Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus🎼
1.85K subscribers
25.9K photos
1.71K videos
1 file
4.71K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Алена Золава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў.#опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
🔥10👏42👍2🥰1🤩1
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Селюцін, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
👍84👏2
"Ліпы закіпаюць пышным цветам –
гэта толькі ліпеня заслуга.." (с)
#настрой #лета #ліпень #Мінск #тэатр #на_ганку #прыгажосць #шпацыр
8👍3🔥1
Жнiвень - астры,
Жнiвень - зоркi,
Жнiвень - гронкi
Вiнаграду i рабiн
Iржавых - жнiвень!
Паўнаважным, дабрадзейным
Яблыкам сваiм iмперскiм,
Як дзiця, гуляеш, жнiвень,
Як далонню, гладзiш сэрца
Iменем сваiм iмперскiм:
Жнiвень! - Сэрца!
Месяц познiх пацалункаў,
Лiўняў i маланак познiх!
Лiўняў зорных
Жнiвень! - Месяц
Лiўняў зорных!
Марына Цвятаева
#настрой #лета #жнівень #музыка #паэзія #мастацтва #Мінск #фота #тэатр
161😘1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сустракаемся сёння ў Аляксандраўскім скверы а 16-й. Нас чакае цудоўны суботні канцэрт ад салістаў оперы і артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі. На рэпетыцыі пабывала Лідзія Заблоцкая ("Беларусь 1"). Уваход свабодны!
#сёння #канцэрт #Мінск #шпацыр #імпрэза #зоркі #опера #музыка #настрой
81👌1🕊1
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Васіль Кавальчук, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Селюцін, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #верасень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзяніса Янцэвіча, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
❤‍🔥6🔥2👏2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За нараджэннем новага Адама назірала Лідзія Заблоцкая. Карэспандэнт тэлеканала "Беларусь 1" пабывала на рэпетыцыі балета "Стварэнне свету" і запрашае вас на "Праменад" у Вялікі тэатр Беларусі. Заўтра ўвечары на галоўнай сцэне прадстане "Свет", які стварылі кампазітар А.Пятроў, харэограф В.Елізар'еў і мастак Я.Лысік. Квіткі

#балет #прыгажосць #свет #тэатр #музыка #юбілей #харэограф #Мінск #горад #нядзеля
👍73🔥1🕊1
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #кастрычнік #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзмітрыя Шабеці, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
❤‍🔥145👍31🎉1
Разліліся, развіліся
вокал туманы.
І на кветках, і на лісці
ўсё яны, яны...
У.Дубоўка

#сёння #туманы #настрой #тэатр #Мінск #шпацыр #Вялікітэатр #на_ганку #восень #кастрычнік #осень #октябрь #Минск #гуляем #театр #красота #фото #туман #настроение

Фота: Міхась Грыдасаў
❤‍🔥177👍3🔥3
Музыка, мова, характары...
"...Дух беларускіх легенд ды паданняў адчуваецца адразу ж з уверцюры - музыка выплывае нібыта з мінуўшчыны і злучае часы, каб тых, хто сядзіць у зале, не проста заглыбіць у дзею, а зрабіць сузіральнікамі падзей, што адбываюцца на сцэне...
#bolshoibelarus91

Напэўна, Уладзіміру Караткевічу было няпроста адаптаваць літаратурны твор для сцэнічнага ўвасаблення, але ж яго светабачанне і стыль усё ж адчуваюцца, асабліва, калі слухаеш прыгожа-пранікнёныя арыі, якія гучаць па-беларуску. А як іначай, калі героі разважаюць пра вельмі тонкія і інтымныя рэчы: каханне да жанчыны і любоў да радзімы?..
#музыка #опера #прыгажосць #слухаемсваё #Мінск #горад #тэатр #Вялікітэатр #Беларусь #слова #артыст #настрой

Шчырае і ахвярнае каханне, жаданне змагацца за яго, сяброўская здрада і бязлітасная рэўнасць, за якой стаіць смерць... І цяжка сказаць, хто з чатырох герояў тут другасны. Сплятаецца складаная інтрыга, калі шляхціц Раман закаханы ў халопку Ірыну, якая належыць яго сябру Кізгайлу. А яго жонка Любка супраць таго, каб адпусціць Ірыну... Увага гледача пераключаецца з аднаго героя на іншага... Але сутнасць і кульмінацыя — арыя Рамана, калі яго раздзіраюць сумненні, і тут выразна гучыць тэма болю за радзіму. Яна ёсць, няхай дзея ўсё ж ідзе ўслед за каханнем - яно ставіцца ў аснову ўсяго, яно перамагае змрок і разбурае смерць. Стрыжань галоўнага героя ў тым, што ён умее любіць і кахаць..." Л.Цімошык для партала "Звязда"

Музыка Дзмітрыя Смольскага будзе гучаць у Вялікім 13 лютага. На сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.

