБЫЎСЯ КАЛЯ БРАЦКАЙ МАГІЛЫ НА ГАРАДСКІХ ПРАВАСЛАЎНЫХ МОГІЛКАХ

🌸 Удзел у ім прынялі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, прадстаўнікі прафсаюзнага руху, РГА «Белая Русь», ваенныя і прадстаўнікі духавенства, нераўнадушныя жыхары раёна.

🕯️🕯️ Адбыўся малебен па загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, а да брацкай магілы ляглі шматлікія кветкі.

🌟 Дарэчы, сёння, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, кветкі і вянкі прадстаўнікі працоўных калектываў ускладаюць і да многіх іншых помнікаў Пружаншчыны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM