Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus🎼
1.85K subscribers
25.9K photos
1.71K videos
1 file
4.71K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Карэспандэнт "Беларусь 1" Дар'я Тарасава запрашае гледачоў на "Праменад" у Вялікі тэатр Беларусі, дзе праходзяць гастролі Чалябінскага тэатра. #Сёння - опера Дж.Вердзі "Баль-маскарад". #гастроли #тэатр #опера
2👍2🎉2👌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сустракаемся сёння ў Аляксандраўскім скверы а 16-й. Нас чакае цудоўны суботні канцэрт ад салістаў оперы і артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі. На рэпетыцыі пабывала Лідзія Заблоцкая ("Беларусь 1"). Уваход свабодны!
#сёння #канцэрт #Мінск #шпацыр #імпрэза #зоркі #опера #музыка #настрой
81👌1🕊1
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Васіль Кавальчук, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Селюцін, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #верасень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзяніса Янцэвіча, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
❤‍🔥6🔥2👏2👍1
"Любіце і вывучайце вялікае мастацтва музыкі. Яно адкрые вам цэлы свет высокіх пачуццяў, жарсцяў, думак. Яно зробіць вас духоўна багатым. Дзякуючы музыцы вы знойдзеце ў сабе новую сілу, якая да таго часу вам не была вядома. Вы ўбачыце жыццё ў новых тонах і фарбах..." Дзм. Шастаковіч
#bolshoibelarus91

З Міжнародным днём музыкі, сябры!
#музыка #дзень #сёння #тэатр #прыгажосць #мастацтва #свет
4👍2🔥2👏1
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #кастрычнік #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзмітрыя Шабеці, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
❤‍🔥145👍31🎉1
Разліліся, развіліся
вокал туманы.
І на кветках, і на лісці
ўсё яны, яны...
У.Дубоўка

#сёння #туманы #настрой #тэатр #Мінск #шпацыр #Вялікітэатр #на_ганку #восень #кастрычнік #осень #октябрь #Минск #гуляем #театр #красота #фото #туман #настроение

Фота: Міхась Грыдасаў
❤‍🔥177👍3🔥3
"Нобілю нельга быць жанатым з халопкай!" Так адказвае Аляхно Кізгайла свайму сябру - шляхцічу Раману Ракутовічу ў аповесці Ул.Караткевіча "Сівая легенда", калі Раман закахаўся ў прыгонную Кізгайлы - Ірыну. Магчыма, гэта гісторыя скончылася па-іншаму, калі б жонка Кізгайлы - Любка не загарэлася пачуццямі да Рамана. Як сяброўства мужчын можа перарасці ў варожасць, а любоўная драма - у крывавае супрацьстаянне, у якое апынуліся ўцягнены сотні людзей...

#Сёння Вялікі тэатр запрашае сваіх гледачоў на оперу Дзм.Смольскага "Сівая легенда", створаную кампазітарам у цесным творчым саюзе з Ул.Караткевічам. Твор атрымаў высокую ацэнку як музычнай крытыкі, так і гледачоў. "Калі адкрыў "Сівую легенду" - адразу зразумеў, што гэта сапраўдная оперная, рамантычная тэма..." - казаў Смольскі.
#bolshoibelarus91

У галоўных партыях - Настасся Масквіна (Ірына), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Аксана Якушэвіч (Любка), Алег Мельнікаў (Найміт). Дэбютуюць у спектаклі Дзмітрый Шабеця - у партыі Рамана і Юрый Караваеў - за дырыжорскім пультам гэтай оперы.

Квіткі тут
7👍3👏2❤‍🔥1🔥1
#Віншуем з выдатным дэбютам Дзмітрыя Шабецю. #Сёння ўвечары малады саліст оперы тэатра #упершыню выканаў партыю Рамана ў драме "Сівая легенда". Оперу Дзм. Смольскага ў Вялікім прадставілі зорныя салісты Беларускай оперы - Настасся Масквіна, Аксана Якушэвіч, Уладзімір Громаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню гэтым творам дырыжыраваў Юрый Караваеў. #Дзякуй гледачам - за тое, што былі ў гэты вечар з намі, за цёплы прыём, эмоцыі, кветкі, апладысменты...
#bolshoibelarus91