Квіткі тут
❤‍🔥14👍32🔥2
Люты - самы кароткі месяц, але абавязкова знайдзіце час, каб завітаць ва ўтульныя залы Вялікага тэатра Беларусі. Акуніцеся ў прыгожыя сусветы сапраўднага мастацтва...
#настрой #прыгажосць #тэатр #Вялікітэатр #опера #балет #музыка #горад #Мінск #зіма #люты #амальвясна
10❤‍🔥3👍2🥰2😍1
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха"
#bolshoibelarus91

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Андрэй Валенцій, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #вясна #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

У 2023 годзе пастаноўка Ганны Маторнай стала пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
❤‍🔥5🔥3👏31
Беларуская музыка і беларускае слова
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". #bolshoibelarus92
Усе квіткі прададзены!

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #восень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

19 лістапада мы чакаем гледачоў у Вялікім тэатры Беларусі, каб разам зноў звярнуцца да слова Уладзіміра Караткевіча. Роўна а 7-й гадзіне ўвечары на нашай сцэне ажыве Магілёў XVII стагоддзя – у спектаклі «Сівая легенда». «Гэта опера – адна з лепшых і найболей арыгінальных у Вялікім тэатры Беларусі» – пішуць музычныя крытыкі пра «Сівую легенду» Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры.

XVII стагоддзе – час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхцічаў... І ўсё ж такі гэта гісторыя – пра каханне, якое найвышэй за ўсё і пра якое складаюцца легенды…


Галоўныя партыі ў "...Легендзе" таксама выканаюць Дзмітрый Шабеця і Уладзімір Громаў. У жаночых ролях - зоркі Беларускай оперы Настасся Масквіна і Аксана Волкава. За дырыжорскім пультам зноў пабачым Юрыя Караваева.

Квіткі можна набыць тут
🔥43💯2
Гэты дзень у гісторыі
«Герой балета ўпершыню загаварыў на сваёй роднай мове, і мова гэта магла выказаць самыя складаныя чалавечыя пачуцці, расказаць пра самыя тонкія эмоцыі душы». Ю. Чурко


85 гадоў назад, 5 лістапада 1939-га, у Вялікім тэатры Беларусі прайшла прэм'ера першага нацыянальнага балета «Салавей» па аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі. Музыку напісаў малады кампазітар Міхаіл Крошнер, тады яшчэ студэнт кансерваторыі, аўтарамі лібрэта выступілі Юрый Сланімскі і Аляксей Ермалаеў. Так склалася, што Ермалаеў стаў і балетмайстрам спектакля.

Балет «Салавей» стаў знакавым творам для Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Менавіта гэты балет прадстаўляў беларускае харэаграфічнае мастацтва на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. Дзякуючы ў тым ліку і гэтай пастаноўцы тэатр быў узнагароджаны ордэнам Леніна і атрымаў права называцца Дзяржаўным Вялікім тэатрам оперы і балета БССР.


На няшчасце, паспяховае сцэнічнае жыццё балета «Салавей» было абарвана вайной: кампазітар загінуў, касцюмы і дэкарацыі згарэлі. «У памяці нешматлікіх сведкаў захаваліся ўрыўкавыя, але яркія ўражанні; для іншых жа балет зрабіўся легендай», - пісаў Ю.Сланімскі. У 1951-м балет М.Крошнера паўстаў у тэатры ў харэаграфіі К. Мулера. У афішы спектакль пратрымаўся год.
#балет #гісторыя #фота #выстава #спектакль #Мінск #памяць #музыка #каб_помнілі #сёння

Цікавая гісторыя стварэння балета, факты з жыцця яго пастаноўшчыкаў, а таксама серыя ўнікальных фатаграфій з архіва Вялікага тэатра - у анлайн-экспазіцыі на афіцыйным сайце тэатра
🔥5🕊2💯2👍1
Беларуская музыка і беларускае слова
Музыка душы, памяць продкаў, сувязь часоў, гісторыя стагоддзяў... Усё гэта – у нашай роднай мове… Пяшчотная, аксамітная, дзіўная ў сваёй прыгажосці…. На гэтым тыдні – 21 лютага ва ўсім свеце будзе адзначацца Дзень роднай мовы. А сёння яна гучыць са сцэны Вялікага тэатра Беларусі.

#Сёння ў тэатры– містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча – опера Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». #bolshoibelarus92

Яшчэ можна набыць апошнія квіткі тут

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Алена Золава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #дзень #Вялікітэатр #роднаямова #Мінск
18🔥4💯31👏1
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне – містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #Большойтеатр #Мінск

На сёння квіткоў амаль няма, але можна паспець набыць лепшыя месцы на спектакль 26 чэрвеня.
17👏5🔥4👍3
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне – містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Марта Данусевіч, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Аляксандр Кеда, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #Большойтеатр #Мінск

Квіткі яшчэ можна паспрабаваць набыць тут, альбо ў касе тэатра перад спектаклем.
🔥12👏51💯1