Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus🎼
1.86K subscribers
25.9K photos
1.71K videos
1 file
4.71K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
У кастрычніку гэтыя беларускія спектаклі едуць у Вялікі тэатр Расіі - на гастролі. А ў верасні пастаноўкі Ганны Маторнай - опера Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" - і Валянціна Елізар'ева - балета П. Чайкоўскага "Шчаўкунок", - упэўнены, зноў збяруць аншлагі ў родным Вялікім тэатры Беларусі. Звярніце ўвагу на 14 і 30 верасня ("Шчаўкунок") і 17 верасня ("...Паляванне..."): https://bolshoibelarus.by/rus/afisha-ru/afisha-ru/month.calendar/2022/08/06/-.html

#афіша #квіткі #восень #верасень #балет #опера #тэатр #музыка #афіша #сезон #новы
👍5🥰2
Прыходзiць #восень залатая,
Лiст жоўты – лепшая з украс...
Высока ў небе сонца ззяе,
Дае натхненне i дабро,
I павуцiнне праплывае,
У блакiт уплятае серабро...
#настрой #верасень #сезон #новы #тэатр #разам
Фото: Таццяна Бервіна
❤‍🔥4🔥2👍1
Спрабуем стварыць не вячэрні, але восеньскі настрой - пяшчотна-кранальны. За фотаздымкі дзякуй Таццяне Бервінай.
#фота #тэатр #восень #прыгажосць #настрой
🐳132👍1👏1
#настрой #восень #тэатр #фота #прыгажосць
"Бывае так, што сярод холаду, шэрасці, пустэльнасці і нуды асенняй прыроды (...) на небе неяк неўпрыцям прагаліцца маленькі сіненькі лапічак – адзін, другі, трэці. Вось ужо не малая частка неба вызваляецца з-за хмар, сіняя, радасная; яшчэ лёгка плывуць па яе берагох прыгожыя фарботы цёмных пасяродку і белых наўкол болачак. (...) Зірніце, зірніце скарэй, як вун там шпарка перасунулася астатняя срэбная хмарка цераз сонца – і ўсё весялеець, робіцца прыгожым..." М.Гарэцкі
Фота: Таццяна Бервіна
#bolshoibelarus90
🔥2🥰21
#bolshoibelarus90
Туман як павуцінне. Восень. Вялікі тэатр Беларусі. #прыгажосць #фота #Мінск #тэатр #на_ганку #восень #кастрычнік
Фота: Міхась Грыдасаў
8👍31🐳1
#bolshoibelarus90
...Лістапад закружыў галаву,
Сыпле золата восень пад ногі.
Журавы па аблоках плывуць,
Нібы мары мае і трывогі...
#прыгажосць #фота #Мінск #тэатр #на_ганку #восень #лістапад
Фота: Таццяна Бервіна
❤‍🔥93👍1🔥1🥰1
"Базіліа Андрэя Валенція паўстаў лідарам акцёрскага ансамбля, выклікаючы ў публікі не сціплую ўсмешку ў душы, а сапраўдны смех, што ў оперы, хай і камічнай, здараецца вельмі рэдка".
Тэатральны крытык Надзея Бунцэвіч - для часопіса "Мастацтва" (ліпень-2023).
#bolshoibelarus91

Пад канец чэрвеня Андрэй Валенцій адсвяткаваў сваё 50-годдзе. У гонар заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вялікі тэатр прадставіць 9 верасня камічную оперу Дж.Расіні «Севільскі цырульнік». У прэм'еры мінулага сезона вядучы саліст Беларускай оперы бліскуча выканаў яркую партыю Дона Базіліа. Убачым яго ў гэтай ролі напачатку 91-га тэатральнага года.
Квіткі тут