Фота: Таццяна Бервіна
17👏7❤‍🔥3👍2🔥2
#Сёння, 26 снежня, беларуская культурная супольнасць азначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы - беларускага класіка ХХ стагоддзя Яўгена Цікоцкага. Менавіта яго опера "Міхась Падгорны" адкрывала ўласны будынак Тэатра оперы і балета ў 1939 годзе. А 79 год таму - 24 снежня 1944-га ў зале Дома Чырвонай Арміі адбылася прэм'ера оперы "Алеся". Гэта сапраўды стала значнай падзеяй для вызваленага Мінску і для ўсёй рэспублікі, на тэрыторыі якой яшчэ ішлі баі...
#bolshoibelarus91

З гэтай нагоды Вялікі тэатр Беларусі прапануе зноў "прыйсці" на анлайн-выставу - пагартаць старонкі гісторыі беларускай оперы.
#выстава #гісторыя #Беларусь #тэатр #музыка #опера #Вялікітэатр #глядзець #абавязкова #юбілей #легенда

Глядзім экспазіцыю тут
5❤‍🔥2👍2🕊21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
…Як раса, як сляза, як зара…

Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне…
П.Панчанка


#Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы.

У рэпертуары Вялiкага дзве оперы, дзе можна пачуць беларускае слова – «Сiвая легенда» Дзм. Смольскага i «Дзiкае паляванне...» Ул.Солтана па творах Ул.Караткевіча. Адчуць асалоду беларускай мовы і музыкі можна і на канцэртах у Камернай зале тэатра – нашыя артысты ладзяць цудоўныя імпрэзы. Так, уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця падараваў нам праграму «Беларускія прэм’еры», у якую ўключыў раманс «Ой, вы, думкі!...» кампазітара К.Гігевіч на словы Якуба Коласа. За раялем – Юлія Шчарбакова.

Са святам, сябры! Мы заўсёды чакаем вас у тэатры, каб дарыць прыгожае і сапраўднае... З любоўю, Вялікі тэатр Беларусі.
#нашамова #матчына #слова #родная #любімая
54🔥2👍1👏1
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха"
#bolshoibelarus91

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Андрэй Валенцій, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #вясна #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

У 2023 годзе пастаноўка Ганны Маторнай стала пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
❤‍🔥5🔥3👏31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Сёння ў студыю радыё «Культура» завітала галоўны мастак Вялікага тэатра Беларусі, член Беларускага саюза мастакоў Любоў Сідзельнікава.

Пра бацькоў, настаўнікаў і школу, прафесію, якую Любоў абрала раз і на ўсё жыццё, пра ўзаемаадносіны паміж мастаком і рэжысёрам, пра "адзенне" спектакляў і нюансы падрыхтоўкі да тэматычных канцэртаў - пра ўсё гэта ў цікавай размове, да якой можна далучыцца зараз. #bolshoibelarus92
👍92💯2
Беларуская музыка і беларускае слова
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". #bolshoibelarus92
Усе квіткі прададзены!

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #восень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

19 лістапада мы чакаем гледачоў у Вялікім тэатры Беларусі, каб разам зноў звярнуцца да слова Уладзіміра Караткевіча. Роўна а 7-й гадзіне ўвечары на нашай сцэне ажыве Магілёў XVII стагоддзя – у спектаклі «Сівая легенда». «Гэта опера – адна з лепшых і найболей арыгінальных у Вялікім тэатры Беларусі» – пішуць музычныя крытыкі пра «Сівую легенду» Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры.

XVII стагоддзе – час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхцічаў... І ўсё ж такі гэта гісторыя – пра каханне, якое найвышэй за ўсё і пра якое складаюцца легенды…


Галоўныя партыі ў "...Легендзе" таксама выканаюць Дзмітрый Шабеця і Уладзімір Громаў. У жаночых ролях - зоркі Беларускай оперы Настасся Масквіна і Аксана Волкава. За дырыжорскім пультам зноў пабачым Юрыя Караваева.

