Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.52K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
Сёння гартаем старонкі беларускай гісторыі. Увечары мы апынемся ў XV стагоддзі - будзем сачыць за лёсам князёўны Анастасіі Слуцкай.
У свой час мастак-пастаноўшчык спектакля Аляксандр Касцючэнка адзначаў, што бачыць сваю задачу ў тым, “каб гледачу спадабалася гэта гісторыя і дзесьці ўнутры ўскалыхнуўся гонар за сваю краіну, за сваіх продкаў, за тое, што ён таксама з’яўляецца беларусам”.
Таму нядзіўна, што гэты балет Юрыя Траяна на музыку Вячаслава Кузняцова йдзе на сцэне Вялікага менавіта ў гэты дзень - Дзень народнага адзінства.
#bolshoibelarus91

Так, гэта не гістарычны гераічны эпас, а хутчэй фантазія вакол яго, харэаграфічная легенда, у якой рэальныя факты пераплецены з мастацкай прыдумкай, лірычнымі адступленнямі і ўласна рэжысёрскім прачытаннем сюжэту. Гледачы прасочаць няпростыя лініі любоўнага трохкутніка паміж Анастасіяй (Вікторыя Трэнкіна), закаханым у яе князем Міхаілам Глінскім (Сцяпан Колчук) і каварнай дачкой крымскага хана Заірай (Надзея Філіпава), убачаць узлёты і падзенні чалавечай душы ад найніжэйшай подласці да самаадданай вернасці і высакароднасці… Таксама галоўныя партыі Сямёна і хана Ахмата выканаюць Дзяніс Шпак і Уладзімір Руда. Упершыню у ролі бацькі Анастасіі - Івана Мсціслаўскага - Аляксей Баярынаў. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў.
#гісторыя #каханне #наша #Беларусь #тэатр #музыка #балет #харэаграфія #Вялікітэатр #жанчына #мужнасць #глядзець #абавязкова

Квіткі яшчэ можна набыць

Фота: Міхаіл Несцераў
#Сёння, 26 снежня, беларуская культурная супольнасць азначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы - беларускага класіка ХХ стагоддзя Яўгена Цікоцкага. Менавіта яго опера "Міхась Падгорны" адкрывала ўласны будынак Тэатра оперы і балета ў 1939 годзе. А 79 год таму - 24 снежня 1944-га ў зале Дома Чырвонай Арміі адбылася прэм'ера оперы "Алеся". Гэта сапраўды стала значнай падзеяй для вызваленага Мінску і для ўсёй рэспублікі, на тэрыторыі якой яшчэ ішлі баі...
#bolshoibelarus91

З гэтай нагоды Вялікі тэатр Беларусі прапануе зноў "прыйсці" на анлайн-выставу - пагартаць старонкі гісторыі беларускай оперы.
#выстава #гісторыя #Беларусь #тэатр #музыка #опера #Вялікітэатр #глядзець #абавязкова #юбілей #легенда

Глядзім экспазіцыю тут