"З усіх жанраў я выберу оперу, – кажа Андрэй Валенцій, – толькі тут гледачы апынаюцца ў дзіўнай атмасферы ўнікальнай дзеі, якую ствараюць больш за 200 чалавек – салісты оперы, хор, аркестр, міманс, рэжысёр, яго памочнікі, тэхнічная служба… Гэтa жывы спектакль, які нараджаецца тут і цяпер. Калі вы аніразу не былі ў Оперным тэатры – прыходзьце! Паверце: уражанні будуць незабыўныя!"
#опера #мастацтва #тэатр #артыст #юбілей #партыя #бенефіс #восень #верасень #квіткі #афіша

Фота: Ірына Малахава
14💯2👏1👌1
У чацвер, 28 верасня, у партыі Надзеі Яноўскай у оперы Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Г.Маторная) #упершыню на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выйдзе маладая салістка Настасся Міхнавец.
#bolshoibelarus91

"Як толькі прыступіла да разбору гэтай партыі, усвядоміла, якая яна цяжкая! Як кажуць, «маленькая, ды ўдаленькая», - дзеліцца эмоцыямі лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Міхнавец. - Працаваць давялося імкліва: пасля ўводу ў партыю Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж.Расіні) мне давялося ў максімальна сціснутыя тэрміны ўсё вывучыць. Вядома, я працягваю працаваць над роллю кожны дзень. Гэта бесперапынная праца... Самае галоўнае ў гэтым складаным вобразе - усвядоміць, як шмат у Надзеі чалавечнасці. Яна гатова ахвяраваць сабой у імя выратавання іншых. Гэта стрыжань яе характару. А каханне Беларэцкага вяртае яе да жыцця. Андрэй - як праменьчык сонца, што прабіўся праз стагадовыя лясныя гушчары, даў ёй зразумець, што жыццё можа быць іншым..."
#дэбют #опера #прыгажосць #Беларусь #упершыню #Караткевіч #Солтан #тэатр #ВялікітэатрБеларусі #восень #верасень #хутка #афіша #музыка

Квіткі

Фота: Таццяна Бервіна
12👍8🔥2👏1
Разліліся, развіліся
вокал туманы.
І на кветках, і на лісці
ўсё яны, яны...
У.Дубоўка

#сёння #туманы #настрой #тэатр #Мінск #шпацыр #Вялікітэатр #на_ганку #восень #кастрычнік #осень #октябрь #Минск #гуляем #театр #красота #фото #туман #настроение

Фота: Міхась Грыдасаў
❤‍🔥177👍3🔥3
Беларуская музыка і беларускае слова
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". #bolshoibelarus92
Усе квіткі прададзены!

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #восень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

19 лістапада мы чакаем гледачоў у Вялікім тэатры Беларусі, каб разам зноў звярнуцца да слова Уладзіміра Караткевіча. Роўна а 7-й гадзіне ўвечары на нашай сцэне ажыве Магілёў XVII стагоддзя – у спектаклі «Сівая легенда». «Гэта опера – адна з лепшых і найболей арыгінальных у Вялікім тэатры Беларусі» – пішуць музычныя крытыкі пра «Сівую легенду» Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры.

XVII стагоддзе – час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхцічаў... І ўсё ж такі гэта гісторыя – пра каханне, якое найвышэй за ўсё і пра якое складаюцца легенды…


Галоўныя партыі ў "...Легендзе" таксама выканаюць Дзмітрый Шабеця і Уладзімір Громаў. У жаночых ролях - зоркі Беларускай оперы Настасся Масквіна і Аксана Волкава. За дырыжорскім пультам зноў пабачым Юрыя Караваева.

Квіткі можна набыць тут
🔥43💯2
И снова на авансцене театрального парка - наша звезда. В новом наряде, в новой форме. И все так же прекрасна:) #тэатр #театр #осень #восень #настрой #настроение #фото #мойтеатр #Большойтеатр #БольшойтеатрБеларуси #Минск #город #мойгород #красота #околотеатра

Фото Т.Бервиной
🔥27👍8💯42