Квіткі можна набыць тут
🔥43💯2
Гэты дзень у гісторыі
«Герой балета ўпершыню загаварыў на сваёй роднай мове, і мова гэта магла выказаць самыя складаныя чалавечыя пачуцці, расказаць пра самыя тонкія эмоцыі душы». Ю. Чурко


85 гадоў назад, 5 лістапада 1939-га, у Вялікім тэатры Беларусі прайшла прэм'ера першага нацыянальнага балета «Салавей» па аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі. Музыку напісаў малады кампазітар Міхаіл Крошнер, тады яшчэ студэнт кансерваторыі, аўтарамі лібрэта выступілі Юрый Сланімскі і Аляксей Ермалаеў. Так склалася, што Ермалаеў стаў і балетмайстрам спектакля.

Балет «Салавей» стаў знакавым творам для Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Менавіта гэты балет прадстаўляў беларускае харэаграфічнае мастацтва на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. Дзякуючы ў тым ліку і гэтай пастаноўцы тэатр быў узнагароджаны ордэнам Леніна і атрымаў права называцца Дзяржаўным Вялікім тэатрам оперы і балета БССР.


На няшчасце, паспяховае сцэнічнае жыццё балета «Салавей» было абарвана вайной: кампазітар загінуў, касцюмы і дэкарацыі згарэлі. «У памяці нешматлікіх сведкаў захаваліся ўрыўкавыя, але яркія ўражанні; для іншых жа балет зрабіўся легендай», - пісаў Ю.Сланімскі. У 1951-м балет М.Крошнера паўстаў у тэатры ў харэаграфіі К. Мулера. У афішы спектакль пратрымаўся год.
#балет #гісторыя #фота #выстава #спектакль #Мінск #памяць #музыка #каб_помнілі #сёння

Цікавая гісторыя стварэння балета, факты з жыцця яго пастаноўшчыкаў, а таксама серыя ўнікальных фатаграфій з архіва Вялікага тэатра - у анлайн-экспазіцыі на афіцыйным сайце тэатра
🔥5🕊2💯2👍1
Беларуская музыка і беларускае слова
Музыка душы, памяць продкаў, сувязь часоў, гісторыя стагоддзяў... Усё гэта – у нашай роднай мове… Пяшчотная, аксамітная, дзіўная ў сваёй прыгажосці…. На гэтым тыдні – 21 лютага ва ўсім свеце будзе адзначацца Дзень роднай мовы. А сёння яна гучыць са сцэны Вялікага тэатра Беларусі.

#Сёння ў тэатры– містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча – опера Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». #bolshoibelarus92

Яшчэ можна набыць апошнія квіткі тут

Увечары галоўныя партыі ў оперы выканаюць: Алена Золава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #дзень #Вялікітэатр #роднаямова #Мінск
18🔥4💯31👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Музыка душы, якая гучыць для кожнага з самага яго нараджэння, – родная мова… Тое, што напаўняе жыццё сэнсам і цяплом, – родная мова… Сэрца народа, яго гісторыя, мары і надзеі – родная мова…

#Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы.

У рэпертуары Вялiкага дзве оперы, дзе можна пачуць беларускае слова, – “Сiвая легенда” Дзм. Смольскага i “Дзiкае паляванне...” Ул.Солтана. Адчуць асалоду беларускай мовы і музыкі можна і на канцэртах у Камернай зале тэатра – нашыя артысты ладзяць цудоўныя імпрэзы. А з верасня 2024-га ў афішы Вялікага тэатра з’явіўся яшчэ адзін творчы нацыянальны праект – “Патэтычны дзённік памяці”, моцны і кранальны твор на музыку беларускіх кампазітараў…


Праз мастацтва мы адкрываемся адзін аднаму, а праз родную мову – знаходзім сябе… Таму кожны вечар мы чакаем вас у Вялікім тэатры Беларусі. Да сустрэчы! #роднаямова

Арыю Ірыны з оперы Дзм.Смольскага “Сівая легенда” выконвае народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна. Партыя фартэпіяна – Ірына Буцель.
12🔥6👍3👏3
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне – містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Станіслаў Трыфанаў, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #Большойтеатр #Мінск

На сёння квіткоў амаль няма, але можна паспець набыць лепшыя месцы на спектакль 26 чэрвеня.
17👏5🔥4👍3
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне – містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Марта Данусевіч, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Аляксандр Кеда, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #Большойтеатр #Мінск

Квіткі яшчэ можна паспрабаваць набыць тут, альбо ў касе тэатра перад спектаклем.
🔥12👏51💯1