#новыгод2023
Прадстаўнікі абодвух знакаў надыходзячага года — дэкаратыўны трус Крош і кот Васіль — жывуць у сям'і Ганны Фокінай, вядучага майстра сцэны Вялікага тэатра Беларусі. «Яны самі нас выбралі», — кажа балерына. Кроша яна знайшла кімсьці пакінутым у скрынцы ў двары дома, а «нічыйны» Вася прыжыўся на лецішчы.
"Мы планавалі завесці жывёлінку, перш за ўсё, для дзяцей. Нам хацелася, каб яны вучыліся клапаціцца, разумець, спачуваць тым, хто слабейшы і больш безабаронны. Збіраліся разам абмяркоўваць кандыдатуру новага члена сям'і. Але калі на вуліцы ўбачылі Кроша — сціснуты камячок са спалоханымі вачыма, якія прасілі: забяры мяне — не маглі прайсці міма, — успамінае Ганна Фокіна. — Ён вельмі ласкавы, ручны, пацешны... Так замілавальна ўмываецца, што за гэтай працэдурай можна назіраць бясконца. Дзеці клічуць труса Крош, а я — Валідол. Калі прыходжу дадому пасля спектакля, кладу яго сабе на калені і гладжу. Адчуваю, як Валідол быццам расцякаецца па нагах і здымае стомленасць... Сёлета мы паехалі на лецішча, а на плоце сядзіць такі сапраўдны дваровы кот. Спалоханы, стомлены... Ён нават пабойваўся браць корм. Але дачцэ ўдалося яго прыручыць. Васіль з'явіўся ў той дзень, калі споўніўся роўна год, як не стала нашага сабакі... За год тая рана не загаілася. Не скажу, што Васіль з'явіўся замест сабакі, але ўпэўненая, што нейкія вышэйшыя сілы паслалі нам новага сябра. Крош ужо дарослы, а Васіль — яшчэ малы, таму яны не сябруюць, але і не б'юцца. А людзям абодва дораць пяшчоту і цеплыню. Мы іх вельмі любім, Крош і Васіль — паўнапраўныя члены нашай сям'і.
Думаю, у жывёл можна і трэба вучыцца назіральнасці, уменню адчуваць настрой чалавека, чакаць свайго моманту. Нашы гадаванцы выдатна ўжываюцца з людзьмі, гэта значыць, знаходзяць такі баланс, калі ўсім камфортна і ўтульна. Вось такога ўмення я жадаю ўсім нам у новым годзе!"

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Святло Каляднай зоркі". А. Атрашкевіч, сл. В. Жуковіча. Выконваюць народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна і Уладзімір Громаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Золава, Настасся Міхнавец, Дар'я Гаражанка, Кацярына Міхнавец. Навагодні канцэрт у Вялікім. Снежань-2022.#Новыгод2023
Дырыжор А. Вярховен.
Дырыжор А. Вярховен.